Дыялекталагічная практыка – 2014




У адпаведнасці з вучэбным планам з 7 па 19 ліпеня 2014 года, на самай макушцы лета, у студэнтаў філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія” ўстановы адукацыі “ГДУ імя Ф. Скарыны” праходзіла дыялекталагічная практыка.

У гэтым годзе будучыя выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры, спецыялісты па камп’ютарным забеспячэнні, а таксама супрацоўнікі газет і часопісаў праходзілі знаёмства з асаблівасці гаворак у населеных пунктах Буда-Кашалёўскага, Добрушскага і Гомельскага раёнаў.

Дыялекталагічная практыка спрыяе замацаванню ведаў, набытых на лекцыйных і практычных занятках па дыялекталогіі. Такая форма працы з’яўляецца вельмі важнай часткай вучэбнага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў. Асаблівасць яе правядзення заключаецца ў тым, што ў студэнтаў з’яўляецца магчымасць замацаваць практычна атрыманыя тэарэтычныя веды, набыць навыкі збіральніцкай і апрацоўчай работы.

Установачная канферэнцыя па дыялекталагічнай практыцы адбывалася 7 ліпеня 2014 года. Падчас канферэнцыя  адбылася кансультацыя са студэнтамі, у час якой загадчык кафедры беларускай мовы Ермакова Алена Мікалаеўна растлумачыла мэты і задачы дыялекталагічнай практыкі, паведаміла студэнтам тэму і заданні па зборы фактычнага матэрыялу. Таксама  быў зроблены інструктаж па тэхніцы бяспекі. Студэнты азнаёміліся з узорамі справаздачнай дакументацыі па тэме, з патрабаваннямі да афармлення лексічнага матэрыялу для дыялекталагічнага архіва.

Кіраўнікі практыкі – выкладчыкі кафедры беларускай мовы Дземідзенка Л. П., Кузьміч Л. П., Мінакова Л. М., Хазанава К. Л. – расказалі аб адметнасцях запаўнення картак з сабраным моўным матэрыялам і адзначылі пра неабходнасць захавання адметнасцей мясцовага вымаўлення ў працэсе фіксацыі сабранага дыялектнага матэрыялу на картках. Была звернута ўвага на тое, што неабходна і вельмі важна запісваць этнаграфічны матэрыял правільна, з захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі, указваць пры кожнай адзінцы яе граматычныя прыкметы і лексічнае значэнне, прыводзіць кожную лексікаадзінку ў кантэксце, дакладна ўказваць іншыя дадзеныя: крыніцу моўных адзінак, кім запісана. Разам з тым асобную ўвагу студэнты павінны звярнуць на занатоўванне фактычнага матэрыялу ў электронным выглядзе. Фактычны матэрыял пры гэтым павінен суправаджацца фотаматэрыяламі. Увесь сабраны матэрыял афармляецца і здаецца ў друкаваным і электронным выглядзе, да гэтага дадаюцца рукапісныя чарнавыя запісы студэнтаў.

 

Подробнее: Дыялекталагічная практыка – 2014

Ура! Канiкулы!!

Нарэшце, яны надышлі – доўгачаканыя і такія імгненныя і хуткія... Як правесці адпачынак з максімальнай карысцю??? Наведаць новыя цікавыя мясціны і запрасіць у падарожжа сяброў!

За чыстым паветрам – на Браслаўскія азёры!!!! 


Адно з іх – возера Дрывяты. Тут нас чакае надзвычай прыгожая прыроды і непаўторная атмасферы. Цішыня, заходы сонца, спевы птушак, а яшчэ – храмы, старажытныя курганы, “дзікія” бухты і астраўкі. І, канешне, лета – гэта пляжы, загар і купанне. Вада на возеры праграваецца ўжо да сярэдзіны чэрвеня. А нават калі надвор’е і сапсуецца, то ёсць шматлікія цікавыя экскурсіі: можна наведаць вёску Мосар, прагуляцца па мясцовым дэндрапарку і зайсці ў касцёл Святой Ганны, наведаць старажытны Полацк, падняцца на гару Маяк і паглядзець на азёры з вышынь птушынага палёту, наведаць гарадзішча Масковічы і курганныя групы ў вёсках Укля і Опса. У самім Браславе ёсць замкавая гара, касцёл Нараджэння Дзевы Марыі, а таксама рыначак са свежымі ягадамі і грыбамі. А яшчэ традыцыя Браслаўскіх азёр – рыбалка! Задавальненне ад рыбнай лоўлі гарантавана нават тым, хто ўпершыню возьме ў рукі вуду.

 МЯСЦIНЫ БЕЛАРУСI 

Лясное, ахінутае паданнямі возера Свіцязь пачынае турыстычны сезон з першымі цёплымі днямі.



Заказнікі “Чырвоны бор” і “Сіньша” – мясціны Расоншчыны, якія лічацца найбольш маляўнічымі і экалагічна чыстымі ў краіне. Прыхільнікі экатурызму назіраюць тут за раслінным і жывёльным светам.




На бягучую ваду ракі Нёман можна глядзець бясконца. Адпачынак на рацэ супакоўвае і паслабляе.



Турыстычная кар’ера Аўгустоўскага канала пачалася яшчэ паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі, калі на шлюзе Дамброўка ладзілі “Свята мора”, а па маршруце Гродна – Аўгустоў – Гродна курсіравалі два параходы.


Рака Прыпяць – непрадказальная, капрызная, цудоўная, няўрымслівая... А яшчэ – Палеская Амазонія... Сплаўляючыся па Прыпяці, пазнаеш самабытную беларускую культуру, любуешся магутнымі дубравамі, слухаеш звонкія спевы птушак і... ловіш рыбу.


Самы вялікі штучны вадаём Беларусі месціцца на рацэ Вілііі. З берагоў Вілейскага вадасховішча адкрываюцца найпрыгажэйшыя віды на водную роўнядзь, а Вілія падыходзіць для байдарачных паходаў.



Сарачанскія азёры – жамчужныя каралі Астраветчыны. Аматарам некранутай прыроды да душы прыйдуцца прагулкі па азёрных берагах, адкрытых узвышанасцях з прывабнымі панарамамі, густым лесам і крутым каньёнам.

 

Дыялекталагічная практыка

Дыялекталагічная практыка студэнтаў філалагічнага факультэта – важная частка вучэбнага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў. З'яўляецца магчымасць непасрэдна сустрэцца з носьбітамі духоўнай і матэрыяльнай культуры Усходняга (Гомельскага) Палесся, замацаваць практычна атрыманыя тэарэтычныя веды, набыць навыкі збіральніцкай работы.

Запіс этнаграфічных матэрыялаў патрабуе сумленнасці і адказнасці ў час фіксацыі моўных з'яў, захавання асноўных патрабаванняў і прынцыпаў:

– абавязкова фіксаваць матэрыялы з захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі;

– указваць пры кожнай адзінцы яе граматычныя паметы і лексічнае значэнне, прыводзіць ілюстрацыйны матэрыял;

– у кожным канкрэтным выпадку дакладна ўказваць пашпарт адзінкі: дзе запісана, ад каго запісана, год нараджэння інфарматара, кім запісана.

Подробнее: Дыялекталагічная практыка

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates