Кафедра беларускай мовы
Загадчык кафедры - кандыдат філалагічных навук, дацэнт Воінава Алена Мікалаеўна.
Кафедра беларускай мовы вызначаецца высокім навуковым патэнцыялам: 88 % супрацоўнікаў кафедры маюць вучоныя ступені дактароў і кандыдатаў філалагічных навук.
У складзе кафедры беларускай мовы 11 выкладчыкаў, сярод якіх:
2 дактары філалагічных навук, прафесары,
8 кандыдатаў філалагічных навук, дацэнтаў,
1 кандыдат філалагічных навук, асістэнт,
сакратар.
Кожны год перспектыўныя выпускнікі філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў ГДУ імя Ф. Скарыны паступаюць у магістратуру пры кафедры беларускай мовы. Магістранты маюць больш грунтоўныя магчымасці для заняткаў навуковай дзейнасцю. Акрамя дысцыплін кандыдацкіх экзаменаў і залікаў (філасофія і метадалогія навукі, замежная мова, асновы інфармацыйных тэхналогій), магістранты спецыяльнасці “Мовазнаўства” вывучаюць такія дысцыпліны, як педагогіка і псіхалогія вышэйшай школы, метадалогія лінгвістычных даследаванняў, актуальныя накірункі сучаснай лінгвістыкі, мова і грамадства ў кагнітыўным аспекце, лінгвакультуралогія, канцэптуалізацыя і катэгарызацыя свету ў фразеалогіі, этнапсіхалінгвістыка, кагнітыўная лінгвістыка, асновы нейралінгвістыкі, мова і мадэляванне сацыяльнага ўзаемадзеяння, камп’ютарна-апасродкаваная камунікацыя, дыскурсіўны аналіз тэксту, асновы парэміялогіі, сацыялінгвістыка, гендарная лінгвістыка. Вывучэнне ўказаных курсаў садзейнічае павышэнню ўзроўню падрыхтоўкі магістарскіх дысертацый, абарона якіх становіцца плённым вынікам навучання ў магістратуры.
Лепшыя выпускнікі магістратуры, натхнёныя і апантаныя навукова-даследчай дзейнасцю, маюць магчымасць працягнуць навукова-вучэбную дзейнасць у аспірантуры, якая дзейнічае пры кафедры беларускай мовы.
Пры кафедры функцыянуюць таксама навуковая студэнцкая лабараторыя і мемарыяльная лабараторыя докатара філалагічных навук прафесара У. В. Анічэнкі, а таксама арганізавана школа юнага моваведа. А ў сярэдніх навучальных установах г. Гомеля працуюць філіялы кафедры.
У кастрычніку 2017 г. пры кафедры беларускай мовы быў адчынены Скарынаўскі кабінет. Аўдыторыя, прысвечаная памяці беларускага першадрукара Францыска Скарыны, імя якога з гонарам носіць наша вну, насычана ўсімі неабходнымі для паспяховага навучання студэнтаў матэрыяламі і тэхнікай і з’яўляецца інфармацыйна-асветніцкім цэнтрам.
Кафедра беларускай мовы і Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны, кіруе якім прафесар кафедры, доктар філалагічных навук Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч, з’яўляецца арганізатарам Міжнародных і Рэспубліканскіх навуковыя канферэнцыі:
- “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”;
- “Скарына і наш час”;
- “Святло Скарынавых ідэй”.
Вынікі навукова-метадычнай і навукова-практычнай дзейнасці выкладчыкаў кафедры садзейнічалі арганізацыі на кафедры навукова-метадычнага семінара «Інавацыйная прастора філолага: рэаліі і перспектывы». На гэтай навукова-метадычнай сустрэчы выкладчыкі нашай вну разам з супрацоўнікамі іншых навучальных устаноў краіны, а таксама замежнымі вну праз абмен вынікамі навуковых даследаванняў і новымі метадычнымі распрацоўкамі спрыяюць развіццю адукацыйнага ўзроўню і садзейнічаюць міжнароднаму ўзаемадзеянню.
Асноўныя вучэбныя дысцыпліны кафедры:
- Беларуская палеаграфія
- Уводзіны ў мовазнаўства
- Сучасная беларуская мова
- Стараславянская мова
- Лацінская мова
- Беларуская дыялекталогія
- Гістарычная граматыка беларускай мовы
- Гісторыя беларускай літаратурнай мовы
- Сучасная славянская (польская) мова
- Методыка выкладання беларускай мовы
- Рыторыка
- Культура беларускай мовы і стылістыка
- Агульнае мовазнаўства
- Гісторыя беларускага мовазнаўства
Спецыялізацыі кафедры
- Камунікатыўныя семантыка тэксту
- Ідыяматыка беларускай мовы ў лінгвакультурным аспекце
- Семантыка, граматыка і стыль мастацкага перакладу
- Лінгвістыка тэксту
- Стылістычнае рэдагаванне і карэктура
- Тэхналогяі стварэння публіцыстычнага тэксту
- Эмацыянальныя канцэпты ў беларускай фразеалогіі
- Этнапсіхалінгвістыка
- Норма і стыль.
НАУЧНО-ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКИЙ СЕКТОР ГГУ им. Ф. Скорины: http://nis.gsu.by/
На кафедры функцыянуе навукова-педагагічная школа “Беларуская лінгвістыка” (навуковы кіраўнік – прафесар А.А. Станкевіч). Навукова-педагагічная школа “Беларуская лінгвістыка” сфарміравалася на кафедры беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Школа мае даволі высокі навуковы патэнцыял. У яе складзе 2 дактары навук, прафесары (Станкевіч А.А., Ляшчынская В.А.), 9 кандыдатаў навук (Бобрык У.А., Воінава А.М., Ермакова А.М., Кузьміч Л.П., Мінакова Л.М., Паплаўная Л.В., Хазанава К.Л., Цімашэнка Н.П., Шведава З.У.), 1 старшы выкладчык (Дземіденка Л.П.), 1 асістэнт (Чарнышова А.М.). Фарміраванне і развіццё навукова-педагагічнай школы “Беларуская лінгвістыка” звязана з імем Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі.
Асноўныя напрамкі навукова-педагагічнай школы:
- Актуальныя праблемы сучаснай і гістарычнай літаратурнай і дыялектнай лексікалогіі і лексікаграфіі;
- Праблемы стылістыкі, лінгвапаэтыкі і лінгвапрагматыкі.
Кафедра беларускай мовы