Выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны

12 красавіка 2019 года ў рамках універсітэцкай навуковай канферэнцыі «Дні студэнцкай навукі» і Тыдня філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта. На выставе былі паказаны зборнікі навуковых артыкулаў і матэрыялаў канферэнцый з публікацыямі маладых даследчыкаў-філолагаў нашай вну.

 

Артыкулы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта на працягу 2018 і пачатку 2019 гадоў выдаваліся не толькі ў зборніках міжнародных, рэспубліканскіх і ўніверсітэцкіх канферэнцый, але і ў рэцэнзаваных выданнях, рэкамендаваных ВАК Беларусі.

Выстава прапанавала і студэнцкія замежныя публікацыі, што сведчыць аб значным навуковым патэнцыяле маладых навукоўцаў філалагічнага факультэта.

Зборнікі навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта выклікалі зацікаўленасць студэнцкай аўдыторыі.

Жадаем маладых даследчыкам навуковых дасягненняў!

1

 

2

 

3

 

2011 Выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates