Сустрэча з кіраўніцтвам і выкладчыкамі факультэта



  30 лістапада 2017 года ў рамках правядзення рэспубліканскага семінара “Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства”, арганізаванага Гомельскім абласным інстытутам развіцця адукацыі пры падтрымцы ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, на філалагічным факультэце для ўдзельнікаў семінара была арганізавана выстава метадычнай літаратуры, праведзена экскурсія па музеях і кабінетах факультэта, сустрэча з кіраўніцтвам і выкладчыкамі факультэта.

     Дэкан факультэта А.М. Палуян асвяціла ролю ўніверсітэта ў цэлым і філалагічнага факультэта ў прыватнасці ў папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры праз узаемадзеянне “школа – каледж – інстытут развіцця адукацыі – універсітэт”. У сваім выступленні Алена Мікалаеўна прадэманстравала супрацоўніцтва факультэта са школамі па ажыццяўленні навукова-даследчай і эксперыментальнай дзейнасці, працу з адоранымі вучнямі, прадстаўленне даследчых праектаў вучняў на факультэце, удзел выкладчыкаў факультэта ў якасці членаў журы на абласных канферэнцыях даследчых работ школьнікаў «Пошук», «Свабодны выбар», «Мележаўскія чытанні», на абласным конкурсе рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску», алімпіядах, супрацоўніцтва з каледжамі, удзел выкладчыкаў факультэта ў папулярызацыі беларускай мовы ў СМІ, супрацоўніцтва з музеямі г. Гомеля і Гомельскай вобласці, арганізацыю сустрэч з паэтамі, пісьменнікамі, журналістамі, акцый, напрыклад, “Размаўляем па-беларуску”, “Чытаем Купалу разам” і інш.

   Паказаць вынікі супрацоўніцтва і прадэманстраваць для настаўнікаў навуковы праект “Наш Скарына – наш герой” прыйшлі вучні 9 класа ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля” Аляксандр Шпакоўскі і Аляксандрс Янкоўскіс (кіраўнік: настаўнік беларускай мовы і літаратуры С.У. Несцяровіч).

    Прэзентацыя выступлення аформлена асістэнтам кафедры беларускай мовы А.М. Чарнышовай.

  А.М. Палуян, З.У. Шведава

 












 

 

 

 

2011 Сустрэча з кіраўніцтвам і выкладчыкамі факультэта. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates