Main
Самыя важныя словы
21 лютага кафедра беларускай літаратуры правяла флэшмоб “Маё любімае беларускае слова”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, абвешчанага UNESCO 17 лістапада 1999 года.
Сярод прапанаваных студэнтамі трэцяга курса слоў былі шпацыр, мілагучнасць, верагодна, летуценне, рахунак, бульба, колькасна перавагу атрымала каханне.
Урэшце, найважнейшымі для сябе словамі будучыя філолагі ў выніку абралі міласэрнасць, мару і маці.
Далучэнне да паэзіі
На філалагічным факультэце адбылася творчая сустрэча з журналістам, паэтэсай Дземідзенка Людмілай Віктараўнай. Людміла Віктараўна – вядомы чалавек у нашым горадзе: з 1999 года па 2014 год працавала карэспандэнтам і кіраўніком аддзела навін тэлекампаніі “Нірэя” ў Гомелі. Удзельніца першых беларускіх ток-шоу, першага беларускага тэлевізійнага фестывалю. Аўтар і стваральнік шэрагу рэкламных, тэлевізійных і фестывальных фільмаў. Удзельніца ХV Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі" (Мінск, 2011г.).
Да 70-годдзя Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч
30.05.2018 – праведзена мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, у межах якога была абмеркавана кніга "Час сэканд хэнд". Таксама студэнты былі азнаёмлены з творчым шляхам пісьменніцы.
Сустрэча з рэдакцыяй часопіса “Маладосць”
13.04.18 на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з рэдакцыяй часопіса “Маладосць”: намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць” Дзмітрыем Шулюком, рэдактарам аддзела паэзіі Красцінай Бандурынай, паэткай і арганізатарам паэтычных фестываляў Дашай Бялькевіч, паэткай і перакладчыцай Ганнай Комар
Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть
2 сакавіка ў Гомельскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Івана Штэйнера “Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры XX стагоддзя”.
Госці мерапрыемства актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні кнігі Івана Фёдаравіча, дыскутавалі на тэму яго даследавання, дзяліліся сваім пунктам гледжання. Экспертамі выступілі: дэкан філалагічнага факультэта, к.ф.н., дацэнт Палуян Алена Мікалаеўна, к.ф.н., дацэнт Бярозка Аляксандр Фёдаравіч, выкладчык кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы» УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту” Батурына Алена Львоўна, загадчык аддзела радыё “Гомель “Плюс” Краснабарод Сяргей Яўгенавіч.