Абмеркаванне дысертацыі
- Подробности
- Просмотров: 1259
14 сакавіка2017 г. на навукова-метадычным семінары кафедры беларускай мовы адбылося абмеркаванне дысертацыі Плыгаўка Ліліі Леанідаўны “Беларуская мова ў полікультурным рэгіёне Літоўскай рэспублікі: гісторыя, сучасны стан, тэндэнцыі развіцця”, пададзенай на атрыманне вучонай ступені доктара філалагічных навук па спец. 10.02.01 – беларуская мова.
Работа выканана ў Літоўскім універсітэце эдукалогіі і УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”. У якасці апаніруючай арганізацыі выступіў “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”.
Як адзначыла эксперт дысертацыі доктар філалагічных навук прафесар Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна, “тэрыторыя паўднёва-ўсходняй часткі Літоўскай Рэспублікі, якая знаходзіцца на беларуска-літоўскім памежжы, уяўляе значную цікавасць для даследчыкаў як полікультурны і полілінгвальны рэгіён, у якім суіснуюць розныя нацыянальныя меншасці і адначасова функцыянуюць некалькі моў (літоўская, руская, беларуская і польская), адбываецца іх актыўнае ўзаемадзеянне. Вывучэнне асаблівасцей функцыянавання беларускай мовы за межамі яе асноўнага масіву, вызначэнне яе асноўных сацыякультурных дэтэрмінантаў як мовы беларускай этнакультурнай супольнасці, што важна для вырашэння праблемы міжэтнічных культурных сувязей, да гэтага часу не было прадметам асобнага даследавання. Актуальнасць тэмы рэцэнзуемай дысертацыйнай работы праяўляецца і ў тым, што яна садзейнічае высвятленню асаблівасцей этнакультурных узаемаадносін, у якіх арганічна спалучаецца культура талерантнасці і ў той жа час захаванне сацыякультурнай самабытнасці кожнай з этнагруп, што вельмі важна для разумення міжнацыянальных і міжмоўных кантактаў.
Актуальнасць работы узмацняецца сацыяльнай запатрабаванасцю такога даследавання ў сувязі з неабходнасцю асэнсавання месца мовы нацыянальнай меншасці ў сацыякультурным і лінгвістычным іншаэтнічным дыскурсе ў наш час актыўнай інтэграцыі і глабалізацыі.”
VI Міжнародны кангрэс беларусістаў
- Подробности
- Просмотров: 2034
27-29 мая ў Мінску адбыўся УІ Міжнародны кангрэс беларусістаў, прысвечаны 20-годдзю ўтварэння Грамадскага аб’яднання “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”.
Работа навуковага семінару
- Подробности
- Просмотров: 1323
15.05.2015 г. на кафедры беларускай мовы адбыўся навукова-метадычны семінар. У адпаведнасці з п. 42 “Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь” сваю дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара філалагічных навук па спецыяльнасці 10.02.01 прадставіла Рамза Таццяна Расціславаўна. Экспертам выступіла доктар філалагічных навук, прафесар Ляшчынская Вольга Аляксееўна. На ўсе пытанні, якія задаваліся падчас семінару, Таццяна Расціславаўна падала дакладныя і разгорнутыя адказы.