XVII Ассамблея Русского мира
- Подробности
- Просмотров: 0
В Москве 20–23 октября фонд «Русский мир» в очередной раз организовал встречу государственных, общественных, политических деятелей, а также руководителей и преподавателей высших учебных заведений для обсуждения вопросов, связанных с продвижением русского языка и русской культуры в мире. Гомельский государственного университет имени Франциска Скорины на XVII Ассамблее Русского мира представляла заведующий кафедрой русского, общего и славянского языкознания Е. В Ничипорчик.
На церемонии открытия XVII Ассамблеи Русского мира в адрес ее участников прозвучали приветственные слова от Президента Российской Федерации В. В. Путина, от Председателя Правительства Российской федерации М. В. Мишустина, министра иностранных дел Российской федерации С. В. Лаврова и других официальных лиц и общественных деятелей.
В программе XVII Ассамблеи Русского мира были тематические дискуссионные мероприятия и мастер-классы, которые проходили в Государственном институте русского языка имени А.С. Пушкина, Высшей школе перевода МГУ, Российском институте театрального искусства, киноцентре «Мосфильм».
Для участников Ассамблеи крупнейшими издательствами Москвы «Русский язык» и «Флинта» были организовали выставки научной и учебно-методической литературы.
Завершилась работа Ассамблеи встречей с руководством фонда «Русский мир», на которой обсуждались вопросы грантовой поддержки творческих проектов и открытию новых Русских центров.

«Светлыя далі роднага краю...»
- Подробности
- Просмотров: 110
У ліпені 2025 года ў друку з'явілася чарговае выданне, прысвечанае народнай духоўнай культуры Светлагорскага раёна (аўтары-ўкладальнікі доктар філалагічных навук, прафесар В. С. Новак, кандыдат філалагічных навук, дацэнт А. А. Кастрыца, доктар філалагічных навук В. К. Шынкарэнка, магістр філалагічных навук А. Д. Дакукін і інш.
«Светлыя далі роднага краю...» – такую паэтычную назву кніга атрымала невыпадкова. Ва ўступным слове прарэктар па навуковай рабоце УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» Дзмітрый Леанідавіч Каваленка адзначыў, што назва кнігі абумоўлена любоўю жыхароў да традыцый малой радзімы, павагай да мінулага, уменнем шанаваць набыткі продкаў. Сапраўды незгасальным унутраным святлом народнага мыслення напоўнены старонкі кнігі, прысвечаныя абрадам і звычаям, песням, прыкметам, павер'ям і іншым фальклорным жанрам. Гэта своеасаблівая энцыклапедыя народнай мудрасці з'яўляецца выдатнай крыніцай фарміравання высокіх грамадзянскіх пачуццяў, выхавання любові і павагі да свайго народа, традыцый роднага краю.

Сяброўства і супрацоўніцтва: студэнты з Варонежа прайшлі практыку ў ГДУ імя Францыска Скарыны
- Подробности
- Просмотров: 178
Сёння адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыка з Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта з рэктарам ГДУ імя Францыска Скарыны Сяргеем Хахомавым. Філолагі, якія вывучаюць беларускую мову як адну са славянскіх, прыехалі ў Гомель для праходжання дыялекталагічнай практыкі ў адпаведнасці з вучэбным планам і Дамовай аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі. На сустрэчы прысутнічалі начальнік аддзела міжнародных сувязей Аляксандр Грахоцкі і дэкан філалагічнага факультэта Алена Палуян. Госці з Расіі падзяліліся сваімі ўражаннямі пра арганізацыю практыкі, культурную праграму, падзякавалі за стварэнне спрыяльных бытавых умоў. Госці выказалі жаданне працягнуць супрацоўніцтва праз акадэмічную мабільнасць, удзел у канферэнцыях . Рэктар урычыў студэнтам і выкладчыку сертыфікаты аб праходжанні вучэбнай практыкі на базе ГДУ імя Францыска Скарыны. Акрамя таго, студэнты філалагічнага факультэта з Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта пазнаёміліся з гісторыяй кнігадрукавання і дзейнасцю Францыска Скарыны. Падчас Круглага стала на філалагічным факультэце былі падведзены вынікі і складзены планы на 2025-2026 вучэбны год.
Больше фотографий

Адзначаем свята разам!
- Подробности
- Просмотров: 185
Прыезд студэнтаў Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта супаў са святам - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Студэнты філалагічнага факультэта, якія вывучаюць беларускую мову як адну са славянскіх , прыехалі на дыялекталагічную практыку ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны . Дэкан філалагічнага факультэта Алена Палуян правяла для гасцей экскурсію па горадзе і парку. Студэнты з задавальненнем наведалі Музей гісторыі горада, пагулялі ў парку і на набярэжнай, пазнаёміліся з журналістамі-практыкантамі і нават далі ім інтэрв'ю.






Еще статьи...
Подкатегории
-
Специальности
- Кол-во материалов:
- 1
-
Специальности
- Кол-во материалов:
- 1
-
Деканат
- Кол-во материалов:
- 1
-
История нашего факультета
- Кол-во материалов:
- 1
-
ДЕСЯТЬ ПРИЧИН ДЛЯ ПОСТУПЛЕНИЯ
- Кол-во материалов:
- 1
-
О нас говорят
- Кол-во материалов:
- 2
-
Медиапроект
- Кол-во материалов:
- 1










