Настаўнік – гэта гучыць горда!
Традыцыйна ў першую нядзелю кастрычніка ў нашай краіне адзначаюць сваё прафесійнае свята прадстаўнікі сферы адукацыі. Мы ўсе праходзім свае ўніверсітэты, і на жыццёвым шляху кожнага сустракаюцца такія настаўнікі, якіх мы і клічам Настаўнікамі з вялікай літары, на якіх мы раўняемся, мудрыя парады якіх слухаем.
Усім выкладчыкам у гэта прафесійнае свята хочацца пажадаць у першую чаргу здароўя, бо менавіта гэты рэсурс можа апынуцца вычарпальным у настаўніка. Натхненне ж, энтузіязм, задавальненне ад працы - усе гэтыя рэсурсы ў сапраўдных настаўнікаў невычарпальныя. Жадаем празмернага цярпення, штодзённага натхнення, арыгінальных задумак у навучанні, шчырасці, пазітыўнага настрою, добрых студэнтаў. Хай праца ўзнагароджвае толькі каласальным задавальненнем!
Урачысты сход, прысвечаны Дню настаўніка, прайшоў 30 верасня ў Мінску ў Палацы Рэспублікі. У якасці запрошаных ад філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта былі д.ф.н. прафесар В.А. Ляшчынская, к.ф.н. дацэнты Л.В. Паплаўная і З.У. Шведава.
На ўрачыстым канцэрце, прысвечаным Дню настаўніка, прагучала віншаванне кіраўніка дзяржавы, якое зачытаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, адзначыўшы значнасць гэтага свята. Канцэрт нікога не пакінуў абыякавым. Усе гледачы атрымалі станоўчыя эмоцыі і зарадзіліся добрым настроем.
Лепшых прадстаўнікоў гэтай прафесіі, сярод якіх былі і тры лепшыя прадстаўнікі нашага ўніверсітэта – прафесар кафедры беларускай мовы В.А. Ляшчынская, прафесар кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Г.І. Нарскін і дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі В.М. Капшай, віншаваў і ўручаў узнагароды прэм’ер-міністр нашай краіны Раман Галоўчанка.
Вольга Аляксееўна Ляшчынская – сапраўдны Настаўнік з вялікай літары – заслужана ўзнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”. У гэтым годзе спаўняецца 50 гадоў, як беларуская навука займела верную і ўдзячную дачку, якая ўвесь гэты час клапатліва працавала ў імя сваёй маці, спрыяла развіццю і дабрабыту айчыннай філалогіі! Спецыяліст у галіне словаўтварэння, вядомы лексіколаг і майстар слоўнікавай справы, тэарэтык і практык беларускай фразеалогіі і фразеаграфіі, эксперт па пытаннях культуры мовы і стылістыкі, даследчык лінгвакультуралогіі і лінгвадыдактыкі – гэта не армія мовазнаўцаў, а грані навуковага таленту аднаго чалавека, грані, якімі ВольгаАляксееўна заззяла ў святле беларускай лінгвістыкі. Вольгу Аляксееўну добра ведаюць ва ўсёй Беларусі і за яе межамі як выдатнага метадыста, аўтара больш за 450 публікацый, з якіх толькі 8 манаграфій, шматлікія вучэбныя дапаможнікі і інш. Гэта абаяльная, элегантная жанчына, добрая і клапатлівая маці і бабуля, добразычлівы і цікавы выкладчык...
Ад усёй душы калектыў выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта віншуе Вольгу Аляксееўну з заслужанай узнагародай, ганарыцца яе дасягненнямі і жадае ёй моцнага здароўя, творчага натхнення і як мага больш светлага і радаснага ў жыцці!
Знакомство с достижениями Поднебесной
Актуальныя праблемы філалогіі: выпуск 14
Убачыў свет 14 выпуск зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў “Актуальные проблемы филологии”.
У зборніку навуковых артыкулаў “Актуальные проблемы филологии” прадстаўлены працы маладога пакалення даследчыкаў літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі, якія выразна характарызуюць належны ўзровень і перспектывы развіцця беларускай філалагічнай навукі ў ХХІ стагоддзі. Зборнік складаецца з трох частак, кожная з якіх рэпрэзентуе навуковыя пошукі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны”, а таксама лаўрэатаў і ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу на лепшую навуковую работу (Гомель, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, 15 сакавіка – 15 мая 2021 года) у адпаведнай галіне гуманітарных даследаванняў.
Прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта
22.09.2021 адбылася прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта ў асобах адказнага на факультэце за прафарыентацыйную работу З.У. Шведавай і студэнткі 3 курса спец. “Беларуская філалогія” Таццяны Піменёнкавай з вучнямі 11-х класаў ДУА “Гімназія №10 г.Гомеля” і ДУА “Гімназія №36 г.Гомеля імя І.П. Мележа” на базе УА “Гомельскі дзяржаўны цэнтр № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі”.
Подробнее: Прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта
В мире поэзии Сергея Сапоненко
20 сентября 2021 г., несмотря на дождливую погоду за окном, на филологическом факультете был по-особому тёплым и солнечным: к нам в очередной раз из далёкой Америки со своей творческой программой приехал Сергей Сапоненко – выходец из Беларуси, христианский поэт, член Союза белорусских писателей, один из основателей благотворительного фонда «Сила в немощи». Вместе с Сергеем на встрече была его команда: ведущий мероприятия Кавгунов Дмитрий, певец и композитор Олег Лавров, исполнитель песен Андрей Голошевец и сопровождающий Алексей Будяк.
Аудитория была заполнена студентами и преподавателями, которые с большим удовольствием познакомились с жизненным и творческим опытом поэта. Встреча прошла на одном дыхании, так как история этого человека не смогла оставить равнодушным никого из присутствующих, а песни на его стихи проникли в душу каждого. Какие-то невидимые нити связывают автора и слушателя, заставляя задуматься над смыслом жизни, над настоящими ценностями. Жизнеутверждающая поэзия Сергея Сапоненко напоминает нам о том, что нужно радоваться каждому прожитому дню и видеть счастье в мелочах. Это подчеркнула и Елена Николаевна Полуян, декан факультета, благодаря Сергея Сапоненко за незабываемую встречу и презентацию сборников его поэзии. Надеемся, что Сергей посетит нас ещё не один раз.
Н.П. Тимошенко,
заместитель декана по учебной работе