Main

“Бярозка” і падбярозавічкі

17 мая да студэнтаў філалагічнага факультэта завіталі “падбярозавічкі” -  галоўны рэдактар інтэлектуальнага часопіса для падлеткаў “Бярозка” Яніна Каралева і рэдактар аддзела Міхась Мурза.

Яніна Вячаславаўна (дарэчы, выпускніца нашага філфака ГДУ імя Ф. Скарыны і журфака БДУ) распавяла пра гісторыю выдання: “Пачалося ўсё 100 гадому таму – у далёкім 1924 г., калі выйшаў першы нумар штомесячнага часопіса для дзяцей “Беларускі піянер” – першапродак “Бярозкі”. У 1929 годзе рэдакцыйная калегія падзялілася, пачалося выданне газеты «Піянер Беларусі» і часопіса «Іскры Ільіча», які выходзіў з кастрычніка 1929 да красавік 1941 года. З лета 1941 года, падчас Другой сусветнай вайны, не выдаваўся. З чэрвеня 1945 года выдаецца пад назвай «Бярозка»”.

Міхась Мурза пазнаёміў слухачоў з асноўнымі тэматычнымі кірункамі часопіса - класічнае і сучаснае візуальнае, літаратурнае, музыкальнае мастацтва, сацыяльны актывізм, псіхалогія і самаразвіццё падлеткаў, пабудова стасункаў з сабой і навакольным асяроддзем.

Часопіс пастаянна развіваецца. Сёння рэдакцыйны калектыў ставіць перад сабой задачы стварэння пасрэдніцкай сувязі паміж падлеткамі і дарослымі; выхавання і развіццё грамадскай актыўнасці, патрыятызму, сацыяльнай эмпатыі, аналітычных і творчых здольнасцяў, мастацкага густу ў мэтавай аўдыторыі; пабудовы віртуальнага аб’яднання таленавітых падлеткаў вакол «Бярозкі».

У 2023 годзе былі распачаты новыя рубрыкі «Сур’ёзнае з гумарам» Наталлі Сіроткі, кіраўніка праграмы «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя» на радыё «Культура», «Арт-прастора» маладой мастачкі Ганны Раманенкі, «Міфалогія» Софіі Туронак, аматаркі беларускага краязнаўства.

У 2024 годзе стартаваў сумесны праект рэдакціі і Рэспубліканскага інстытуту прафесійнай адукацыі «PROпрафесію: ад прафарыентацыі да паспяховай кар’еры». Школьнікі старэйшых класаў праходзяць тэсціраванне на платформе profitest.ripo.by і вызначаюцца з будучай прафесіяй, «Бярозка», у сваю чаргу, прадстаўляе агляд навучальных устаноў, дзе прафесію можна атрымаць, і разказвае аб асобе, якая паспяхова рэалізавалася ў прафесіі.  

 «Бярозка»  прадстаўлена ў Іnstagram TikTok і мэсэнджары Telegram Для кожнага канала ствараецца ўнікальны кантэнт.

Студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта шчыра дзякуюць гасцям за цікавую і змястоўную інфармацыю, прапановы аб супрацоўніцтве

Read more: “Бярозка” і падбярозавічкі

Пасяджэнне секцыі "Стылістыка мовы мастацкага твора. Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы" студэнцкай навуковай канферэнцыі

29 красавіка адбылося пасяджэнне секцыі "Стылістыка мовы мастацкага твора. Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы" LІІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі: Актуальныя прабелмы мовазнаўства і літаратуразнаўства". Студэнты 2 і 3 курсаў прапанавалі даклады, якія месцілі вынікі навуковых даследаванняў, прысвечаных разнастайным актуальным пытанням сучаснай педагогікі і методыкі выкладання філалагічных дысцыплін. Кіраўнік секцыі – дацэнт кафедры беларускай мовы, к.ф.н. Федарава А.М. Сакратар секцыі – Вежнавец А.Л., студэнтка групы БЗА-21. Лепшыя даклады былі рэкамендаваныя ла апублікавання.

 

Read more: Пасяджэнне секцыі "Стылістыка мовы мастацкага твора. Сучасная беларуская мова. Фразеалогія,...

Пасяджэнне секцыі "Педагогіка" студэнцкай навуковай канферэнцыі

29 красавіка адбылося пасяджэнне секцыі "Педагогіка" LІІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі: Актуальныя прабелмы мовазнаўства і літаратуразнаўства". Студэнты 2 і 3 курсаў прапанавалі даклады, якія месцілі вынікі навуковых даследаванняў, прысвечаных разнастайным актуальным пытанням сучаснай педагогікі і методыкі выкладання філалагічных дысцыплін. Кіраўнік секцыі – дацэнт кафедры беларускай мовы, к.ф.н. Вергеенка С. А. Сакратар секцыі – Масановец Л., студэнтка групы БЗА-31. Лепшыя даклады былі рэкамендаваныя ла апублікавання.

Read more: Пасяджэнне секцыі "Педагогіка" студэнцкай навуковай канферэнцыі

6 красавіка 2024 года на філалагічным факультэце “Дзень адчыненых дзвярэй”

6 красавіка 2024 года на філалагічным факультэце ў рамках акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” адбылася сустрэча вучняў школ і гімназій Гомеля (№№ 11, 14, 22, 26, 38, 42, 47, 56, 67, Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі), Гомельскай вобласці (ДУА “СШ № 5 г. Рагачова”, ДУА “СШ № 10 г. Жлобіна”, ДУА “Гімназія г.п. Карма”, ДУА “Яромінская СШ”, ДУА “Ніўская СШ Жлобінскага раёна”) і іншых абласцей Беларусі (ДУА “СШ № 1 г.Бярозы”, ДУА “Брожская СШ Бабруйскага раёна”, ДУА “СШ № 12 г.Бабруйска”, ДУА “СШ № 16 г.Бабруйска”) з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэс навучання ў цэлым, размеркавання, пражывання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта А.М. Палуян, прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства У.І. Коваль, загадчык кафедры беларускай мовы А. М. Воінава, загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнер, загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры І.М. Афанасьеў, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава. Студэнты нашага факультэта Краўчанка Вікторыя (РФ-11) і Казлякоўскі Аляксей (БЗА-21) пазнаёмілі вучняў са структурай факультэта і паказалі, як цікава праходзіць студэнцкае жыццё, выкарыстаўшы прэзентацыю; таксама прапанавалі вучням адказаць на некаторыя пытанні віктарыны “Адгадай слова”. У выніку ўсе атрымалі невялікія прызы і буклеты факультэта.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, паказалі, як шанаваць і захоўваць інфармацыю, назапашаную стагоддзямі і падзей недалёкага мінулага. Праведзены цікавыя і змястоўныя экскурсіі ў музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны (загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І.Ф. Штэйнер) і літаратурна-асветніцкім цэнтры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка” (загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры, дацэнт І.М. Афанасьеў), дзе асаблівае ўражанне на вучняў аказаў расказ Івана Мікалаевіча аб захаванні памяці пра герояў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія з’яўляюцца ўраджэнцамі Гомельскай вобласці, і заклікаў збіраць, запісваць успаміны сваіх блізкіх аб падзеях мінулай вайны.

 Дарагія  выпускнікі, філалагічны факультэт  чакае вас!

IMG-1b0ae9ec1b66afbef77160bc0d9ba141-V

 

Read more: 6 красавіка 2024 года на філалагічным факультэце “Дзень адчыненых дзвярэй”

Дзень адчыненых дзвярэй 2024

12

23 сакавіка 2024 года ва ўніверсітэце адбыўся Адзіны дзень адчыненых дзвярэй ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Я выбіраю прафесію”. Абітурыенты і іх бацькі мелі магчымасць пазнаёміцца з шырокім спектрам спецыяльнасцей універсітэта, даведацца аб асаблівасцях прыёмнай кампаніі 2024 года і сустрэцца з прадстаўнікамі розных арганізацый-заказчыкаў кадраў. Прадстаўнікі ўсіх факультэтаў развярнулі рэкламную пляцоўку ў холе актавай залы ўніверсітэта.

Філалагічны факультэт карыстаўся папулярнасцю ў абітурыентаў, у першую чаргу, у сувязі з адкрыццём новых спецыяльнасцей “Журналістыка” і “Беларуская філалогія”. Выпускнікі школ, зацікаўленыя ў паступленні на філалагічны факультэт, прадстаўлялі розныя вучэбныя ўстановы, як Гомеля, так і розных куткоў Гомельскай вобласці: ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Гомеля”,  ДУА “Сярэдняя школа № 47 г. Гомеля”,  УА “Гомельскі дзяржаўны абласны ліцэй”, ДУА “Сярэдняя школа № 49 г. Гомеля”,  ДУА “Сярэдняя школа № 66 г. Гомеля”,  ДУА “Сярэдняя школа № 75 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 12 г.Бабруйска”,  ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Светлагорска”, ДУА “Цярэшкавіцкая сярэдняя школа”, ДУА “Галавінская сярэдняя школа”, УА “Лоеўскі педагагічны каледж”, УА “Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага”.

Абітурыентаў і іх бацькоў цікавілі пытанні паступлення (у першую чаргу на спецыяльнасць “Журналістыка”), спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай спецыяльнасцей факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян і намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, іх падтрымлівалі студэнты факультэта Казлякоўскі Аляксей і Марчанка Наталля.

Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі!

 1

2

 

 

2011 Main. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates