Cтудэнты філалагічнага факультэта групы РФ-11 наведалі Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У. І. Леніна
27 лістапада студэнты філалагічнага факультэта групы РФ-11 разам з прафесарам В. С. Новак наведалі Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У. І. Леніна, дзе адбыліся два мерапрыемствы.
Бібліятэкар Канавалава Ніна Мікалаеўна правяла цікавую экскурсію па творчасці пісьменнікаў-класікаў Гомельшчыны. З вялікім задавальненнем наведвальнікі пазнаёміліся з творчасцю Івана Мележа, Івана Шамякіна, Андрэя Макаёнка і Івана Навуменкі, паглядзелі прадстаўленыя на выставе экспанаты, звязаныя з іх жыццём і творчасцю.
Другое мерапрыемства было прысвечана тэме кахання ў беларускай паэзіі. Прэзентацыя, якую па творчасці пісьменнікаў падрыхтавалі Яўгенія Яршова і Пумінава Аляксандра, суправаджалася адпаведнымі вершамі, з якімі выступілі ўсе студэнты групы.