Кафедра белорусской культуры и фольклористики


  

Загадчык кафедры - доктар філалагічных навук прафесар НОВАК Валянціна Станіславаўна.

На кафедры працуюць 6 выкладчыкаў, сярод іх – 1 доктар філалагічных навук і 4 кандыдаты філалагічных навук.

Кафедра беларускай культуры была створана ў верасні 1993 года ў выніку рэарганізацыі кафедры этыкі, эстэтыкі і гісторыі культуры. Узначальваў кафедру кандыдат філалагічных навук, дацэнт Дзмітрый Дзмітрыевіч Паўлавец. 

У красавіку 2007 года на базе кафедры беларускай культуры была створана кафедра беларускай культуры і фалькларыстыкі. Перспектыўнымі накірункамі навуковых даследаванняў кафедры з'яўляюцца: вывучэнне гісторыі культуры Гомельшчыны і ўкладу ўраджэнцаў Гомельшчыны ў развіццё айчыннай і сусветнай навукі, рэгіянальна-лакальнае даследаванне фальклору Гомельшчыны, Гомельска-Бранска-Чарнігаўскага памежжа, праблем ўзаемадзеяння рознаэтнічных фальклорных традыцый, удзел у мерапрыемствах, прысвечаных вывучэнню народнай спадчыны (праводзяцца раённымі аддзеламі культуры). 


Перспектыўныя кірункі навуковых даследаванняў кафедры: 

  • Рэгіянальна-лакальнае даследаванне фальклору Гомельшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі;
  • Народная міфалогія беларусаў;
  • Міфалогія і фальклор беларусаў у кантэксце традыцыйнай культуры славян;
  • Этнафалькларыстыка;
  • Традыцыйная духоўная культура беларусаў;
  • Этналінгвістыка;
  • Этнакультуралогія;
  • Гісторыя беларускай мовы, лексікалогія, навуковая тэрміналогія;
  • Гісторыя культуры Гомельшчыны, ўклад ураджэнцаў Гомельшчыны ў развіццё айчыннай і сусветнай навукі. 

 Вучэбныя дысцыпліны:

    1. Фалькларыстыка
    2. Славянская міфалогія
    3. Культуралогія
    4. Беларусазнаўства
    5. Гісторыя і тэорыя сусветнай культуры
    6. Беларуская мова (прафесійная лексіка)
    7. Службовы этыкет і справаводства
    8. Універсітэтазнаўства
    9. Руская мова як замежная


На сённяшні дзень выкладчыкамі кафедры выконваюцца наступныя навуковыя тэмы:  

1) 11-51 «Сучасны стан традыцыйнага фальклору і міфалогіі Беларускага Палесся: жанры, міфасемантыка, паэтыка». Дзяржаўная праграма навуковых даследаванняў «История, культура, общество, государство» на 2011–2015 гг. (ГПНИ «История, культура, общество, государство 1.4.07») (навуковы кіраўнік – Новак В.С., доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі); 

2) ГБ 11-08 «Этнічныя і рэгіянальна-лакальныя аспекты фальклорна-этнаграфічнай і міфалагічнай культуры жыхароў Гомельшчыны (Петрыкаўскі, Калінкавіцкі, Веткаўскі, Лельчыцкі, Рагачоўскі раёны)» (навуковы кіраўнік – Новак В.С., доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі) (за кошт другой паловы дня); 

 

Пры кафедры плённа працуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя.

Адметная асаблівасць вучэбна-метадычнай і навуковай работы кафедры – выданане зборнікаў матэрыялаў па народнай духоўнай культуры Гомельшчыны.

 



2011 Кафедра белорусской культуры и фольклористики. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates