Main
МЕТАДЫЧНЫ СЕМІНАР «ПРАКТЫКА-АРЫЕНТАВАНАЕ НАВУЧАННЕ Ў ВНУ І ШКОЛЕ: ТРАДЫЦЫІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ»
Кіраўнік метадычнага семінара, кандыдат педагагічных навук Н.Э. Шандроха пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з традыцыйнымі формамі рэалізацыі практыка-арыентаванага навучання студэнтаў, асноўнымі сярод якіх з'явіліся:
· выкладанне дысцыплін і арганізацыя практычных заняткаў на базе СШ № 8 і гімназіі № 10;
· правядзенне студэнтамі школьных урокаў і факультатываў (СШ № 38);
· праца студэнтаў у якасці журы на штогадовай Міжнароднай канферэнцыі «Новыя філаматы» (гімназія № 1 імя Я.Ф. Карскага);
· арганізацыя сумесных круглых сталоў з настаўнікамі на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі;
· арганізацыя праходжання педагагічнай пераддыпломнай практыкі на базе СШ № 32, гімназіі №10 і інш.
· напісанне студэнтамі дыпломных прац па заяўках школ;
· праца студэнтаў 4-га курса па спецыяльнасці ў школе згодна з індывідуальным вучэбным планам;
· практыка-арыентаваныя заданні на занятках і выніковай атэстацыі (дзяржэкзамене).
Таксама былі заслуханы прапановы з вопыту працы настаўнікаў і абмеркаваны перспектывы сумеснай працы школ і кафедры ў названым накірунку.