100-гадовы юбілей адзначае часопіс “Бярозка”

10 снежня 2024 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск) адбылася імпрэза, прысвечаная святкаванню 100-гадовага юбілея беларускамоўнага грамадска-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса для падлеткаў “Бярозка” (1924–2024), які  з лістапада 2023 года мае статус інтэлектуальнага часопіса для падлеткаў.

Падчас мерапрыемства адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Расці высока, “Бярозка”, прысвечанай гісторыі выдання-юбіляра.

Куратар выставы распавяла пра цікавыя факты: першы нумар штомесячнага часопіса для дзяцей выйшаў 15 снежня 1924 года пад назвай “Беларускі піянер”. Рэдакцыя не мела свайго памяшкання, і нумар рыхтаваўся на кватэры Уладзіміра Дубоўкі.

 З 1929 года рэдакцыя падзялілася на два выданні -  газету “Піянер Беларусі” і часопіс “Іскры Ільіча” (1929 – 1941). Падчас Вялікай Айчыннай вайны часопіс не выходзіў, але выданне было адноўлена з чэрвеня 1945 года пад сучаснай назвай “Бярозка”.

 На выставе можна было пабачыць нумары часопіса “Іскры Ільіча” канца 20 – пачатку 40-х гг. ХХ ст., а таксама выданні часопіса “Бярозка” за розныя гады з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і архіва рэдакцыі.

Сёння часопіс “Бярозка” выходзіць штомесяц на 32 старонках накладам больш за 1000 асобнікаў. Рэдакцыя ставіць перад сабой важныя задачы: наладжванне сувязі паміж падлеткамі і дарослымі, выхаванне грамадскай актыўнасці, патрыятызму, сацыяльнай эмпатыі, творчых і аналітычных здольнасцей маладых чытачоў. Часопіс імкнецца стварыць беларускамоўную супольнасць, якая аб’ядноўвае чытачоў, аўтараў і рэдакцыю/ рэдкалегію.  У выданні разнастайныя рубрыкі, накіраваныя на інтэлектуальнае і псіхалагічнае развіццё падлеткаў, пашырэнне іх культурна-мастацкага кругагляду  і творчых уменняў. У кожным нумары друкуюцца літаратурныя, журналісцікія іі навуковыя матэрыялы. Вельмі прыемна, што сярод аўтараў – студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта Ангеліна Нарук.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел Алена Палуян, дэкан філалагічнага факультэта, член рэдакцыйнай калегіі: “Гісторыя часопіса “Бярозка” цесна звязана з Гомельшчынай і гомельскім філфакам. Два галоўныя рэдактары – Уладзіслаў Краўчанка і Анатоль Грачанікаў  - нарадзіліся на Гомельшчыне, два – Кастусь Кірэенка і Яніна Каралева – закончылі філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта”, - адзначыла з сваім выступленні Алена Мікалаеўна.  


Cтудэнты філалагічнага факультэта наведалі Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У. І. Леніна

27 лістапада студэнты філалагічнага факультэта групы РФ-11 разам з прафесарам В. С. Новак наведалі Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У. І. Леніна, дзе адбыліся два мерапрыемствы.

Бібліятэкар Канавалава Ніна Мікалаеўна правяла цікавую экскурсію па творчасці пісьменнікаў-класікаў Гомельшчыны. З вялікім задавальненнем наведвальнікі пазнаёміліся з творчасцю Івана Мележа, Івана Шамякіна, Андрэя Макаёнка і Івана Навуменкі, паглядзелі прадстаўленыя на выставе экспанаты, звязаныя з іх жыццём і творчасцю.

 Другое мерапрыемства было прысвечана тэме кахання ў беларускай паэзіі. Прэзентацыя, якую па творчасці  пісьменнікаў падрыхтавалі Яўгенія Яршова і Пумінава Аляксандра, суправаджалася  адпаведнымі вершамі, з якімі выступілі ўсе студэнты групы.

Cтудэнты філалагічнага факультэта групы РФ-11 наведалі Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У. І. Леніна

27 лістапада студэнты філалагічнага факультэта групы РФ-11 разам з прафесарам В. С. Новак наведалі Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У. І. Леніна, дзе адбыліся два мерапрыемствы.

Бібліятэкар Канавалава Ніна Мікалаеўна правяла цікавую экскурсію па творчасці пісьменнікаў-класікаў Гомельшчыны. З вялікім задавальненнем наведвальнікі пазнаёміліся з творчасцю Івана Мележа, Івана Шамякіна, Андрэя Макаёнка і Івана Навуменкі, паглядзелі прадстаўленыя на выставе экспанаты, звязаныя з іх жыццём і творчасцю.

 Другое мерапрыемства было прысвечана тэме кахання ў беларускай паэзіі. Прэзентацыя, якую па творчасці  пісьменнікаў падрыхтавалі Яўгенія Яршова і Пумінава Аляксандра, суправаджалася  адпаведнымі вершамі, з якімі выступілі ўсе студэнты групы.

УНИВЕРСИТЕТСКАЯ ОЛИМПИАДА - ШАНС БЫТЬ ЗАЧИСЛЕННЫМ БЕЗ ВСТУПИТЕЛЬНЫХ ИСПЫТАНИЙ

Дорогие ребята, регистрируйтесь на олимпиаду, которая будет проходить в ГГУ им Ф. Скорины.

Профориентационная беседа

04.11.2024 года на базе ГУО «СШ №11 г. Гомеля» была проведена профориентационная работа в старших классах. Учащиеся были проинформированы о кафедрах факультета, преподавательском составе, основных специальностях и возможностях развития в будущей профессии. Особый интерес вызвала творческая деятельность, которая возможна на филологическом факультете во всех её проявлениях. Каждый может найти что-то своё: написание стихотворений, театральные постановки, волонтёрское движение, изучение китайского языка, развитие в научной сфере, подготовка мероприятий, собирание фольклора и многое другое.

Мы с нетерпением ждём в нашей большой филологической семье новых студентов!

                                      Подготовила и провела беседу студентка группы РФ-31 Морозова Дарья

Subcategories

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates