ЛУКАШОВА ЮЛИЯ ДМИТРИЕВНА

КАФЕДРА РУССКОГО, ОБЩЕГО И СЛАВЯНСКОГО ЯЗЫКОЗНАНИЯ

ПРЕПОДАВАТЕЛЬ КАФЕДРЫ

ОБРАЗОВАНИЕ


1. В 2015 г. поступила на факультет международных отношений Белорусского государственного университета.
2. В 2019-2020 гг. прошла стажировку в Даляньском политехническом университете (г. Далянь, Китайская Народная Республика).
3. В 2021 г. окончила факультет международных отношений БГУ (специальность «Лингвострановедение», присвоенная квалификация – «Востоковед-международник, переводчик-референт (китайский, английский языки)».
4. В 2021 г. поступила в магистратуру ГГУ им. Ф. Скорины, факультет психологии и педагогики, по специальности «Психология».



ПРЕПОДАВАЕМЫЕ ДИСЦИПЛИНЫ


1. Практический курс китайского языка
2. Практический курс английского языка


НАУЧНЫЕ ИНТЕРЕСЫ


Лингвистика, психология



ОСНОВНЫЕ ПУБЛИКАЦИИ


Лукашова, Ю. Д. Номинативные единицы с опорным семантическим компонентом «ангел» в русском и китайском языках / Ю.Д.Лукашова // Сборник тезисов 76-й научно-практической конференции студентов, магистрантов и аспирантов факультета международных отношений БГУ.

Продуктивные номинативные единицы «Иисусовых притч» в аспекте семантического подхода (на примере русско-китайских соответствий) : аннотация дипломной работы / Ю. Д. Лукашова ; БГУ, факультет международных отношений, кафедра языкознания и страноведения Востока.



АММОН МАРЫНА УЛАДЗІМІРАЎНА

ДАЦЭНТ, КАНДЫДАТ ФІЛАЛАГІЧНЫХ НАВУК



ССЫЛКА НА ПРОФИЛЬ В GOOGLE SCHOLAR

 

АДУКАЦЫЯ

  1. У 2008 г. з чырвоным дыпломам скончыла філалагічны факультэт УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны” па спецыяльнасці “Беларуская філалогія” з дадатковай спецыялізацыяй “Англійская мова”.
  2. У 2012 г. скончыла аспірантуру пры УА “Гомельскі дзяржаўны факультэт імя Ф. Скарыны”.
  3. У 2014 г. пры дзяржаўнай навуковай установе “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Сучасная беларуская літаратурная фантастыка: паэтыка, тыпалогія, кантэкст”.

ПРАФЕСІЙНЫ ШЛЯХ

  1. Выкладчык-стажор кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008.
  2. Асістэнт кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны, 2009 – 2017.
  3. Малодшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага сектара ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012 – 2014.
  4. Навуковы супрацоўнік навукова-даследчага сектара ГДУ імя Ф. Скарыны, 2014 – 2016.
  5. Дацэнт кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны, 2017 – сённяшні дзень.

ВЫКЛАДАЕМЫЯ ДЫСЦЫПЛІНЫ

  1. Мастацкая ўмоўнасць у беларускай лiтаратуры: жанрава-стылёвыя асаблiвасцi (лекцыя і практычныя заняткі);
  2. Замежная (англійская) мова (практычныя заняткі).

НАВУКОВЫЯ ІНТАРЭСЫ

Гісторыя беларускай літаратуры ў кантэксце еўрапейскай, мастацкая ўмоўнасць, фантастычная літаратура, междысцыплінарныя даследаванні


АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

  1. Аммон, М. Фантастыка ў творчай сістэме Андрэя Федарэнкі Роднае слова / М. Аммон. – 2014. – № 1. – С. 10-12
  2. Аммон, М. Катэгорыя фантастычнага ў творчасці Барыса Пятровіча / М. Аммон // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. – 2014. – № 1. – С. 33-37.
  3. Аммон, М. Матыў фантастычнага падарожжа ў творчасці Вячаслава Адамчыка / М. Аммон. – Роднае слова. – 2013. – №11. – C.3–5.
  4. Аммон, М. Беларуская фантастыка ў кантэксце сусветнай літаратурнай традыцыі: гістарычны аспект / М. Аммон // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. Гуманитарные науки. – 2013. – № 1(76). – С. 71–74.
  5. Аммон, М. Мадыфікацыя хранатопа дыстапічнага жанру ў кантэксце нацыянальнай праблематыкі / М. Аммон // Etnicita slovanského areálu (Historické proměny a současný stav) / ed. Kateřina Kedron, Marek Příhoda. – Červený Kostelec / Praha : Russia Altera, 2011. – S. 165–171.
  6. Аммон, М. Архетып вострава ў сусветнай утапічнай і антыўтапічнай літаратурнай традыцыі / М. Аммон // Актуальні проблеми слов’янської філології. Cерія лінгвістика і літературознавство : міжвуз. зб. наук. ст. / гол. ред. В.Зарва. – Бердянськ : БДПУ, 2011. – Вип. ХХIV. – Ч. 4. – С. 276–284.
  7. Аммон, М. Замежная фантастычная літаратура: генезіс і асноўныя перспектывы развіцця / М. Аммон. – Роднае слова. − 2011. − № 11. – С. 25–27.
  8. Аммон, М. Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры / М. Аммон. – Роднае слова. – 2011. – № 6. – С. 32–34.
  9. Аммон, М. Антиномия натуры и науки в современной белорусской фантастической литературе / М. Аммон // Наукові записки : Серія “Філологічна”. Матеріали міжнародної науково-практичної конференції 22-23 квітня 2010 року Міжкультурна комунікація: мова – культура – особистість. – Острог : Видавництво Національного університету “Острозьска академія”. – Вип. 15. – 2010. – С. 8–13.




Багамольнікава Наталля Аляксееўна

Пасада: 

Дацэнт кафедры беларускай мовы

Профіль GOOGLE SCHOLAR

Профіль РІНЦ

Адукацыя

  • Філолаг (гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта)
  • Саіскальнік аспірантуры (ГДУ імя Ф. Скарыны)
  • Кандыдат філалагічных навук (Гомель, ГДУ імя Ф. Скарыны) 1997
  • Дацэнт, 2001
  • Дактарантура (ГДУ імя Ф. Скарыны), 2005

Прафесійны шлях

  • Настаўнік
  • Бібліёграф (ГДУ імя Ф. Скарыны), 1979
  • Асістэнт кафедры беларускай мовы
  • Дацэнт беларускай мовы
  • Лаўрэат Скарынаўскіх чытанняў, 2005
Навуковыя інтарэсы
  • Сучасная беларуская мова

  • Анамастыка

  • Гісторыя

Чытаемыя курсы
  • Сучасная беларуская мова
  • Русский язык как иностранный
  • Анамастыка Гомельшчыны
Асноўныя публікацыі
Манаграфіі

1.Багамольнікава, Н. А. Гідронімы басейна ракі Прыпяць : структурна-семантычныя тыпы матывацыі / Н. А. Багамольнікава. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2004. – 195 с.

2. Багамольнікава, Н. А. Тапанімія Гомельшчыны : структурна-семантычная характарыстыка : манаграфія / Н. А. Багамольнікава; навук. рэд. А. А. Станкевіч; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель : “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2008. – 242 с.

Артыкулы ў рэцэнзуемых перыядычных выданнях

3. Багамольнікава, Н. А. Патамонімы Беларускага Палесся / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. №1 (10). Беларуская мова – 26. – 2002. – С. 10 – 17.

4. Багамольнікава, Н. А. Марфалагічнае ўтварэнне ў гідраніміі Прыпяці / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 6 (21). Беларуская мова – 27. – 2003. – С. 13 – 18.

5. Багамольнікава, Н. А. З’ява варыянтнасці ў тапаніміі Гомельшчыны / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 1 (28). Беларуская мова – 28. – 2005. – С. 8 – 16.

6. Багамольнікава, Н. А. Лексіка-семантычныя тыпы матывацыі гадонімаў Гомельшчыны / Н.А. Багамольнікава // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова. № 2-3 (24) 2006 года. – Магілёў, 2006. – С.141 – 148.

7. Багамольнікава, Н. А. Структурна-граматычная характарыстыка гадонімаў Гомельшчыны / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 4 (43). – 2007. – С. 8 – 14.

8. Багамольнікава, Н. А. Характарыстыка шматслоўных гадонімаў Гомельшчыны / Н.А. Багамольнікава // Веснік Брэсцкага універсітэта, № 2 (8). Брэст, 2007. – С. 123 – 129.

9. Багамольнікава, Н. А. Айконімы Гомельскай вобласці аданамастычнага паходжання / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 1 (52). – 2009. – С. 7 – 15.

10. Багамольнікава, Н. А. Структурныя змены і працэс перайменаванняў у айканіміі Гомельшчыны / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 4 (61). – 2010. – С. 8 – 15.

11. Багамольнікава, Н. А. Аманімія ў тапанімічнай лексіцы / Н.А. Багамольнікава // Учёные записки УО “ВГУ им. П.М. Машерова” : сборник научных трудов. – Витебск : УО “ВГУ им. П.М. Машерова”, 2010. т. 10. – С. 8 – 13.

12. Багамольнікава, Н. А. Сінанімія ў тапанімічнай лексіцы / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 2 (65). – 2011. – С. 3 – 8.

13. Богомольникова, Н. А. Антонимические имена в топонимической лексике / Н. А. Богомольникова // Науковий часопис Національного педагогічного університету імені М.П. Драгоманова. Серія № 9. Сучасні тенденціі розвитку мов. – Випуск 6 : збірник наукових праць / за ред. проф. В.І. Гончарова. – К. : Вид-во НПУ імені М.П. Драгоманова, 2011. – С. 21 – 26.

14. Богомольникова, Н. А. Внутрисистемные отношения в топонимической лексике (на материале Гомельщины) / Н. А. Богомольникова // Мова і культура (науковий журнал). -- К.: Видавничий дім Дмитра Бураго, 2011. -- Вип. 14. – Т. 1(147). – С. 92 – 97.

15. Багамольнікава, Н. А. Гісторыка-этымалагічны аналіз тапонімаў Гомельшчыны / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 1 (70). Гуманитарные науки – 2012. – С. 94 – 99.

16. Багамольнікава, Н. А. Сістэмныя адносіны мянушак у сінхраніі / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 1 (76). Гуманитарные науки – 2013. – С. 7 – 10.

17. Багамольнікава, Н. А. Я тут жыву. Лексіка-семантычная характарыстыка гелонімаў Гомельшчыны / Н.А. Багамольнікава // Роднае слова. 2/2013. – С. 41 – 43; 3/2013. – С. 26 – 28.

18. Багамольнікава, Н. А. Тапанімічная лексіка Петрыкаўшчыны на лексіка-семантычным узроўні / Н.А. Багамольнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 4 (85). Гуманитарные науки – 2014. – С. 111 – 115.

19 Багамольнікава Н.А. Спалучэнне сінхраніі і дыяхраніі ў сістэме геаграфічных назваў Гомельшчыны // Студіі з ономастики та етимологіі. 2015 -- 2016 / Відп. ред. О.П. Карпенко – К., 2017. – С. 23 – 33 (артыкул).

 

20 Багамольнікава Н.А. Аналіз тапонімаў на структурна-граматычным узроўні // Роднае слова. 3/2018. – С. 44 – 46 (артыкул).

 

21 Богомольникова Н.А. Микротопонимия Гомельщины: структурно-семантический анализ // Мова і культура (науковий журнал). – К.: Видавничий дім Дмитра Бураго, 2018.  – Вип. 21. – Т. II (191). – С. 132 – 138 (статья).

 

22 Багамольнікава Н.А. Духоўная  культура ўсходніх славян як адна з крыніц фарміравання   тапаніміі Гомельшчыны // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 24 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск : Права і эканоміка 2018.  – С. 229 – 234 (артыкул).

Артыкулы ў зборніках навуковых работ

 Багамольнікава, Н. А. Марфолага-сінтаксічнае ўтварэнне гідраніміі Прыпяці / Н.А. Багамольнікава // VI Навуковыя чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння акадэміка НАН Беларусі С.М. Некрашэвіча. Зборнік навуковых артыкулаў. – Гомель, 2003. – С.115 . – 119.

 Багамольнікава, Н. А. Семантычнае ўтварэнне гідронімаў басейна ракі Прыпяць / Н.А. Багамольнікава // Слова і час. Навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці прафесара У.А.Анічэнкі. Частка II. – Гомель, 2003. – С. 7 – 9.

 Багамольнікава, Н. А. Такія таямнічыя загадкавыя назвы… (яшчэ раз пра в. Зашчоб’е) / Н.А. Багамольнікава // Слово в культуре: Сб. научн. ст. в 2 ч. – Ч. 1. – Гомель, 2004. – С. 3 – 6.

 Багамольнікава, Н. А. Ландшафтна-геаграфічныя тэрміны ў тапанімічнай лексіцы / Н.А. Багамольнікава // Праблемы развіцця, функцыянавання і нармавання лексікі беларускай мовы. Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя. Зборнік навуковых артыкулаў. – Гомель, 2004. – С. 5 – 9.

Багамольнікава, Н. А. Айконімы Гомельшчыны адтапонімнага ўтварэння / Н.А. Багамольнікава // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся : праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час. Зборнік навуковых артыкулаў. – Гомель, 2006. – С.276 – 279.

 Багамольнікава, Н. А. Адантрапанімічныя ўтварэнні ў айканіміі Гомельскай вобласці / Н.А. Багамольнікава // Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў. Зборнік навуковых артыкулаў. 25 – 26 мая 2006 года. – Мазыр , 2006. – С.141– 144.

 Багамольнікава, Н. А. Семантычнае ўтварэнне ў айканіміі Гомельшчыны / Н.А. Багамольнікава // YIII Міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаныя Сцяпану Некрашэвічу. Зборнік навуковых артыкулаў. У дзвюх частках. Ч. 1. – Гомель, 2007. – С. 12 – 16.

Багамольнікава, Н. А. Лексіка-семантычныя тыпы матывацыі ойкадамонімаў / Н.А. Багамольнікава // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час. Зборнік навуковых прац. Вып. 2. – Гомель, 2009. – С. 114 –116.

 Багамольнікава, Н. А. З гісторыі вёскі Маркавічы Гомельскага раёна і яе наваколля / Н.А. Багамольнікава // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час. Зборнік навуковых прац. Вып. 2. – Гомель, 2009. – С. 70 – 73 (у суаўтарстве).

Багамольнікава, Н. А. Імя М.В. Гогаля ў тапаніміі Беларусі / Н.А. Багамольнікава // Христианский гуманизм и его традиции в славянской культуре (к 200-летию со дня рождения Н.В. Гоголя – 26 – 27 марта 2009 г., Гомель. – С. 55 – 56.

 Багамольнікава, Н. А. Рэлігійныя назвы як адна з крыніц фарміравання тапаніміі Беларусі / Н.А. Багамольнікава // Христианский гуманизм и его традиции в славянской культуре. Сборник научных статей. Выпуск 3. – Гомель, ГГУ им. Ф. Скорины, 2011. – С. 191 – 194.

Богомольникова, Н.А. Системный характер прозвищ в синхронии / Н. А. Богомольникова // Студіі з ономастики та етимологіі. 2013 / Відп. ред. О.П. Карпенко, В.П. Шульгач. – К., 2013. – С. 24 – 34.

 Багамольнікава, Н. А. Лексіка-семантычная характарыстыка онімаў з кампанентам *bog / Н.А. Багамольнікава // Святло скарынавых ідэй : Да 90-годдзя з дня нараджэння прафесара У.В. Анічэнкі : зб. навук. артыкулаў /рэдкал. А.М. Ермакова (гал. рэд.) [і інш.] ; М-ва адукацыі РБ, Гом. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2014. – С. 39 – 42.

 Багамольнікава, Н. А. Гідранімія наваколля Турава на лексіка-семантычным узроўні / Н.А. Багамольнікава // Тураўшчына. Мінулае, сучаснасць, будучыня. Выпуск 7. – Мінск : Пазітыў-цэнтр, 2014. – С. 162 – 166.

 Багамольнікава, Н. А. Мікратапанімія вёскі Ведрыч Рэчыцкага раёна і яе наваколля / Н.А. Багамольнікава  // Скарынаўскія традыцыі : гісторыя і сучаснасць : зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. Ч. 1/ рэдкал. : А.М. Ермакова (гал. рэд.) [і інш.] ; М-ва адукацыі РБ, Гом. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2015. – С. 118 – 124.

 Багамольнікава, Н. А. Мянушкі і размоўна-бытавыя найменні як сродкі ідэнтыфікацыі асобы // Чарнобылем не зарасце : традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся : зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. Ч. 2 (рэдкал. А.А. Станкевіч (гал. рэд. : ) [і інш.]. М-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф Скарыны, 2016. – С. 56 – 62.

 Багамольнікава, Н. А. Мікратапанімія Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці: семантычная характарыстыка // Святло душы і таленту Святло… зборнік навуковых артыкулаў [прысвеч. 70-годдзю з дня нараджэння праф. А.А. Станкевіч] / рэдкал. : А.М. Ермакова (гал. рэд.) [і інш.]; М-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2016.– С. 29 – 34.  

 

Багамольнікава Н.А. Сістэмныя адносіны ў лексіцы: тэарэтычны аспект // Спадчына Скарыны: да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання : зб. навуковых артыкулаў : у 2 ч. Ч. 2 / рэдкал. А.М. Ермакова (гал. рэд.) [і інш.]; М-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2017. – С. 5 – 9 (артыкул).

Артыкулы ў навукова-папулярных выданнях і фальклорна-этнаграфічных зборніках

  Багамольнікава, Н. А. Гісторыя Лоеўшчыны ў тапанімічных назвах / Н.А. Багамольнікава // Лоеўшчына… бэзавы рай, песенны край : сучасны стан традыцыйнай культуры Лоеўшчыны. – Гомель : Сож, 2007. – С. 430 – 432.

 Багамольнікава, Н. А. “Зямля мая – мой кут адзіны”. Гісторыя краю ў тапанімічных назвах / Н.А. Багамольнікава // Зямля чароўная дабра : Добрушскі край : гісторыя і сучаснасць / Пад агульнай рэдакцыяй А.А. Станкевіч. – Гомель : ААТ “Полеспечать”, 2008. – С. 260 – 278 (навукова-папулярнае выданне).

 Багамольнікава, Н. А. “Біяграфіі” тапонімаў Жлобіншчыны / Н.А. Багамольнікава // Святло каштоўнасцей духоўных. Жлобінскі край : мінулае і сучаснасць / Пад агульнай рэд. В.С. Новак, А.А. Станкевіч. – Гомель : ААТ “Полеспечать”, 2009. – С. 185-198.

Багамольнікава, Н. А. Пра што гавораць нам тапонімы / Н.А. Багамольнікава // Хойнікшчыны спеўная душа : народная духоўная культура Хойніцкага краю : фальклор. – этнаграф. зб. /пад агульн. рэд. В.С. Новак. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2010. – С. 288 - 291.

 Багамольнікава, Н. А. У назвах рэк, мястэчак гучыць душа малой радзімы / Н.А. Багамольнікава // Жыцця палескага бяздонныя глыбіні : народная духоўная культура Петрыкаўскага раёна : фальклор.-этнагр. зб. /пад агул. рэд. В.С. Новак. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2014. – С. 253 – 256.

 Багамольнікава, Н. А. У сёлаў імёны як гукі цымбалаў /    Н.А. Багамольнікава // На берагах Дняпра і Друці : народная духоўная культура Рагачоўскага раёна : /склад. і  агул. рэд. В.С. Новак. – Мінск : Беларусь, 2016. – С. 341– 347.

Багамольнікава Н.А. Тапанімічнае багацце жыткавіцкага краю // История диаспор и миграций. Бюллетень Лаборатории истории диаспор исторического факультета МГУ имени М.В. Ломоносова. № 4 (7) август 2017 “С любовью к родной земле…” Том 1 “Пад песні задуменныя Палесся…”. Народная духоўная культура Жыткаўшчыны. Часть 2. – Москва: Исторический факультет Московского университета, 2017. – С.662 – 671.

Лексікаграфічныя выданні

  Багамольнікава, Н. А. Айканімія Гомельшчыны : Слоўнік / Н. А. Багамольнікава, А. А. Станкевіч ; навук. рэд. В. П. Лемцюгова. – Гомель : УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2003. – 392 с.

 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомел. вобл. : нармат. давед. / Н. А. Багамольнікава [і інш.] ; пад агул. рэд. В. П. Лемцюговай. – Мінск : Тэхналогія, 2006. – 382 с.

Вучэбна-метадычныя выданні 

 Багамольнікава, Н. А. Марфеміка: Практыкум па сучаснай беларускай мове. – Гомель, 2000. – 29 с.

 Багамольнікава, Н. А. Заданні да кантрольных работ па сучаснай беларускай мове: Марфеміка. Словаўтварэнне. Марфалогія. – Гомель, 2001. – 42 с.

 Багамольнікава, Н. А. Беларуская анамастыка : Вучэбная праграма спецкурса / Н.А. Багамольнікава // Зборнік праграм па спецкурсах і спецсемінарах спецыялізацыі “Беларуская лінгвістыка”. – Гомель : ГДУ імя Ф.Скарыны, 2001. – С. 13 – 24.

 Багамольнікава, Н. А. Анамастыка Гомельшчыны : назвы роднага краю ў тапонімах : практ. кір-ва для студ. спец. 1-21 05 01 “Беларуская філалогія” / Н. А. Багамольнікава ; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. – 48 с.

 Багамольнікава, Н. А. Антрапанімія Гомельшчыны ў кантэксце беларускай анамастыкі : практ. кір-ва для студ. спец. 1-21 05 01 “Беларуская філалогія” / Н. А. Багамольнікава ; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. – 48 с.

Багамольнікава Н.А. Мой родны кут, як ты мне мілы!.. // Інавацыйная прастора філолага: рэаліі і перспектывы: матэрыялы міжнароднага навукова-метадычнага семінара (рэдкал. : А.М. Ермакова (гал. рэд.) [і інш.]; М-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2017. – С. 5 – 11(артыкул).

 

 

Уладзімір Васільевіч Анічэнка



Анич средний возраст.jpg                                                              

Уладзімір Васільевіч Анічэнка - доктар філалагічных навук прафесар


Уладзімір Васільевіч Анічэнка нарадзіўся ў мнагадзетнай сялянскай сям’і ў вёсцы Янаўка Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці 20 ліпеня 1924 г. Летам 1941 г., напярэдадні вайны, ён закончыў Хоцімскую сярэднюю школу. У пачатку вайны ўдзельнічаў у эвакуацыі калгасных коней на ўсход, у Расію. Калі вярнуўся дамоў, вёску ўжо занялі немцы. Уладзімір Васільевіч быў арыштаваны і адпраўлены ў Магілёўскі канцлагер, адкуль ён уцёк разам з сябрам Міколам. Па дарозе дамоў іх зноў арыштавалі і вывезлі на прымусовыя работы ў судэцкі горад Мост (Чэхія), дзе іх чакала катаржная праца на шахце, падчас якой яго не пакідала думка пра пабег. І Уладзімір з Міколам і чэхам Юрыем, схаваўшыся ў ваганетцы з вуглём, уцяклі з шахты. Пасля доўгага блукання з дапамогай мясцовых жыхароў яны трапілі ў Арліцкія горы, дзе разам з іншымі вязнямі стварылі партызанскі атрад “Эда”, у якім і змагаліся з фашыстамі да канца вайны.

Анич в Орлицких горах.jpg

Філалагічныя здольнасці Уладзіміра Васільевіча праявіліся даволі рана. Яшчэ ў чацвёртым класе пачатковай Камуна-Сельскай школы за каліграфічны почырк, выдатныя поспехі і прыкладныя паводзіны ён быў удастоены Пахвальнай граматы. Лепшымі лічыў настаўніц беларускай і рускай мовы і літаратуры, урокі якіх запомніліся яму на ўсё жыццё.

Таму, калі пасля вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі, ён працаваў супрацоўнікам дывізійнай газеты “Гвардзеец”. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 г. па рэкамендацыі Старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Лынькова працаваў літаратурным супрацоўнікам у Ваўкавыскай гарадской газеце “Зара”. У гэтым жа годзе быў залічаны на філалагічны факультэт БДУ. У час вучобы быў выдатнікам, старастам курса і ўзначальваў студэнцкі дыялекталагічны гурток, які пад кіраўніцтвам Марыі Андрэеўны Жыдовіч займаўся вывучэннем беларускіх народных гаворак. У 1952 г. з адзнакай закончыў універсітэт і адразу ж паступіў у аспірантуру Інстытута  мовазнаўства Акадэміі навук БССР. Сваімі кумірамі ў Інстытуце мовазнаўства Уладзімір Васільевіч называў Кандрата Кандратавіча Крапіву і Пятра Фёдаравіча Глебку. Навучанне ў аспірантуры завяршылася датэрміновай паспяховай абаронай у 1955 г. кандыдацкай дысертацыі “Дзеяслоўныя формы прошлага часу ў беларускай мове па матэрыялах Літоўскай метрыкі XV-XVI ст.ст.” (навуковы кіраўнік – дацэнт А.Я. Бірыла). З гэтага часу Уладзімір Васільевіч працаваў навуковым супрацоўнікам у сектары гісторыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Акадэміі навук БССР. У 1970 г. Уладзімір Васільевіч Анічэнка абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі”.

З 1970 г. Уладзімір Васільевіч  працуе загадчыкам кафедры спачатку рускай і  беларускай моў, а затым – беларускай мовы. З 1991 г. па 2001 г. быў прафесарам кафедры беларускай мовы і загадчыкам лінгвістычнай лабараторыі пры навукова-даследчым сектары ўніверсітэта.

Аниченко1.jpg

Імя Уладзіміра Васільевіча добра вядома не толькі ў беларускім мовазнаўстве, але і ва ўсім славістычным свеце. Ён з’яўляецца аўтарам каля 250 навуковых і вучэбна-метадычных прац. У 1976 г. Уладзіміру Васільевічу было прысвоена званне Заслужанага дзеяча навукі Беларускай ССР.

Цікавасць да роднай мовы, неабыякавасць да яе гістарычнага лёсу і ўзаемадзеяння з іншымі славянскімі мовамі абумовілі  асноўныя накірункі яго будучай лінгвістычнай дзейнасці – гісторыя мовы, параўнальнае мовазнаўства, рэгіянальная лексікалогія і лексікаграфія.

Пачатак грунтоўнаму  гістарычнаму даследаванню быў пакладзены кандыдацкай дысертацыяй, напісанай на матэрыяле Літоўскай метрыкі і прысвечанай аналізу гісторыі дзеяслоўных форм  прошлага часу ў беларускай мове XV–XVI ст.ст. У “Хрэстаматыю гісторыі беларускай мовы”, выдадзенай у сааўтарстве (том 1 – 1961 –539 с., том 2 – 1962 – 327 с.), былі ўключаны старажытнарускія і старабеларускія тэксты ХІ – XVIII стст., прыведзены ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў ХІХ – пач. ХХ ст., пададзены ўзоры народна-гутарковага беларускага маўлення. У кнізе “Александрыя”(Мінск, 1962,  365 с.) У.В. Анічэнка ўпершыню сістэматызаваў і апублікаваў старабеларускія тэксты пяці рукапісных спісаў XV – XVII ст.ст. пра Аляксандра Македонскага.

Картинки по запросу анічэнка

У калектыўным даследаванні “Гістарычная лексікалогія беларускай мовы” (Мінск, 1970) У.В. Анічэнка прасочвае развіццё і фарміраванне лексічнага складу беларускай мовы старажытнага перыяду, вызначае найбольш прадуктыўныя тыпы і сродкі дэрывацыі, шляхі фарміравання лексічнай сістэмы нашай мовы. У дапаможніку “Гістарычная граматыка беларускай мовы” (Мінск, 1999. – 220 с.), выдадзеным у сааўтарстве з М.Р. Прыгодзічам, прапануюцца практыкаванні з пытаннямі і заданнямі да тэкстаў старабеларускіх помнікаў і пазнейшых твораў беларускай літаратуры, прызначаныя  для аналізу на практычных занятках па гістарычнай граматыцы беларускай мовы.

Вялікае месца ў навуковай дзейнасці У.В. Анічэнкі займала вывучэнне творчай спадчыны нашага першадрукара Францыска Скарыны, вызначэнне лексічнага багацця літаратурна-пісьмовай спадчыны Скарыны, яго ўкладу ў станаўленне літаратурнай мовы беларускага народа. “Слоўнік мовы Скарыны”, выдадзены У.В. Анічэнкам (у 3 тамах, Мінск, 1977-1994), з’явіўся грунтоўнай працай па гістарычнай лексікаграфіі і паклаў пачатак серыі аўтарскіх лексікаграфічных прац, прысвечаных збору і сістэматызацыі лексічных скарбаў выдатных прадстаўнікоў беларускай і усходнеславянскай культуры.

Картинки по запросу анічэнка

Плённае вывучэнне творчай спадчыны нашага славутага асветніка і гуманіста, стварэнне навуковай скарыназнаўчай школы, актыўная папулярызацыя асветніцкай дзейнасці першадрукара ў студэнцкім асяроддзі абумовілі ініцыятыву кіраўніцтва аб наданні нашай вну высокага імя Францыска Скарыны, якое і было прысвоена Гомельскаму дзяржаўнаму універсітэту ў 1988 г. З гэтага часу наш універсітэт стаў цэнтрам збору і вывучэння скарыназнаўчых матэрыялаў. За цыкл прац “Лінгвістычная Скарыніяна” У.В. Анічэнка быў узнагароджаны ў 1988 г. Дзяржаўнай прэміяй БССР у галіне навукі. За плённую навуковую і грамадскую дзейнасць У.В. Анічэнка быў узнагароджаны  таксама медалём “За працоўную доблесць”, медалём Францыска Скарыны. Як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны ўзнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны П ступені і медалём “Чэхаславацкі партызан”, іншымі савецкімі і чэхаславацкімі ўзнагародамі.

У.В. Анічэнка ў апошнія гады свайго жыцця займаўся падрыхтоўкай да выдання рукапісу “Царкоўнаславянска-беларускага слоўніка”, які, на жаль, не быў апублікаваны. За вялікі ўклад у развіццё Скарыніяны, за падрыхтоўку гэтага слоўніка і ў сувязі з 75-годдзем У.В. Анічэнка быў удастоены ганаровай царкоўнай узнагароды – “Крыж Сергія Раданежскага”.

Аниченко.jpg

У1993 г. па ініцыятыве У.В. Анічэнкі пры ГДУ быў створаны музей-лабараторыя Францыска Скарыны.

Важны напрамак навукова-даследчыцкай дзейнасці У.В. Анічэнкі, – параўнальна-супастаўляльнае вывучэнне ўсходнеславянскіх моў, вынікам якога стала доктарская дысертацыя  і манаграфія “Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі” (Мінск, 1969. – 294 с.), у якой асветлены найбольш характэрныя і спецыфічныя заканамернасці пісьмова-моўнага развіцця на Беларусі і Украіне ў XIV-XVII ст.ст, а таксама іх ўнутрыструктурныя ўзаемаадносіны, манаграфія “Марфалогія ўсходнеславянскіх моў” (Мінск, 1978. – 127 с.), дзе праводзіцца параўнальны аналіз беларускай, рускай і ўкраінскай моў у галіне марфалогіі на матэрыяле назоўніка, дзеяслова і прыслоўя; вучэбныя дапаможнікі “Гістарычная лексікалогія ўсходнеславянскіх моў” (Гомель, 1978. – 94 с.), дзе праводзіцца параўнальна-гістарычны аналіз лексічнага складу беларускай, рускай і ўкраінскай моў ад старажытнасці да нашых дзён, вызначаюцца асноўныя крыніцы ўзбагачэння слоўніка; “Гістарычная фанетыка ўсходнеславянскіх моў” (Гомель,, 1982. - 94 с.), прысвечаная параўнальна-гістарычнаму аналізу развіцця фанетычнай сістэмы ўсходнеславянскіх моў, “Мовы ўсходніх славян” (Мінск, 1989. – 318 с.), дзе на аснове аналізу літаратурнай і дыялектнай лексікі, фанетыкі і марфалогіі апісваюцца асаблівасці беларускай, рускай і ўкраінскай моў, размяжоўваюцца іх спрадвечныя, першасныя з’явы і інавацыі.

Важнае месца ў даследаваннях У.В. Анічэнкі апошніх дзесяцігоддзяў занялі пытанні рэгіянальнай лексікалогіі і лексікаграфіі, якія  асвятляліся ў  асобных лексікаграфічных выданнях: “Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры” (у сааўтарстве) (Мінск, 1983. – 174 с.). “Народныя прыкметы” (Мінск, 1992. – 88 с., у сааўтарстве з А.К. Малюком); “Вопыт літаратурна-дыялектнага  слоўніка беларускай мовы” (Гомель, 1999, ч.1. – 244 с., ч.2. – 254-482 с.).

Актуальныя пытанні культуры маўлення і стылістыкі таксама хвалявалі У.В. Анічэнку. Ён з’явіўся адным з аўтараў і навуковым рэдактарам вучэбнага дапаможніка з грыфам Міністэрства адукацыі “Асновы культуры маўлення і стылістыкі” (Мінск, 1992. – 255 с.), сааўтарам хрэстаматый і слоўнікаў крылатых выслоўяў, афарызмаў, выказванняў вядомых паэтаў і пісьменнікаў: “Пісьменнік і мова” (Мінск, 1962. – 249 с.), “Каласы роднай мовы” (Мінск, 1990. – 278 с.), “Набожнае слова і антычная мудрасць крочаць побач” (Гомель, 1997. – 217 с.). Мове фальклорных твораў прысвечаны зборнікі “Беларускі казачны эпас” (Мінск, 1976. – 204 с.), “Голас з невычэрпнай і жыватворнай крыніцы” (Мінск, 1995. – 446 с.).

Вялікае месца ў лінгвістычнай дзейнасці У.В. Анічэнкі заняла падрыхтоўка васьмітомнага “Слоўніка мовы Янкі Купалы” (СМЯК, 1997 – 2012 гг.), якую пад кіраўніцтвам прафесара ажыццявіў калектыў лексіколагаў – прафесарска-выкладчыцкі састаў кафедры беларускай мовы і супрацоўнікі лінгвістычнай лабараторыі.

Картинки по запросу анічэнка

Купалаўскі слоўнік – гэта ўнікальнае ў беларускай лексікаграфіі выданне. Ён уяўляе сабой даведнік шырокага філалагічнага профілю, прызначаны для асэнсавання не толькі творчых дасягненняў Купалы, але і наогул беларускай культуры. У ім зафіксаваны каштоўны лінгвістычны і літаратуразнаўчы матэрыял, пададзена вычарпальная характарыстыка слоў з літаратурна-мастацкіх твораў класіка беларускай літаратуры. Укладальнікі слоўніка ставілі на мэце не толькі зафіксаваць лексічны матэрыял  купалаўскіх твораў, але і паказаць частотнасць выкарыстання аўтарам кожнай слоўнікавай адзінкі, вызначыць яе граматычную характарыстыку, акрэсліць семантычны аб’ём, указаць адметнасці аўтарскага словаўжывання, раскрыць функцыі і стылістычную ролю ў кантэксце твораў паэта, адлюстраваць парадыгму формаўтварэння кожнай лексічнай адзінкі, адзначыць варыянтныя і сінанімічныя формы, праілюстраваць сказанае тыповымі прыкладамі з твораў Купалы. Вывучэнне мовы творчасці Янкі Купалы мае выключна важнае значэнне для асэнсавання яго ролі ў гісторыі развіцця беларускай літаратурнай мовы, дазваляе вызначыць і пераканаўча паказаць, якія лексіка-семантычныя і структурныя кампаненты купалавага слова сталі набыткам сучаснай беларускай мовы і што змянілася ў яе слоўніку за мінулы перыяд. Гэты выключна станоўчы вынік быў дасягнуты дзякуючы таму, што з самага пачатку працы калектыў складальнікаў СМЯК узначальваў такі дасведчаны і высокапрафесійны лексікограф і гісторык мовы, як У.В. Анічэнка.

Па ініцыятыве У.В. Анічэнкі з 1973 года ў выдавецтве БДУ (з 1996 г. у ГДУ) стаў выходзіць міжведамасны зборнік навуковых артыкулаў “Беларуская мова і мовазнаўства” (1973-1976), перайменаваны ў зборнік “Беларуская мова” (1977-1999 гг.). Усяго за гэтыя гады пад рэдакцыяй У.В. Анічэнкі выйшлі 24 выпускі зборніка, у якіх апублікавалі  свае артыкулы ў першую чаргу выкладчыкі і аспіранты Гомельскага дзяржаўнага універсітэта, а таксама іншых вну і навуковых устаноў нашай рэспублікі – БДУ, Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук, Мазырскага, Віцебскага, Гродзенскага, Магілёўскага, Брэсцкага ўніверсітэтаў.

Зборнікі.jpg

З 2000 г. лінгвістычныя артыкулы сталі публікавацца ў “Известиях ГГУ имени Ф. Скорины”.

известия.jpg

У.В. Анічэнка быў ініцыятарам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцый, прысвечаных рэгіянальнаму даследаванню беларускай мовы, вывучэнню творчай спадчыны Ф.Скарыны і інш.: “Рэгіянальныя традыцыі ва ўсходнеславянскіх мовах, літаратурах і фальклоры”; “Скарынаўскія чытанні”; “Скарына і наш час”; “Пытанні нармалізацыі беларускай навуковай тэрміналогіі”; “Навуковыя чытанні, прысвечаныя С. Некрашэвічу”; “Перспектывы развіцця і функцыянавання нарматыўнай лексікі”.

конференции.jpg

Па ініцыятыве У.В. Анічэнкі пры кафедры беларускай мовы ў 1973 годзе была адкрыта аспірантура па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова. За перыяд дзейнасці аспірантуры 38 яе выпускнікоў паспяхова абаранілі кандыдацкія дысертацыі.

Дзякуючы настойлівым намаганням У.В. Анічэнкі пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны загадам БелВАКа ад 16.04.96 (загад № 57) быў зацверджаны Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый К.02.12.03, які дзейнічаў па 2006 г. За перыяд дзейнасці Савета з 1996 па 2006 г.г. былі абаронены 34 кандыдацкія дысертацыі па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова (з іх 18 – выкладчыкамі і супрацоўнікамі ГДУ). У.В. Анічэнка неаднаразова выступаў афіцыйным апанентам на абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, быў членам спецыялізаванага Савета Д 056.03.06 па абароне дысертацый пры БДУ.

За 30 гадоў навукова-педагагічнай дзейнасці ў ГДУ доктар філалагічных навук прафесар У.А. Анічэнка стварыў грунтоўную школу вучоных – кваліфікаваных спецыялістаў ў галіне беларускага мовазнаўства. За гэтыя гады аспіранты У.В. Анічэнкі падрыхтавалі і абаранілі 25 кандыдацкіх (А.А. Станкевіч, А.І. Лашкевіч, А.А. Парукаў, І.М. Акулаў, Р.М. Казлова, А.К. Малюк, Т.П. Власава, У.Д. Еўтухоў, Л.І. Злобін, Д.Д. Паўлавец, Т.М. Шур, Р.Й. Дайлідэнас, У.А. Бобрык, А.У. Солахаў, А.М. Краснова, Л.П.  Кузьміч, У.Д. Кніга, Л.Л. Плыгаўка, Т.М. Казачэнка, С.М. Струкава, Н.А. Багамольнікава, Р.У. Серыкаў, В.А. Скачкова, К.Л. Хазанава, С.В. Чайкова) і 1 доктарскую дысертацыю (А.А. Станкевіч).

Кандыдаты навук – вучні У.В. Анічэнкі  працуюць у розных вну нашай краіны і за яе межамі. Яго былымі аспірантамі ўкамплектаваны кафедры беларускай мовы, рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства, беларускай культуры, давузаўскай падрыхтоўкі ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”: кафедра беларускай мовы Міжнароднага інстытута працоўных і і сацыяльных адносін (г. Гомель). Вучні У.В. Анічэнкі плённа займаюцца навукова-педагагічнай дзейнасцю і ў Мазырскім  дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна, Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.Машэрава, Полацкім дзяржаўным універсітэце, а таксама за межамі Беларусі – у Віленскім  дзяржаўным універсітэце, Віленскім дзяржаўным педагагічным інстытуце.

У.В. Анічэнка – гэта чалавек-эпоха, чалавек – жывая гісторыя, асоба, жыццё якой напоўнена падзеямі, як трагічнымі, змрочнымі, так і светлымі, шчаслівымі. Як і любая выдатная асоба, ён быў неадназначнай фігурай. Жорсткі і патрабавальны кіраўнік, строгі і прынцыповы загадчык, “максімаліст” унутры кафедры, ён быў усё-такі “родны бацька” для калег і вучняў, умеў абараніць і падтрымаць кожнага за межамі кафедры.

Надзвычай адказны за сваю справу, ён быў такім самым патрабавальным  і да іншых, чакаў ад усіх “па максімуму”. Строгі і стрыманы на пахвалу, скупы на камплементы, ён знаходзіў словы падтрымкі для кожнага. Ён умеў заўважыць здольных, знаходзіць апантаных, захопленых навукай людзей і заўсёды імкнуўся іх падтрымаць. Мудры і прадбачлівы, разважлівы і спрактыкаваны, ён умеў падказаць выйсце нават з самай заблытанай, складанай сітуацыі. Ён вучыў ніколі не адчайвацца, не скарацца перад цяжкасцямі, упэўнена крочыць да мэты, дасягаць яе, дамагацца свайго.

Ён умеў “дыхаць на поўныя грудзі”. Нават у свае 70 з лішнім уставаў рана, любіў першым прыходзіць на працу, каб папрацаваць над чарговай кнігай або артыкулам, абавязкова забягаў на факультэт, каб наведаць калег, сяброў. Умеў працаваць – умеў і адпачываць, і ніколі не блытаў адно з адным.

Выключна энергічны, актыўны, дзейсны, таленавіты арганізатар, аптымістычны і жыццярадасны чалавек, ён пражыў жыццё змястоўнае, цікавае, насычанае падзеямі і здарэннямі, напоўненае пошукамі і знаходкамі. Самае лепшае пацверджанне гэтаму – яго справы, якія ён нам перадаў. Гэта і калектыў кафедры, якаую ён стварыў і якая па праву лічыцца адной з самых моцных па навуковаму патэнцыялу ва ўніверсітэце. Гэта і моцная кагорта вучоных – яго вучняў. Гэта і грунтоўныя навуковыя выданні.

Заўсёды ў імклівым руху, у пошуку. У гэтым імклівым бегу была яго неспатоленая прага жыцця, заўсёдная ўлюбёнасць у працу, адданасць сваёй справе. Ён і пайшоў ад нас, як і жыў, імкліва, на бягу.

Чалавек пакідае пасля сябе не толькі фізічную, але і духоўную спадчыну. Сыны, унукі і праўнукі будуць працягваць мнагалюдны працавіты род Анічэнкаў, а працы і вучні яго памножаць духоўную спадчыну, не дадуць згаснуць агеньчыку добрай, светлай памяці аб ім. 


          

Тарасенка Марыя Віктараўна


           

Тарасенко.JPG                                                                                                                                     

Пасада: Сакратар кафедры беларускай мовы.                                                                                        

Электронная пошта: tarasenko@gsu.by

Адукацыя:

  • філолаг, выкладчык беларускай мовы і літаратура, ГДУ імя Ф. Скарыны
2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates