Лебедзева Валянціна Міхайлаўна
Пасада: дацэнт кафедры
This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
Нарадзілася ў Гомелі, скончыла ў 1980 г. гістарычнае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржуніверсітэта, затым - аспірантуру пры Белдзяржуніверсітэце. З 1983 г. працуе ў ГДУ, з іх - 15 год на кафедры беларускай культуры. Сфера навуковых інтэрэсаў: культура Беларусі, беларускі нацыянальны рух, гісторыя Гомеля пачатку ХХ ст., жыццё і навуковая спадчына М.В. Доўнар-Запольскага.
Аўтар больш за 100 публікацый, сярод якіх - біяграфічнае даследаванне пра П. Бадунову (Мінск, Тэхналогія, 2004 г.). Адзін з арганізатараў Міжнародных навуковых Доўнараўскіх чытанняў у Рэчыцы (з 1997 г.), адказный рэдактар I - VII зборнікаў "Доўнараўскія чытанні". Член рэдакцыі "Беларускай гістарычнай энцыклапедыі" (Т. 1-6). Сябра Беларускай археаграфічнай камісіі пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце архіўнай справы і дакументазнаўства (Мінск), Гомельскага гарадскога краязнаўчага таварыства.