Main

Вынікі фальклорнай экспедыцыі студэнтаў філфака

1 кастрычніка 2024 г. на філалагічным факультэце адбылася канферэнцыя, прысвечаная вынікам вучэбнай фальклорнай практыкі, якой кіравалі выкладчыкі кафедры рускай і сусветнай літаратуры прафесар В. С. Новак і дацэнт А. А. Кастрыца. У аўдыторыі сабраліся студэнты першага курса (груп БФ-11 і РФ-11), якіх таксама ўлетку 2025 г. чакаюць цікавыя сустрэчы з носьбітамі традыцыйнай духоўнай культуры.

 Свае змястоўныя справаздачы, якія суправаджаліся прэзентацыямі, прадставілі студэнты групы РФ-21, якія зацікавілі гледачоў не толькі звесткамі пра запісаныя ў вёсках Чачэрскага раёна абрады і звычаі, прыкметы і павер'і, але і тымі цёплымі ўспамінамі, што засталіся ў кожнага з ўдзельнікаў палявой экспедыцыі падчас сустрэчы з жыхарамі. Менавіта гэтым сціплым і працавітым, шчодрым і гасцінным людзям былі адрасаваны студэнтамі словы ўдзячнасці за імкненне захаваць і перадаць у спадчыну скарбы народнай мудрасці.

Студэнты і выкладчыкі не толькі плённа папрацавалі падчас экспедыцыі, але і пазнаёміліся з унікальнымі архітэктурнымі помнікамі, музеямі. Як адзначылі самі студэнты: "Уезжали с ощущением, что прикоснулись к чему-то важному, историческому, настоящему".

 Сабраныя ў экспедыцыі і архіўныя фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы складуць аснову кнігі, прысвечанай народнай духоўнай культуры Чачэрскага раёна.

 

СНДЛ: падводзім вынікі

17 снежня2014 г. адбылося чарговае пасяджэння студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі пры кафедры беларускай мовы “Мова і культура”, на якой былі падведзены вынікі навукова-даследчай работы студэнтаў ІУ і У курсаў- удзельнікаў лабараторыі. За 2014 год імі было апублікавана 10 работ, у тым ліку – 5 артыкулаў у зборніках “Творчасць маладых-2014”, “Актуальныя праблемы філалогіі”, “Святло скарынавых ідэй” (Лёгенькая К. – 2, Еўчанка А. – 2, Дулуб А. – 1) 5 тэзісаў дакладаў (Лёгенькая К. – 1, Дземідзенка К. – 2, Нікалаенка В. – 1, Дулуб А. – 1). Адзначаныя  і іншыя студэнты прымалі актыўны ўдзел у студэнцкай навуковай канферэнцыі ГДУ, Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Лёгенькая К. І Дулуб А. ўдзельнічалі таксама ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі ГДУ “Святло скарынавых ідэй”.

Акрамя таго, на пасяджэнні лабараторыі выступіла з цікавым і змястоўным паведамленнем на тэму “Устойлівыя моўныя формулы ў беларускай народнай казцы” студэнтка ІУ курса Лёгенькая К. Даклад выслухалі з вялікай цікавасцю і ўвагай.

2011 Main. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates