Навукова-вучэбная фальклорная лабараторыя
СНДЛ «Навукова-вучэбная фальклорная лабараторыя»
Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
імя Францыска Скарыны”
філалагічны факультэт
Навуковы кіраўнік: д.ф.н., прафесар В.С. Новак.
Кафедра: Рускай і сусветнай літаратуры
Кантакты: тэл. 8(0232) 60-32-73; 60-32-40
E-mail: |
rlchai*gsu.by; This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. |
Вядучымі кірункамі даследаванняў лабараторыі з’яўляюцца:
1) Даследаванне асобных жанраў беларускага фальклору на аўтэнтычным матэрыяле;
2) Даследаванне рэгіянальна-лакальнай спецыфікі фальклору Гомельшчыны;
3) Даследаванне фальклорных традыцый Гомельска-Бранска-Чарнігаўскага памежжа;
4) Вывучэнне беларускага фальклору і міфалогіі ў агульнаславянскім кантэксце.
Вынікі працы
У лабараторыі захоўваюцца аудыё-, фона- і відэатэка экспедыцыйных запісаў, якія штогод папаўняюцца новымі матэрыяламі.
Штогод пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры праводзяцца фальклорныя экспедыцыі па розных рэгіёнах Беларусі з мэтай збору фальклорна-этнаграфічныя і міфалагічныя матэрыялаў. Падчас экспедыцый і індывідуальна ў сваіх мясцовасцях студэнты 1 курса філалагічнага і завочнага факультэтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія” запісваюць фактычныя звесткі па прыкметах і павер’ях, абрадах і звычаях, міфалагічных уяўленнях, празаічных і малых фальклорных жанрах. Сабраныя матэрыялы здадзены для захавання ў архіў навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі і з’яўляецца важнай крыніцай падрыхтоўкі фальклорна-этнаграфічных выданняў.
Студэнты ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у выкананні навуковых тэм кафедры, выступаюць з дакладамі і паведамленнямі на навуковых канферэнцыях, ажыццяўляюць публікацыйную дзейнасць.
У межах дзейнасці навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі штогод праводзяцца сцэнізацыі народных свят: “Вяселле”, “Каляды”, “Гуканне вясны”, “Купалле на Гомельшчыне”, “Народная гумарына”, “Радзінна-хрэсьбінныя абрады і звычаі” і інш.
За апошнія гады былі выдадзены наступныя кнігі:
1. Народная духоўная культура Брагіншчыны: фальклорна-этнагр. зб. / склад.: В.С. Новак, У.І. Коваль / навук. рэцэнзенты: А.У. Марозаў, А.С. Ліс. – Гомель: Белдрук, 2007. – 240 с.: іл.
2. Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край: сучасны стан традыцыйнай культуры Лоеўшчыны / Укладанне, сістэматызацыя, тэксталагічная праца: В.С. Новак. – Гомель : Сож, 2007. – 472 с.
3. Народная духоўная спадчына Гомельскага раёна / укладанне, сістэматызацыя, тэксталагічная праца: В.С. Новак. – Гомель: ААТ “Полеспечать”, 2007. – 456 с.
4. Жаўруковая песня Радзімы: народныя духоўныя скарбы Буда-Кашалёўскага краю: манаграфія / ГДУ імя Ф.Скарыны; пад агульнай рэдакцыяй В.С. Новак. – Гомель: Сож, 2008. – 424 с.
5. Зямля чароўная дабра: Добрушскі край: гісторыя і сучаснасць / Пад агульнай рэдакцыяй А.А. Станкевіч. – Гомель: ААТ «Полеспечать», 2008. – 280 с.
6. Святло каштоўнасцей духоўных. Жлобінскі край: мінулае і сучаснасць / пад агульнай рэдакцыяй В.С. Новак, А.А. Станкевіч. – Гомель: ААТ “Палесдрук”, 2009. – 544 с.
7. Хойнікшчыны спеўная душа : народная культура Хойніцкага краю: фальклорна-этнагр. зб. / пад агул. рэд. В.С. Новак. – Мінск: Выд. Цэнтр БДУ, 2010. – 303 с.: іл.
8. Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: Гісторыка-культурны і фальклорна-этнаграфічны зборнік, прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / Пад агульнай рэдакцыяй У.І. Коваля, В.С. Новак. –Гомель: ААТ “Полеспечать”, 2010. – 300 с.
9. Нясвіжскага краю напеў векавы : народная духоўная культура Нясвіжчыны / пад агул. рэд. В. С. Новак (гал. рэд.), В. К. Шынкарэнка, А. А. Кастрыцы, С. А. Вяргеенка; М-ва адукацыі РБ, Гом. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Нясвіж : Нясвіжская ўзбуйненая друкарня імя С. Буднага, 2012. – 272 с. : іл.
10. Радзінна-хрэсьбінныя абрады і звычаі беларусаў (на матэрыяле фальклору Гомельскай вобласці) / аўтары-ўкладальнікі Новак В.С., Шынкарэнка В.К., Кастрыца А.А., Воінава А.М., Вяргеенка С.А., Палуян А.М., Партнова-Шахоўская А.У. – Гомель: Барк, 2013. – 380 с.;
11. Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы : Народная духоўная культура Лагойшчыны : у 3 кн. / пад агул. рэд. В.С. Новак (гал. рэд.), А.А. Кастрыцы, С.А. Вяргеенка, В.К. Шынкарэнка; М-ва адукацыі РБ, Гом. дзярж. ун-т. імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013.
12. Гаючае слова роднай зямлі (беларускія лекавыя замовы). Фальклорна-этнаграфічны зборнік / аўтар уступнага артыкула, аўтар-укладальнік Вяргеенка С. А.– Гомель: Барк, 2013. – 340 с.
13. Глыбоччыны духоўнасці глыбіні : Народная духоўная культура Глыбоцкага раёна / аўт. кал.: В.С. Новак [і інш.] ; пад агул рэд. В.С. Новак. – Мінск : БЕЛТА, 2014. – 304 с. : іл.
14. Жыцця палескага бяздонныя глыбіні: народная духоўная культура Петрыкаўскага раёна : фальклор.-этнагр. зб. / пад агул. рэд. В. С. Новак. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2014. – 303 с. : іл.
15. Сусвет і прыродныя стыхіі ў міфалагічнай традыцыі беларусаў / аўтары-ўкладальнікі: В.С. Новак, А.А. Кастрыца; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Мінск : Права і эканоміка, 2014. – 85 с. – (Серыя “Гуманітарныя навукі”)
16. Ніжэйшая міфалогія беларусаў у сучасных запісах / аўтары-ўкладальнікі: В.С. Новак, А.А. Кастрыца; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Мінск : Права і эканоміка, 2014. – 98 с. – (Серыя “Гуманітарныя навукі”)
17. Жыццё і побыт беларусаў у прыкметах і павер’ях / аўтары-ўкладальнікі: В.С. Новак, А.А. Кастрыца; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Мінск : Права і эканоміка, 2014. – 142 с. – (Серыя “Гуманітарныя навукі”)
18. На берагах Дняпра і Друці : народная духоўная культура Рагачоўскага раёна / склад. і агул.
рэд. В. С. Новак. – Мінск : Беларусь, 2016. – 363 с.