Тыдзень філалагічнага факультэта

Традыцыйна ў сярэдзіне красавіка праходзіць тыдзень філалагічнага факультэта. І гэты год не стаў выключэннем. Тыдзень праляцеў пазнавальна, інтэлектуальна і, канешне ж, весела.

Студэнты факультэта парадавалі ўсіх жадаючых вельмі моцным і вясёлым канцэртам. Гучалі песні і вершы, акцёры і спевакі ўражвалі сваім талентам і здольнасцямі.

Шматлікія мерапрыемствы прайшлі ў межах факультэта. Асабліва запамінальным быў цыкл літаратурна-музычных кампазіцый, прысвечаных паэзіі. Адно з якіх – «Будем как солнце», прысвечаны творчасці К. Бальманта. Студэнты змаглі парадаваць кожнага прысутнага прыгожым прачытаннем вершаў класіка. Таксама адбылася сустрэча з паэмамі А. Асенчык і Н. Івановай, дзе ўжо студэнты маглі паслухаць сапраўдную прыгожую, сучасную і не толькі, паэзію.

«Поговорим о прелести сонета» – гучала тэма круглага стала. Тут філолагі чыталі санеты і разглядалі шляхі далейшага развіцця гэтага мастацкага жанру.

Не абмінулі студэнты і навуковую дзейнасць: падчас дзён факультэта прайшла студэнцкая навуковая канферэнцыя. Удзельнікамі канферэнцыі была ахоплена самая разнастайная сфера навуковых інтарэсаў: актуальныя праблемы лінгвістыкі, літаратуразнаўства, дыялекталогіі, кампаратывістыкі.

Тыдзень факультэта захапіў і уразіў сваёй рознабаковасцю і пазнавальнасцю.

2011 Тыдзень філалагічнага факультэта. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates