Прафарыентацыйная работа ў Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі
- Подробности
- Просмотров: 94
20.02.2025 Дацэнт кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф.Скарыны Фіцнер Т.А. у межах прафарыентацыйнай работы выступіла перад настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, што прыехалі на курсы павышэння кваліфікацыі ў Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Настаўнікам была прадстаўлена прэзентацыя пра факультэт, спецыяльнасці, на якія можна паступаць у гэтым годзе, а таксама пра ўнутраныя экзамены на кожную са спецыяльнасцей. Таццяна Адамаўна выявіла спадзяванне, што настаўнікі данясуць інфармацыю да сваіх вучняў у раёны Гомельскай вобласці, чым паспрыяюць факультэту.
Віншуем усіх са святам роднай мовы!
- Подробности
- Просмотров: 95
На філалагічным факультэце сёння дзень пачаўся з флэшмобу “Ці ведаеш ты беларускую мову?”. Студэнтаў і выкладчыкаў сустракалі дзяўчаты ў беларускіх касцюмах з віншаваннем і цікавіліся веданнем рускіх слоў па-беларуску. На памяць усім уручалі карткі з беларускімі словамі. Святочную атмасферу ўзмацняла гучанне песень на беларускай мове
Таямніцы роднай мовы
- Подробности
- Просмотров: 98
Інтэлектуальны турнір з такой назвай прайшоў 20 лютага ў групе РФ-21. Гэта адно з мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, якія традыцыйна праводзяцца на філалагічным факультэце.
Студэнты спаборнічалі за званне знаўцы беларускай мовы. Яны раскадзіравалі лічбавыя сімвалы, каб выявіць дэвіз турніру, разгадвалі загадкі-жарты, выступалі ў якасці перакладчыкаў, успаміналі словы беларускай народнай песні, складалі сінквейн.
Мерапрыемства прыдумалі і правялі Дар'я Дубкова і Віялета Пелагейчык.
З 21 лютага 2000 года штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, каб спрыяць абароне і захаванню ўсіх моў свету. Традыцыйнае мерапрыемства кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства і сёлета нагадала ўсім удзельнікам аб неабходнасці беражлівых адносін да роднай мовы.
Дацэнт кафедры беларускай літаратурыуры ГДУ імя Ф.Скарыны выступіла перад настаўнікамі
- Подробности
- Просмотров: 106
20.02.2025 Дацэнт кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф.Скарыны Фіцнер Т.А. у межах прафарыентацыйнай работы выступіла перад настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, што прыехалі на курсы павышэння кваліфікацыі ў Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Настаўнікам была прадстаўлена прэзентацыя пра факультэт, спецыяльнасці, на якія можна паступаць у гэтым годзе, а таксама пра ўнутраныя экзамены на кожную са спецыяльнасцей. Таццяна Адамаўна выявіла спадзяванне, што настаўнікі данясуць інфармацыю да сваіх вучняў у раёны Гомельскай вобласці, чым паспрыяюць факультэту.
ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ РАБОТА
- Подробности
- Просмотров: 109
Студэнты групы БЗА-21 падчас практыкі ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа № 19” правялі прафарынтацыйнае мерапрыемства для вучняў 11 класаў. Студэнты расказалі выпускнікам пра філалагічны факультэт ГДУ імя Ф.Скарыны, пра спецыяльнасці, падрыхтоўка па якіх ажыццяўляецца на факультэце. Навучэнцы былі азнаёмлены з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, высокім статусам нашай навучальнай установы.
Школьнікам была прадэманстравана цікавая прэзентацыя, а таксама ролік, зняты студэнтамі нашага факультэта пра спецыфіку вучобы на факультэце.
Будзем спадзявацца, што ў верасні мы пабачым вучняў школы сярод нашых студэнтаў.
Еще статьи...
- Цикл лекций для преподавателей и студентов филологического факультета
- МОСТЫ ЗНАНИЙ: ВИЗИТ ДЕЛЕГАЦИИ ТАМБОВСКОГО УНИВЕРСИТЕТА В ГОМЕЛЬ
- Встреча с председателем Гомельской областной организации общественного объединения «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане»
- ДА 100–ГОДДЗЯ НАРОДНАГА ПІСЬМЕННІКА ІВАНА НАВУМЕНКІ
Подкатегории
-
Волонтерство
- Кол-во материалов:
- 13
-
Мероприятия
- Кол-во материалов:
- 231
-
Галерея
- Кол-во материалов:
- 10
-
Научная жизнь
- Кол-во материалов:
- 11
-
Журналистика
- Кол-во материалов:
- 8