Абласны злёт юных журналістаў і блогераў

29.12.2020 года на базе нашага ўніверсітэта адбыўся другі абласны злёт юных журналістаў і блогераў. Перад маладымі людзьмі выступілі: прадстаўнік кіраўніцтва ўніверсітэта ў асобе прарэктара па выхаваўчай рабоце Ю.В. Нікіцюка з вітальным словам, дэкан філалагічнага факультэта А.М. Палуян, якая пазнаёміла прысутных з умовамі і магчымасцямі падрыхтоўкі на філалагічным факультэце літаратурна-рэдакцыйных супрацоўнікаў, студэнты філалагічнага факультэта А. Дрывайла і Я. Пархоменка з прэзентацыяй факультэта, галоўны рэдактар газеты “Гомельскія ведамасці” В.А. Селязнёва, якая пазнаёміла маладых журналістаў з гісторыяй газеты, складаннем сайта, вядучы тэлерадыёкампаніі “Гомель” А. Гавейка з майстар-класам “Я люблю журналістыку”. Сустрэча атрымалася даволі цікавай і карыснай для маладых журналістаў і блогераў.

 

2011 Абласны злёт юных журналістаў і блогераў. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates