НАВУКОВА-ПЕДАГАГІЧНАЯ ШКОЛА «РЭГІЯНАЛЬНЫ, АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНЫ І АГУЛЬНАЧАЛАВЕЧЫ ЎЗРОЎНІ Ў ЛІТАРАТУРЫ І ФАЛЬКЛОРЫ: ДУХОЎНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСАЎ У СУСВЕТНЫМ КАНТЭКСЦЕ»

Апісанне

Навуковая школа арыентавана на наступныя напрамкі даследаванняў:

  • Духоўная спадчына Беларускага Палесся.
  • Жанр як знакавая сістэма эстэтычнай традыцыі ў нацыянальнай і еўрапейскай культурна-мастацкай практыцы.
  • Пытанні тэорыі літаратуры.
  • Вывучэнне беларускай літаратуры ў сусветным кантэксце.

Перавагі

Комплексны падыход даследаванняў навукова-педагагічнай школы ахоплівае асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, дазваляе выявіць яе нацыянальную адметнасць у агульнаславянскім і еўрапейскім культурным дыялогу, акрэсліць шляхі далейшага развіцця нацыянальнага вербальнага мастацтва ў новым тысячагоддзі. Прыцягненне шырокага факталагічнага матэрыялу мае на мэце ўвядзенне ў лiтаратурны i навуковы кантэкст новых iмёнаў, часам малавядомых не толькi чытацкай аудыторыi, але i спецыялiстам, папулярызацыю творчых дасягненняў пісьменнікаў Гомельшчыны і выпускнікоў ГДУ імя Ф. Скарыны. Пры кафедры функцыянуе музей “Аlma mater” і вучэбна-навуковая лабараторыя “Літаратурнае краязнаўства”.

Навізна

Навуковая навізна комплекснага даследавання ў абазначаных кірунках заключаецца ў вызначэнні ролі рэгіянальнага духоўнага фактару ў станаўленні і развіцці нацыянальнага спосабу мастацкага асэнсавання рэчаіснасці; паказе шматузроўневасці жанравай сістэмы беларускай літаратуры ў агульнаславянскім і еўрапейскім кантэкстах і наватарскіх тэндэнцый у сучасным літаратурным працэсе; выяўленні асаблівасцей гістарыясофскай і этыка-антрапалагічнай праблематыкі беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў.

Варыянты супрацоўніцтва

Выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры УА “ГДУ імя Ф. Скрыны”, якія маюць шматгадовы вопыт, выконваюць наступныя віды работ: правядзенне экскурсій (віртуальных і рэальных) па творчасці пісьменнікаў Гомельшчыны, славутых выпускнікоў ГДУ імя Ф. Скарыны, напісанне манаграфіі па гісторыі развіцця літаратуры Гомельшчыны, індывідуальных артыкулаў для канкрэтнага аўтара, стварэнне паэтычных анталогій, у якіх раскрываецца прыгажосць прыроды і людзей рэгіёна.


 SCIENTIFIC AND PEDAGOGICAL SCHOOLS “REGIONAL, NATIONAL AND UNIVERSAL LEVELS IN LITERATURE AND FOLKLORE: SPIRITUAL HERITAGE OF THE BELARUSIANS IN THE INTERNATIONAL CONTEXT”


НАУЧНО-ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКИЙ СЕКТОРhttp://nis.gsu.by/ 




2011 НАВУКОВА-ПЕДАГАГІЧНАЯ ШКОЛА «РЭГІЯНАЛЬНЫ, АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНЫ І АГУЛЬНАЧАЛАВЕЧЫ ЎЗРОЎНІ Ў ЛІТАРАТУРЫ І ФАЛЬКЛОРЫ: ДУХОЎНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСАЎ У СУСВЕТНЫМ КАНТЭКСЦЕ». Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates