Багамольнікава Наталля Аляксееўна

Пасада: 

Дацэнт кафедры беларускай мовы

Навуковая ступень

кандыдат філалагічных навук

Вучонае званне

дацэнт

Сучасная беларуская мова, анамастыка, прафесійная гісторыя

Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт“, была саіскальнікам  аспірантуры  пры УА“Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны“.  У 1997 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Гідранімія басейна ракі Прыпяць у межах Гомельшчыны” (10.02.01 – беларуская мова) і рашэннем Савета па абароне дысертацый К 02.12.03 у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны  29 красавіка была прысуджана  вучоная ступень  кандыдата філалагічных навук. Рашэннем дзяржаўнага Вышэйшага атэстацыйнага  камітэта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2001 года прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці “Мовазнаўства”. У 2005 годзе скончыла дактарантуру пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці “Мовазнаўства”. Навуковая работа па тэме доктарскай дысертацыі знаходзіцца ў стадыі завяршэння.

Пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта  настаўнічала ў школах Мінскай і Гомельскай абласцей.

Працоўная дзейнасць ва ўніверсітэце пачалася з 1979 года, спачатку бібліёграфам, метадыстам, старшым бібліёграфам бібліятэкі  Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, затым старшым лабарантам, асістэнтам, старшым выкладчыкам,  дацэнтам кафедры беларускай мовы.  З верасня 2017 года займае пасаду дацэнта кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі. У 2005 г. стала лаўрэатам Скарынаўскіх навуковых чытанняў.

Чытае лекцыі, праводзіць практычныя і лабараторныя заняткі па дысцыплінах “Сучасная беларуская мова” (раздзелы “Марфеміка”, “Словаўтварэнне”, “Марфалогія”), “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, “Беларуская мова. Культура маўлення”, “Анамастыка Гомельшчыны”.

Даследчыя інтарэсы: онімы Гомельшчыны, сучасная беларуская мова.

Аўтар больш за 90 публікацый. Сярод якіх:

Манаграфіі

1.Багамольнікава, Н. А. Гідронімы басейна ракі Прыпяць : структурна-семантычныя тыпы матывацыі / Н. А. Багамольнікава. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2004. – 195 с.

2. Багамольнікава, Н. А. Тапанімія Гомельшчыны : структурна-семантычная характарыстыка : манаграфія / Н. А. Багамольнікава; навук. рэд. А. А. Станкевіч; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель : “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2008. – 242 с.


 Артыкулы ў рэцэнзуемых перыядычных выданнях

3. Багамольнікава, Н. А. Патамонімы Беларускага Палесся / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. №1 (10). Беларуская мова – 26. – 2002. – С. 10 – 17.

4. Багамольнікава, Н. А. Марфалагічнае ўтварэнне ў гідраніміі Прыпяці / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 6 (21). Беларуская мова – 27. – 2003. – С. 13 – 18.

5. Багамольнікава, Н. А. З’ява варыянтнасці ў тапаніміі Гомельшчыны / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 1 (28). Беларуская мова – 28. – 2005. – С. 8 – 16.

6. Багамольнікава, Н. А. Лексіка-семантычныя тыпы матывацыі гадонімаў Гомельшчыны / Н.А. Багамольнікава // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова. № 2-3 (24) 2006 года. – Магілёў, 2006. – С.141 – 148.

7. Багамольнікава, Н. А. Структурна-граматычная характарыстыка гадонімаў Гомельшчыны / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 4 (43). – 2007. – С. 8 – 14.

8. Багамольнікава, Н. А. Характарыстыка шматслоўных гадонімаў Гомельшчыны / Н.А. Багамольнікава // Веснік Брэсцкага універсітэта, № 2 (8). Брэст, 2007. – С. 123 – 129.

9. Багамольнікава, Н. А. Айконімы Гомельскай вобласці аданамастычнага паходжання / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 1 (52). – 2009. – С. 7 – 15.

10. Багамольнікава, Н. А. Структурныя змены і працэс перайменаванняў у айканіміі Гомельшчыны / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 4 (61). – 2010. – С. 8 – 15.

11. Багамольнікава, Н. А. Аманімія ў тапанімічнай лексіцы / Н.А. Багамольнікава // Учёные записки УО “ВГУ им. П.М. Машерова” : сборник научных трудов. – Витебск : УО “ВГУ им. П.М. Машерова”, 2010. т. 10. – С. 8 – 13.

12. Багамольнікава, Н. А. Сінанімія ў тапанімічнай лексіцы / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 2 (65). – 2011. – С. 3 – 8.

13. Богомольникова, Н. А. Антонимические имена в топонимической лексике / Н. А. Богомольникова // Науковий часопис Національного педагогічного університету імені М.П. Драгоманова. Серія № 9. Сучасні тенденціі розвитку мов. – Випуск 6 : збірник наукових праць / за ред. проф. В.І. Гончарова. – К. : Вид-во НПУ імені М.П. Драгоманова, 2011. – С. 21 – 26.

14. Богомольникова, Н. А. Внутрисистемные отношения в топонимической лексике (на материале Гомельщины) / Н. А. Богомольникова // Мова і культура (науковий журнал). -- К.: Видавничий дім Дмитра Бураго, 2011. -- Вип. 14. – Т. 1(147). – С. 92 – 97.

15. Багамольнікава, Н. А. Гісторыка-этымалагічны аналіз тапонімаў Гомельшчыны / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 1 (70). Гуманитарные науки – 2012. – С. 94 – 99.

16. Багамольнікава, Н. А. Сістэмныя адносіны мянушак у сінхраніі / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 1 (76). Гуманитарные науки – 2013. – С. 7 – 10.

17. Багамольнікава, Н. А. Я тут жыву. Лексіка-семантычная характарыстыка гелонімаў Гомельшчыны / Н.А. Багамольнікава // Роднае слова. 2/2013. – С. 41 – 43; 3/2013. – С. 26 – 28.

18. Багамольнікава, Н. А. Тапанімічная лексіка Петрыкаўшчыны на лексіка-семантычным узроўні / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 4 (85). Гуманитарные науки – 2014. – С. 111 – 115.

 

Артыкулы ў зборніках навуковых работ

 19. Багамольнікава, Н. А. Марфолага-сінтаксічнае ўтварэнне гідраніміі Прыпяці / Н.А. Багамольнікава // VI Навуковыя чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння акадэміка НАН Беларусі С.М. Некрашэвіча. Зборнік навуковых артыкулаў. – Гомель, 2003. – С.115 . – 119.

20. Багамольнікава, Н. А. Семантычнае ўтварэнне гідронімаў басейна ракі Прыпяць / Н.А. Багамольнікава // Слова і час. Навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці прафесара У.А.Анічэнкі. Частка II. – Гомель, 2003. – С. 7 – 9.

21. Багамольнікава, Н. А. Такія таямнічыя загадкавыя назвы… (яшчэ раз пра в. Зашчоб’е) / Н.А. Багамольнікава // Слово в культуре: Сб. научн. ст. в 2 ч. – Ч. 1. – Гомель, 2004. – С. 3 – 6.

22. Багамольнікава, Н. А. Ландшафтна-геаграфічныя тэрміны ў тапанімічнай лексіцы / Н.А. Багамольнікава // Праблемы развіцця, функцыянавання і нармавання лексікі беларускай мовы. Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя. Зборнік навуковых артыкулаў. – Гомель, 2004. – С. 5 – 9.

23. Багамольнікава, Н. А. Айконімы Гомельшчыны адтапонімнага ўтварэння / Н.А. Багамольнікава // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся : праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час. Зборнік навуковых артыкулаў. – Гомель, 2006. – С.276 – 279.

24. Багамольнікава, Н. А. Адантрапанімічныя ўтварэнні ў айканіміі Гомельскай вобласці / Н.А. Багамольнікава // Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў. Зборнік навуковых артыкулаў. 25 – 26 мая 2006 года. – Мазыр , 2006. – С.141– 144.

25. Багамольнікава, Н. А. Семантычнае ўтварэнне ў айканіміі Гомельшчыны / Н.А. Багамольнікава // YIII Міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаныя Сцяпану Некрашэвічу. Зборнік навуковых артыкулаў. У дзвюх частках. Ч. 1. – Гомель, 2007. – С. 12 – 16.

26. Багамольнікава, Н. А. Лексіка-семантычныя тыпы матывацыі ойкадамонімаў / Н.А. Багамольнікава // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час. Зборнік навуковых прац. Вып. 2. – Гомель, 2009. – С. 114 –116.

27. Багамольнікава, Н. А. З гісторыі вёскі Маркавічы Гомельскага раёна і яе наваколля / Н.А. Багамольнікава // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час. Зборнік навуковых прац. Вып. 2. – Гомель, 2009. – С. 70 – 73 (у суаўтарстве).

28. Багамольнікава, Н. А. Імя М.В. Гогаля ў тапаніміі Беларусі / Н.А. Багамольнікава // Христианский гуманизм и его традиции в славянской культуре (к 200-летию со дня рождения Н.В. Гоголя – 26 – 27 марта 2009 г., Гомель. – С. 55 – 56.

29. Багамольнікава, Н. А. Рэлігійныя назвы як адна з крыніц фарміравання тапаніміі Беларусі / Н.А. Багамольнікава // Христианский гуманизм и его традиции в славянской культуре. Сборник научных статей. Выпуск 3. – Гомель, ГГУ им. Ф. Скорины, 2011. – С. 191 – 194.

30. Богомольникова, Н.А. Системный характер прозвищ в синхронии / Н. А. Богомольникова // Студіі з ономастики та етимологіі. 2013 / Відп. ред. О.П. Карпенко, В.П. Шульгач. – К., 2013. – С. 24 – 34.

31. Багамольнікава, Н. А. Лексіка-семантычная характарыстыка онімаў з кампанентам *bog / Н.А. Багамольнікава // Святло скарынавых ідэй : Да 90-годдзя з дня нараджэння прафесара У.В. Анічэнкі : зб. навук. артыкулаў /рэдкал. А.М. Ермакова (гал. рэд.) [і інш.] ; М-ва адукацыі РБ, Гом. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2014. – С. 39 – 42.

32. Багамольнікава, Н. А. Гідранімія наваколля Турава на лексіка-семантычным узроўні / Н.А. Багамольнікава // Тураўшчына. Мінулае, сучаснасць, будучыня. Выпуск 7. – Мінск : Пазітыў-цэнтр, 2014. – С. 162 – 166.

33. Багамольнікава, Н. А. Мікратапанімія вёскі Ведрыч Рэчыцкага раёна і яе наваколля / Н.А. Багамольнікава  // Скарынаўскія традыцыі : гісторыя і сучаснасць : зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. Ч. 1/ рэдкал. : А.М. Ермакова (гал. рэд.) [і інш.] ; М-ва адукацыі РБ, Гом. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2015. – С. 118 – 124.

34. Багамольнікава, Н. А. Мянушкі і размоўна-бытавыя найменні як сродкі ідэнтыфікацыі асобы // Чарнобылем не зарасце : традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся : зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. Ч. 2 (рэдкал. А.А. Станкевіч (гал. рэд. : ) [і інш.]. М-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф Скарыны, 2016. – С. 56 – 62.

35. Багамольнікава, Н. А. Мікратапанімія Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці: семантычная характарыстыка // Святло душы і таленту Святло… зборнік навуковых артыкулаў [прысвеч. 70-годдзю з дня нараджэння праф. А.А. Станкевіч] / рэдкал. : А.М. Ермакова (гал. рэд.) [і інш.]; М-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2016.– С. 29 – 34.  

 

Артыкулы ў навукова-папулярных выданнях і фальклорна-этнаграфічных зборніках

 36. Багамольнікава, Н. А. Гісторыя Лоеўшчыны ў тапанімічных назвах / Н.А. Багамольнікава // Лоеўшчына… бэзавы рай, песенны край : сучасны стан традыцыйнай культуры Лоеўшчыны. – Гомель : Сож, 2007. – С. 430 – 432.

37. Багамольнікава, Н. А. “Зямля мая – мой кут адзіны”. Гісторыя краю ў тапанімічных назвах / Н.А. Багамольнікава // Зямля чароўная дабра : Добрушскі край : гісторыя і сучаснасць / Пад агульнай рэдакцыяй А.А. Станкевіч. – Гомель : ААТ “Полеспечать”, 2008. – С. 260 – 278 (навукова-папулярнае выданне).

38. Багамольнікава, Н. А. “Біяграфіі” тапонімаў Жлобіншчыны / Н.А. Багамольнікава // Святло каштоўнасцей духоўных. Жлобінскі край : мінулае і сучаснасць / Пад агульнай рэд. В.С. Новак, А.А. Станкевіч. – Гомель : ААТ “Полеспечать”, 2009. – С. 185-198.

39. Багамольнікава, Н. А. Пра што гавораць нам тапонімы / Н.А. Багамольнікава // Хойнікшчыны спеўная душа : народная духоўная культура Хойніцкага краю : фальклор. – этнаграф. зб. /пад агульн. рэд. В.С. Новак. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2010. – С. 288 - 291.

40. Багамольнікава, Н. А. У назвах рэк, мястэчак гучыць душа малой радзімы / Н.А. Багамольнікава // Жыцця палескага бяздонныя глыбіні : народная духоўная культура Петрыкаўскага раёна : фальклор.-этнагр. зб. /пад агул. рэд. В.С. Новак. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2014. – С. 253 – 256.

41. Багамольнікава, Н. А. У сёлаў імёны як гукі цымбалаў /    Н.А. Багамольнікава // На берагах Дняпра і Друці : народная духоўная культура Рагачоўскага раёна : /склад. і  агул. рэд. В.С. Новак. – Мінск : Беларусь, 2016. – С. 341– 347.

42. Багамольнікава Н.А. Тапанімічнае багацце жыткавіцкага краю // История диаспор и миграций. Бюллетень Лаборатории истории диаспор исторического факультета МГУ имени М.В. Ломоносова. № 4 (7) август 2017 “С любовью к родной земле…” Том 1 “Пад песні задуменныя Палесся…”. Народная духоўная культура Жыткаўшчыны. Часть 2. – Москва: Исторический факультет Московского университета, 2017. – С.662 – 671.

 

Лексікаграфічныя выданні

 43. Багамольнікава, Н. А. Айканімія Гомельшчыны : Слоўнік / Н. А. Багамольнікава, А. А. Станкевіч ; навук. рэд. В. П. Лемцюгова. – Гомель : УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2003. – 392 с.

44. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомел. вобл. : нармат. давед. / Н. А. Багамольнікава [і інш.] ; пад агул. рэд. В. П. Лемцюговай. – Мінск : Тэхналогія, 2006. – 382 с.


Вучэбна-метадычныя выданні 

45. Багамольнікава, Н. А. Марфеміка: Практыкум па сучаснай беларускай мове. – Гомель, 2000. – 29 с.

46. Багамольнікава, Н. А. Заданні да кантрольных работ па сучаснай беларускай мове: Марфеміка. Словаўтварэнне. Марфалогія. – Гомель, 2001. – 42 с.

47. Багамольнікава, Н. А. Беларуская анамастыка : Вучэбная праграма спецкурса / Н.А. Багамольнікава // Зборнік праграм па спецкурсах і спецсемінарах спецыялізацыі “Беларуская лінгвістыка”. – Гомель : ГДУ імя Ф.Скарыны, 2001. – С. 13 – 24.

48. Багамольнікава, Н. А. Анамастыка Гомельшчыны : назвы роднага краю ў тапонімах : практ. кір-ва для студ. спец. 1-21 05 01 “Беларуская філалогія” / Н. А. Багамольнікава ; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. – 48 с.

49. Багамольнікава, Н. А. Антрапанімія Гомельшчыны ў кантэксце беларускай анамастыкі : практ. кір-ва для студ. спец. 1-21 05 01 “Беларуская філалогія” / Н. А. Багамольнікава ; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. – 48 с.

 

 

2011 Багамольнікава Наталля Аляксееўна . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates