Сустрэча з навучэнцамі каледжа імя Л.С. Выгоцкага


8 снежня 2017 года на філалагічным факультэце ў рамках прафарыентацыйнай работы адбылася сустрэча з навучэнцамі 1 курса Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага, арганізаваная і праведзеная дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай сумесна з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры каледжа, былой выпускніцай нашага факультэта, Д.І. Дуброўскай.

Навучэнцаў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Студэнтаў правялі па ўсіх кафедрах, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым навучэнцы наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.

Дацэнт кафедры беларускай літаратуры, к.ф.н. дацэнт А.М. Мельнікава правяла цікавую і змястоўную экскурсію ў Літаратурным музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі д.ф.н. прафесар В. С. Новак пазнаёміла вучняў з вывучэннем гісторыі культуры Гомельшчыны і ўкладу ўраджэнцаў Гомельшчыны ў развіццё айчыннай і сусветнай навукі, рэгіянальна-лакальнае даследаванне фальклору Гомельшчыны, Гомельска-Бранска-Чарнігаўскага памежжа, праблемамі ўзаемадзеяння рознаэтнічных фальклорных традыцый, расказала аб удзеле членаў кафедры і студэнтаў у мерапрыемствах, прысвечаных вывучэнню народнай спадчыны.

Загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства д.ф.н. прафесар У. І. Коваль сустрэў гасцей у кабінеце Канфуцыя, дзе паказаў навучэнцам сам кабінет Канфуцыя, расказаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з КНР, зацікавіў магчымасцю, калі яны паступяць на наш факультэт, вывучаць кітайскую мову, даведацца  аб гісторыі і культуры Кітая, расказаў пра перспектывы навучання на спецыяльнасці “Руская філалогія”.

Мы будзем рады бачыць нашых гасцей сваімі студэнтамі!










2011 Сустрэча з навучэнцамі каледжа імя Л.С. Выгоцкага. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates