Мэта і задачы СНДЛ «Мова і культура беларусаў»

Мэта СНДЛ:

СНДЛ «Мова і культура беларусаў» створана з мэтай заахвочвання студэнцкай моладзі да актыўнага ўдзелу ў навукова-даследчай, творчай рабоце, якая спрыяе паляпшэнню якасці іх прафесійнай падрыхтоўкі, павышэнню ўзроўня культуры вуснага і пісьмовага маўлення студэнтаў. 

 

Задачы СНДЛ:

1. Навучанне студэнтаў асновам навукова-даследчай і іншай творчай работы, выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў яе правядзення.

2. Арганізацыя выкарыстання атрыманых вынікаў творчай дзейнасці студэнтаў у вучэбным працэсе і ў будучай практычнай рабоце. 

3. Кансультаванне студэнтаў па пытаннях збору інфармацыйнага матэрыялу, метадаў яго апрацоўкі, дэшыфравання культурнага зместу, дапамога ў арганізацыі самастойнай работы. 

 4. Вывучэнне тэарэтычных пытанняў фразеалогіі, парэміялогіі, кагнітывістыкі, лінгвакультуралогіі з пазіцый аднаго з прыярытэтных накірункаў даследавання мовы, яе адзінак – кагнітыўнай лінгвістыкі, кагнітыўна-інтэрпрэтацыйнай і антрапалагічнай парадыгм і новага, лінгвакультуралагічнага, даследавання ў мовазнаўстве, сфарміраванага ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стст.

5. Лінгвакультуралагічнае даследаванне механізмаў уключэння і перадачы ў семантыцы ўстойлівых выразаў культурнай інфармацыі. 

6. Вывучэнне нацыянальнай самасвядомасці скрозь прызму ўстойлівых выразаў як адзінак мовы і адзінак «мовы» культуры беларускага народа. 

7. Вывучэнне пластоў культуры беларусаў і кодаў культуры і іх тэматычнай прадстаўленасці на матэрыяле фразеалагізмаў як знакаў, што ўтвораны на перакрыжаванні мовы і культуры з мэтай апісання і ацэньвання таго, што адбываецца ў свеце.

8. Падрыхтоўка матэрыялаў, артыкулаў студэнтамі па пытаннях рэпрэзентацыі ўстойлівымі адзінкамі мовы асобных фрагментаў культуры беларускага народа, яго светаўспрымання і светаразумення, адлюстраванага ва ўстойлівых адзінках, для ўдзелу ў навуковых канферэнцыях, публікацыі.

9. Узбагачэнне слоўніка ўстойлівых выразаў студэнтаў, павышэнне культуры маўлення, стылістычнай дыферэнцыяцыі і функцыянавання ўстойлівых адзінак у маўленні. 

10. Выпрацоўка ўменняў і навыкаў выкарыстання студэнтамі лінгвакультуралагічнай інтэрпрэтацыі ўстойлівых адзінак, выяўленне характарыстык і культурных сэнсаў устойлівых адзінак у каштоўнаснай карціне свету беларусаў.

2011 Мэта і задачы СНДЛ «Мова і культура беларусаў». Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates