Main

Далучэнне да паэзіі

Жыццё Людмілы Віктараўны непасрэдным чынам звязана з нашым універсітэтам: з 1977 па 1982 год яна вучылася ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце на гісторыка-філалагічным факультэце па спецыяльнасці “Гісторыя”. Уваходзіла ў літаратурнае аб’яднанне, якім кіраваў паэт і выкладчык Віктар Уладзіміравіч Ярац. Выступала на літаратурных сустрэчах у Гомелі і вобласці. Падчас вучобы ў ГДУ вяла актыўную грамадскую работу, удзельнічала ў конкурсах і выставах, публікавалася ў газеце «Гомельскі ўніверсітэт».

Друкавалася ў газетах "Гомельскі ўніверсітэт», «Вячэрні Гомель», «Гомельскія ведамасці», «Савецкі раён», «Чырвоная змена», «Культура», «Народная газета», «Рэспубліка»,  часопісе «Дырэктар».

Сёлета ў выдавецтве газеты “Гомельская праўда” пабачыў свет паэтычны зборнік Л. Дземідзенка “Значит – люблю”.

На сустрэчы Людміла Дземідзенка пачытала свае вершы, распавяла пра спецыфіку работы журналіста, падзялілася ўспамінамі пра вучобу ў Гомельскім універсітэце.

IMG-20211214-123113

 

IMG-20211214-123208

2011 Далучэнне да паэзіі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates