Main

ДА 80-ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ І ЛЕНІНГРАДА

Значная навуковая падзея адбылася 30 мая 20024 – Міжнародны круглы стол «Ваенная проза: вытокі, эвалюцыя, імёны», прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення беларускай зямлі і вызвалення Ленінграда. У рабоце круглага стала ўзяла ўдзел прафесар кафедры беларускай літаратуры Анжэла Мікалаеўна Мельнікава. Мерапрыемства было арганізавана Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

У рабоце круглага стала ўдзельнічалі вядомыя вучоныя Беларусі і Расіі: Саверчанка Іван Васільевіч – дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы»; Сухіх Ігар Мікалаевіч – прафесар кафедры гісторыі рускай літаратуры філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук; Большаў Аляксандр Алегавіч – прафесар кафедры гісторыі рускай літаратуры філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук; Кісліцына Ганна Мікалаеўна – загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры, доктар філалагічных навук, дацэнт і інш.

Надзвычай цікавым было праблемнае поле мерапрыемства:

1. Руская і беларуская ваенная проза: асобы.

2. Беларуская – перакладная – руская проза: ці ёсць адрозненні?

3. Вытокі ваеннай прозы.

4. Эвалюцыя савецкай / постасавецкай ваеннай прозы.

5. Ваенная проза і дакументальная літаратура: узаемадзеянне або палеміка?

6. Ці прадуктыўна супрацьпастаўленне генеральскай і лейтэнанцкай прозы?

7. Ці ёсць у ваеннай прозе недаацэненыя ці пераацэненыя імёны і творы?                                                   

 

12

2011 ДА 80-ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ І ЛЕНІНГРАДА. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates