XIV Международная конференция «Сохранение, поддержка и продвижение русского языка и культуры за рубежом»
В рамках работы по поддержке и распространению русского языка в странах ближнего и дальнего зарубежья Правительством Москвы осуществляется реализация многолетнего тематического проекта – ежегодной Международной конференции «Сохранение, поддержка и продвижение русского языка и культуры за рубежом».
В работе конференции приняли участие Е.Н. Полуян, декан филологического факультета, и О.В. Славина, старший преподаватель кафедры русского, общего и славянского языкознания.
Целями конференции являются вопросы поддержки преподавания и изучения русского языка, развития международного культурно-гyманитарного и научно-образовательного сотрудничества, сохранения традиций изучения русского языка и русской культуры за рубежом.
В программе конференции – проведение пленарного заседания с участием ведущих преподавателей Государственного института русского языка имени А.С. Пушкина (Москва) Н.А. Боженковой, профессора кафедры общего и русского языкознания, которая выступила с докладом «Тропофигуры как стилистические маркеры современной российской блогосферы»; Э.Н. Акимовой, профессора кафедры русской словесности и межкультурной коммуникации, рассмотревшей в своём выступлении современный русский язык в аспекте лингвоэкологии. В рамках пленарного заседания выступила Е.П. Любецкая, зав. кафедрой РКИ ИДО БГУ (Минск), которая поделилась опытом доуниверситетской подготовки иностранных граждан в БГУ. Доклад С.В. Дорофеевой, научного сотрудника Центра языка и мозга Национального исследовательского университета ВШЭ, был посвящен инструментам оценки чтения и речевого развития. Выступление А.Л. Ястребова, зав. кафедрой истории, философии и литературы ГИТИСа, посвящено проблемам изучения классики в ХХI веке.
В рамках практических мастерских обсуждались вопросы, связанные с билингвизмом и межъязыковой интерференцией (Боженкова Н.А.); форматами общения и трендами деловой коммуникации (Селезнева Л.В.); мастерством публичных выступлений (Прокопьева И.А.); использованием цифровых технологий в процессе обучения (Веселовская Т.С., Родионова К.Е.); подготовкой лингвокультурологических мультимедийных проектов (Оганова М.В.); проведением первого урока РКИ без языка-посредника (Жижикова А.А.).
В рамках мероприятия были проведены два мастер-класса по декоративно-прикладному искусству и каллиграфии.
Культурная программа включала спектакль по пьесе У. Шекспира «Двенадцатая ночь» и экскурсию в дворцово-парковый ансамбль в Несвиже.
Е.Полуян, декан филологического факультета
Фото предоставлены Александром Тарасевичем
Сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса “Роднае слова”
У госці да “скарынаўцаў” завітала галоўны рэдактар штомесячнага навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” Наталля Мікалаеўна Шапран.
Філалагічны факультэт мае сталыя сувязі з рэдакцыяй часопіса. Пастаянна публікуюцца на яго старонках загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнер, прафесары В.А. Ляшчынская і А.М. Мельнікава, дацэнты Т.А. Фіцнер, А.В. Брадзіхіна, А.Ф. Бярозка, Т.М. Пятроўская, З.У. Шведава, Н.П. Цімашэнка, шматлікія аспіранты нашага факультэта.
Падчас сустрэчы з выкладчыкамі Наталля Міхайлаўна расказала пра гісторыю часопіса, яго багатыя традыцыі, сучасную канцэпцыю падачы матэрыялаў. Быў абмеркаваны план нумара, прысвечанага юбілею філалагічнага факультэта (у 2025 годзе мы адзначым не толькі 95-годдзе ўніверсітэта, але і 90-годдзе філфака).
Такія сустрэчы наздвычай важныя, бо дазваляюць паглыбіць творчае супрацоўніцтва.
Алена Палуян, дэкан філалагічнага факультэта
БФ-11 наведалі Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У. І. Леніна
11 снежня студэнты-філолагі групы БФ-11 наведалі разам з прафесарам В. С. Новак Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У. І. Леніна. Са студэнтамі працавалі два экскурсаводы. Спачатку прапанавалі наведаць літаратурны музей, дзе можна было азнаёміцца з экспанатамі, звязанымі з жыццём і творчасцю народных пісьменнікаў Беларусі Івана Навуменкі, Івана Шамякіна, Івана Мележа і Андрэя Макаёнка. Студэнты з цікавасцю ўспрымалі расповеды пра біяграфіі знакамітых ураджэнцаў Гомельшчыны, многія жыццёвыя факты і літаратурныя знаходкі аўтараў. Спадабаўся наведвальнікам і аддзел рэдкай кнігі, дзе можна было ўбачыць шматлікія рэдкія кніжныя выданні. Праведзеныя бібліятэкарамі сустрэчы са студэнтамі ўзбагацілі веды першакурснікаў, далучылі іх да высокага свету літаратурнага мастацтва, натхнілі на прачытанне твораў пісьменнікаў. Хочацца верыць, што студэнты-філолагі падчас гэтай сустрэчы адчулі, якую вялікую каштоўнасць маюць кнігі і як важна менавіта філолагам атрымаць навыкі аналітычнага прачытання тэксту твораў.
БФ-11 Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У. І. Леніна
11 снежня студэнты-філолагі групы БФ-11 наведалі разам з прафесарам В. С. Новак Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У. І. Леніна. Са студэнтамі працавалі два экскурсаводы. Спачатку прапанавалі наведаць літаратурны музей, дзе можна было азнаёміцца з экспанатамі, звязанымі з жыццём і творчасцю народных пісьменнікаў Беларусі Івана Навуменкі, Івана Шамякіна, Івана Мележа і Андрэя Макаёнка. Студэнты з цікавасцю ўспрымалі расповеды пра біяграфіі знакамітых ураджэнцаў Гомельшчыны, многія жыццёвыя факты і літаратурныя знаходкі аўтараў. Спадабаўся наведвальнікам і аддзел рэдкай кнігі, дзе можна было ўбачыць шматлікія рэдкія кніжныя выданні. Праведзеныя бібліятэкарамі сустрэчы са студэнтамі ўзбагацілі веды першакурснікаў, далучылі іх да высокага свету літаратурнага мастацтва, натхнілі на прачытанне твораў пісьменнікаў. Хочацца верыць, што студэнты-філолагі падчас гэтай сустрэчы адчулі, якую вялікую каштоўнасць маюць кнігі і як важна менавіта філолагам атрымаць навыкі аналітычнага прачытання тэксту твораў.
100-гадовы юбілей адзначае часопіс “Бярозка”
10 снежня 2024 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск) адбылася імпрэза, прысвечаная святкаванню 100-гадовага юбілея беларускамоўнага грамадска-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса для падлеткаў “Бярозка” (1924–2024), які з лістапада 2023 года мае статус інтэлектуальнага часопіса для падлеткаў.
Падчас мерапрыемства адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Расці высока, “Бярозка”, прысвечанай гісторыі выдання-юбіляра.
Куратар выставы распавяла пра цікавыя факты: першы нумар штомесячнага часопіса для дзяцей выйшаў 15 снежня 1924 года пад назвай “Беларускі піянер”. Рэдакцыя не мела свайго памяшкання, і нумар рыхтаваўся на кватэры Уладзіміра Дубоўкі.
З 1929 года рэдакцыя падзялілася на два выданні - газету “Піянер Беларусі” і часопіс “Іскры Ільіча” (1929 – 1941). Падчас Вялікай Айчыннай вайны часопіс не выходзіў, але выданне было адноўлена з чэрвеня 1945 года пад сучаснай назвай “Бярозка”.
На выставе можна было пабачыць нумары часопіса “Іскры Ільіча” канца 20 – пачатку 40-х гг. ХХ ст., а таксама выданні часопіса “Бярозка” за розныя гады з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і архіва рэдакцыі.
Сёння часопіс “Бярозка” выходзіць штомесяц на 32 старонках накладам больш за 1000 асобнікаў. Рэдакцыя ставіць перад сабой важныя задачы: наладжванне сувязі паміж падлеткамі і дарослымі, выхаванне грамадскай актыўнасці, патрыятызму, сацыяльнай эмпатыі, творчых і аналітычных здольнасцей маладых чытачоў. Часопіс імкнецца стварыць беларускамоўную супольнасць, якая аб’ядноўвае чытачоў, аўтараў і рэдакцыю/ рэдкалегію. У выданні разнастайныя рубрыкі, накіраваныя на інтэлектуальнае і псіхалагічнае развіццё падлеткаў, пашырэнне іх культурна-мастацкага кругагляду і творчых уменняў. У кожным нумары друкуюцца літаратурныя, журналісцікія іі навуковыя матэрыялы. Вельмі прыемна, што сярод аўтараў – студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта Ангеліна Нарук.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел Алена Палуян, дэкан філалагічнага факультэта, член рэдакцыйнай калегіі: “Гісторыя часопіса “Бярозка” цесна звязана з Гомельшчынай і гомельскім філфакам. Два галоўныя рэдактары – Уладзіслаў Краўчанка і Анатоль Грачанікаў - нарадзіліся на Гомельшчыне, два – Кастусь Кірэенка і Яніна Каралева – закончылі філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта”, - адзначыла з сваім выступленні Алена Мікалаеўна.