Сустрэчы з вучнямі педкласаў працягваюцца
1-2 лістапада 2022 года ў рамках прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі 10-11-х педагагічных класаў ДУА “Брагінская сярэдняя школа № 1”, ДУА “Гімназія г. Веткі”, ДУА “Урыцкая сярэдняя школа”, ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Калінкавічы”, ДУА “Сярэдняя школа № 7 г.Калінкавічы”, ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Буда-Кошелёво”, ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Жыткавічы імя І.М. Банова”.
З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, адказны за прафарыентацыйную работу З.У. Шведава, якія пазнаёмілі вучняў з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па кафедрах і кабінетах факультэта, дзе яны выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.
Праведзеная гульня ў шарады “Адгадай слова” выклікала інтарэс. За правільны адказ вучні атрымлівалі невялікі прыз.
Дарагія выпускнікі, наш факультэт чакае вас!
Дипломы 1 степени за лучший доклад
Дипломов 1 степени за лучший доклад на VIII Международной молодежной научно-практической конференции «Мировая литература глазами современной молодежи. Цифровая эпоха» удостоены преподаватели кафедры русского, общего и славянского языкознания А.А.Аксёнчикова-Бирюкова и П.С.Завтрикова.
Конференция состоялась 19–20 октября 2022 г. Ее соучредителями выступили Магнитогорский государственный университет имени Г. И. Носова (Российская Федерация) и Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины (Республика Беларусь).
В конференции приняли участие молодые исследователи из белорусского и 12 российских университетов.
Поздравляем молодых коллег и их научных руководителей: доктора филол. наук, профессора В.И.Коваля и зав. кафедрой доктора филол. наук, доцента Е.В.Ничипорчик – с очередной заслуженной победой и желаем новых научных достижений!
Литературная гостиная
Первого ноября 2022 г. в рамках недели профориентационной работы кафедра русского, общего и славянского языкознания пригласила учащихся 56-й гимназии имени А.А.Вишневского, 44-й школы им. Н. А. Лебедева и студентов первого курса филологического факультета в Литературную гостиную «Вербальная магия».
Выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”
29.10.2022 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцый праходзіла на базе УА “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. Папярэдне членамі экспертнай камісіі – выкладчыкамі факультэта – былі вызначаны лепшыя навуковыя работы, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць. Выкладчыкі філалагічнага факультэта працавалі ў журы 4 секцый:
“Лінгвістыка (беларуская мова)” (дац. Кастрыца А.М. і дац. Шведава З.У.);
“Літаратуразнаўства (беларуская літаратура)” (праф. Мельнікава А.М., дац. Фіцнер Т.А.);
“Лингвистика (русский язык)” (дац. Гоманава І.Г., дац. Мельнікава В.М.);
“Литературоведение (русская литература)” (ст. выкл. Грачанікава Я.Л.).
29 кастрычніка журы ацэньвала прадстаўленне работы і ўменне вучняў весці дыскусію, якія паказалі, што вучні зацікаўлены навуковай работай, валодаюць матэрыялам і здольныя прадаўжаць работу ў вызначаным накірунку. Трэба адзначыць крэатыў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы.
З.У. Шведава