Main
СНДЛ: падводзім вынікі
17 снежня2014 г. адбылося чарговае пасяджэння студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі пры кафедры беларускай мовы “Мова і культура”, на якой былі падведзены вынікі навукова-даследчай работы студэнтаў ІУ і У курсаў- удзельнікаў лабараторыі. За 2014 год імі было апублікавана 10 работ, у тым ліку – 5 артыкулаў у зборніках “Творчасць маладых-2014”, “Актуальныя праблемы філалогіі”, “Святло скарынавых ідэй” (Лёгенькая К. – 2, Еўчанка А. – 2, Дулуб А. – 1) 5 тэзісаў дакладаў (Лёгенькая К. – 1, Дземідзенка К. – 2, Нікалаенка В. – 1, Дулуб А. – 1). Адзначаныя і іншыя студэнты прымалі актыўны ўдзел у студэнцкай навуковай канферэнцыі ГДУ, Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Лёгенькая К. І Дулуб А. ўдзельнічалі таксама ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі ГДУ “Святло скарынавых ідэй”.
Акрамя таго, на пасяджэнні лабараторыі выступіла з цікавым і змястоўным паведамленнем на тэму “Устойлівыя моўныя формулы ў беларускай народнай казцы” студэнтка ІУ курса Лёгенькая К. Даклад выслухалі з вялікай цікавасцю і ўвагай.