Посещение фотовыставки «Молодёжь: свобода и ответственность»
- Подробности
- Просмотров: 571
14 ноября 2018 года иностранные студенты филологического факультета посетили фотовыставку «Молодёжь: свобода и ответственность», организованную при поддержке Гомельской епархии. Выставка проходит в рамках XV городских Покровских образовательных чтений. Экскурсия традиционно сопровождалась содержательным и эмоциональным рассказом Людмилы Владимировны Дубровской о представленных работах.
С благодарностью, кураторы филологического факультета И.Г. Евтухова, О.Н. Мельникова.
Подробнее: Посещение фотовыставки «Молодёжь: свобода и ответственность»
Усходнеславянскае мовазнаўства ў часе
- Подробности
- Просмотров: 852
13 лістапада 2018 студэнты 3 курса філалагічнага факультэта спец. “Беларуская філалогія” (група БФ-31) з ініцыятывы дацэнта кафедры беларускай мовы к.ф.н. Хазанавай К.Л. у аўд. 2-26 1 корпуса ГДУ імя Ф. Скарыны правялі круглы стол “Аб старажытным усходнеславянскім мовазнаўстве”.
Спектакль "Вокзал на троих"
- Подробности
- Просмотров: 650
01 ноября 2018 года студенты групп БФ-11 филологического, ГЭ-21 геолого-географического, Ф-13 физического факультетов, ФК-12 факультета физической культуры вместе с преподавателями кафедры белорусского языка С.А. Вергеенко и Н.М.Панковой посетили Гомельский городской Молодежный театр. На этот раз вниманию зрителей были представлен спектакль «Вокзал на троих».
Навiны СНДЛ
- Подробности
- Просмотров: 2272
13 снежня 2023 г. адбылося чарговае пасяджэнне СНДЛ «Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў» на тэму “Эўфанічныя сродкі выяўленчай выразнасці народна-песеннай творчасці”, у якім прынялі ўдзел студэнты гр. БФ-41. З паведамленнямі выступілі Шаўцова К., Фелькіна А., Луцковіч М., Якаўленка К., Дзядкова Т.
03 лістапада 2023 г. адбылося пасяджэнне СНДЛ «Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў» на тэму “Функцыянальна-семантычнае поле ацэначнасці народна-песеннай творчасці”, у якім прынялі ўдзел студэнты гр. БФ-41. З паведамленнямі выступілі Барысенка А., Бабінская А., Фелькіна А., Кучарава К., Якаўленка К.
20 кастрычніка 2023 г. адбылося пасяджэнне СНДЛ «Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў» на тэму “Народна-песенны дыскурс як узор слоўна-вобразнага адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці”, у якім прынялі ўдзел студэнты гр. БФ-41. З паведамленнямі выступілі Кучарава К., Новікава Л., Фелькіна А., Цагельнік Т., Дзядкова Т., Бабінская А.
22 верасня 2023 г. адбылося пасяджэнне СНДЛ «Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў» на тэму “Народна-паэтычная творчасць як важнейшы састаўны кампанент духоўнай культуры этнасу і яе жанрава-стылявыя разнавіднасці”, у якім прынялі ўдзел студэнты гр. БФ-41. Выступілі Кучарава Ксенія, Новікава Лізавета, Фядосенка Вольга.
18 красавіка 2023 адбылося пасяджэнне секцыі «Стылістыка мовы мастацкага твора» LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".
Кіраўніком секцыі была прафесар кафедры беларускай мовы доктар філалагічных навук прафесар Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч, сакратаром пасяджэння студэнтка 2 курса Людміла Масанавец. Студэнты і магістранты выступілі з цікавымі паведамленнямі і падзяліліся вынікамі сваіх навуковых даследаванняў, прысвечаных актальным пытанням беларускай філалогіі.
Па выніках выступленняў лепшыя даклады былі рэкамендаваны да друку ў зборніках студэнцкіх навуковых прац.
14 красавіка 2023 года адбылося адкрыцце LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".
Форум маладых філолагаў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць у рамках універсітэцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі" .
Творчага натхнення і паспяховых навуковых даследаванняў пажадала студэнтам навуковы кіраўнік СНДЛ прафесар кафедры беларускай мовы доктар філалагічных навук прафесар Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч
На пасяджэнні вынікі сваіх навуковых даследаванняў прапанавала ўдзельніца СНДЛ :
Дзядкова Алеся Сяргееўна, магістрантка 1 курса навучання. Навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч. Тэма даклада “Сінтаксічныя сродкі выяўленчай выразнасці ў паэтычным дыскурсе Н. Гілевіча”
Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта, навуковыя работы якіх атрымалі дыпломы 1 катэгорыі ў Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ 2021 года, атрымалі дыпломы.
Дыплом 1 катэгорыі атрымала ўдзельнік СНДЛ Шчалкун Маргарыта Сяргееўна, магістрант з навуковай работай “Слова і вобраз: моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка”, навуковы кіраўнік Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы.
СНІЛ прыняла актыўны ўдзел у LI студэнцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".
21 красавіка 2022 года на філалагічным факультэце адбылася студэнцкая навуковая канферэнцыя, прысвечаная актуальным пытанням мовазнаўства. У ёй прынялі актыўны ўдзел студэнты 3 і 4 курсаў Лаўрыновіч Анастасія, Шчарбатая Ангеліна, Афанасенка Каця, Саўкова Марыя, Дзядкова Алеся, Уніятава Каця і іншыя, якія выступілі з дакладамі, прысвечанымі пытанням фразеалогіі, лексікалогіі і стылістыкі . Па выніках выступленняў лепшыя даклады былі рэкамендаваны да друку ў зборніках студэнцкіх навуковых прац.
Шчалкун Маргарыта Сяргееўна, магістрант. Навуковая работа "Слова і вобраз: моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка". Навуковы кіраўнік Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы, прафесар
Удзельнікі СНДЛ апублікавалі вынікі сваіх даследаванняў у зборніку навуковых артыкулаў "Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 14":
Шульга Г.С., Шчалкун М.С., Васькевчі Я.А., Дзядкова А.С.
Навуковы кіраўнік - д.ф.н. прафесар кафедры беларускай мовы Станкевіч А.А.
22 красавіка 2021 удзельнікі СНДЛ прынялі актыўны ўдзел у пасяджэнні секцыі «Стылістыка мовы мастацкага твора» L студэнцкай навуковай канферэнцыі філалагічнага факультэта УА «Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны» "Дні студэнцкай навукі: Актуальныя пытанні мовазнаўства і літаратуразнаўства".
Навуковае кіраўніцтва секцыйным пасяджэннем ажыццяўляла прафесар кафедры беларускай мовы, доктар філалагічных навук прфесар А.А.Станкевіч.
Сакратар секцыі - студэнтка 4 курса М.Шчалкун.
Вынікі даследаванняў студэнтаў-удзельнікаў СНДЛ былі апублікаваны ў зборніках навуковых артыкулаў:
1. Арэшка Ю. А. Эпітэт і яго выяўленча-выразная роля ў публіцыстычным творы // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Вып.13. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 135-139. (Науч. рук. – проф. А.А. Станкевич);
2 Пантелеенко О.Н. Аб асобных зааморфных вобразах беларускіх прыказак і прымавак // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Вып.13. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 260-264. (Науч. рук. – доц. Е.Л.Хазанова);
3 Пархоменко Д.Д. Дыялектызмы ў мове апавяданняў Вячаслава Адамчыка // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Вып.13. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 186-191. (Науч. рук. – доц. Е.Л.Хазанова);
4 Шульга А.С. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова, у паэзіі Раісы Баравіковай // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Вып.13. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 229-234 (Науч. рук. – доц. Л.М.Минакова);
5 Щелкун М.С. Тропы, заснаваныя на мнагазначнасці слоў, у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Вып.13. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 234-239. (Науч. рук. – доц. Л.М.Минакова);
6. Арешко Ю.А. Стылістычная роля параўнання ў публіцыстычных тэкстах // Творчество молодых 2020: сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов: в трех частях. Часть 3. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. ‑ С. 92-95. (Науч. рук. – проф. А.А. Станкевич);
7 Пантелеенко О. Н. Вобразы птушак у беларускіх народных парэміях // Творчество молодых 2020: сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов: в трех частях. Часть 3. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. ‑ С. 142-145. (Науч. рук. – доц. Хазанова К.Л.);
8 Пархоменко Д. Д. Сінанімія ў мове твораў В. Адамчыка // Творчество молодых 2020: сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов: в трех частях. Часть 3. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. ‑ С. 146-149. (Науч. рук. – доц. Хазанова К.Л.);
9 Щелкун М. С. Тропы, заснаваныя на падабенстве, у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка // Творчество молодых 2020: сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов: в трех частях. Часть 3. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. ‑ С. 166-170. (Науч. рук. – доц. Минакова Л.Н.);
- у зборніках матэрыялаў канферэнцый:
- Арешко Ю. А. Метафара і яе выяўленча-выразная роля ў публіцыстычным дыскурсе // Дни студенческой науки: материалы XLIХ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 14–15 мая 2020 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С.30-31. (Науч. рук. – проф. А.А. Станкевич);
- Пантелеенко О. Н. Вобразы насякомых у беларускіх прыказках і прымаўках // Дни студенческой науки: материалы XLIХ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 14–15 мая 2020 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 45. (Науч. рук. – доц. Хазанова К.Л.);
- Пархоменко Д. Д. Антанімічныя прыметнікі ў мове твораў В. Адамчыка // Дни студенческой науки: материалы XLIХ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 14–15 мая 2020 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 46. (Науч. рук. – доц. Хазанова К.Л.);
- Униатова Е. В. Назвы жаночага строю ў гаворках Гомельшчыны (на матэрыяле вёскі Маркавічы Гомельскага раёна) // Дни студенческой науки: материалы XLIХ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 14–15 мая 2020 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 49-50. (Науч. рук. – проф. А.А. Станкевич)
Народна-песенная творчасць як адна з форм слоўнага мастацтва адлюстроўвае аб’ектыўную рэчаіснасць у вобразнай форме і валодае высокім выяўленча-выразным патэнцыялам. Наўбольш поўна адзначаныя якасці народнай песні выражаны ў вясельна-абрадавай паэзіі, якая суправаджае адзін з самых значных і важных этапаў у жыцці чадавека – уступленне ў шлюб. Адметнай асаблівасцю народна-песеннай творчасці з’яўляецца яе прыўзнята-лірычны настрой, глыбокая эмацыянальнасць і яскравая выяўленчая выразнасць. Знешне нескладаная, простая, звычайная мова народнай песні дакладна перадае задушэўныя перажыванні галоўных герояў, іх шчымлівае пачуццё, сардэчнасць і непасрэднасць. Простыя і шчырыя словы песні ідуць ад сэрца і моцна кранаюць за душу. Невыпадкова песенную народную творчасць называюць вышэйшым узроўнем развіцця вуснага слоўнага мастацтва, які характарызуе “незвычайна высокае паэтычнае майстэрства народных песнятворцаў, іх зайздроснае ўменне карыстацца сэнсавымі, вобразна-выяўленчымі і інтанацыйна-эўфанічнымі магчымасцямі роднай мовы” [Н. Гілевіч].
Адметнае месца ў сістэме народна-паэтычнай творчасці займае пазаабрадавая паэзія. Як адзначаецца ў літаратуры, пазаабрадавыя песні выконваюцца незалежна ад абрада ці календара, у любы час і ў розных канкрэтных жыццёвых абставінах. У адрозненне ад каляндарна-абрадавых, пазаабрадавыя песні характарызуюцца большай актыўнасцю, таму што адлюстроўваюць самыя розныя бакі побыту нашага народа. “У гэтых песнях выяўляюцца лепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў: смеласць, адвага, праўдзівасць, працавітасць, гасціннасць, гуманізм, чуласць, сціпласць, імкненне да свабоды і нянавісць да прыгнятальнікаў. У іх знайшлі адлюстраванне народная мараль, светапогляд працоўных” [А.С. Фядосік].
Прыказкі і прымаўкі, якія ствараліся на працягу многіх стагоддзяў, увабралі жыццёвы вопыт і мудрасць народа, адлюстравалі найбольш важныя назіранні чалавека над з’явамі прыроды, грамадскім і сямейным жыццём. У лаканічных і выразных па форме крылатых выслоўях народ змог выразіць ёмісты і глыбокі змест, выказаць свае філасофскія, сацыяльныя і маральна-этычныя погляды на разнастайныя з’явы жыцця.
Асаблівае месца ў сістэме народна-паэтычных твораў займаюць загадкі дзякуючы такім адметным уласцівасцям іх паэтыкі, як невялікі тэкставы аб’ём, лаканічны выклад думкі, афарыстычнасць выражэння, выяўленчая выразнасць і вобразнасць. Паводле меркавання фалькларыстаў, загадкі адносяцца да аднаго з самых старажытных фальклорных жанраў. Яны “з’явілася вынікам багатага жыццёвага вопыту ў абагульненні з’яў навакольнай рэчаіснасці і “узніклі тады, калі чалавек поўнасцю быў яшчэ ва ўладзе прыроднай стыхіі” [А.І. Гурскі].
У сувязі з вышэйсказаным на працягу2020 г. былі праведзены наступныя пасяджэнні СНДЛ:
1 Слова і вобраз у каляндарна-абрадавай паэзіі. Моўныя сродкі стварэння суб’ектыўна-ацэначнай канатацыі ў каляндарна-абрадавых песнях Гомельшчыны (студзень 2020);
2 Лексічныя сродкі выяўленчай выразнасці: рыфма ў каляндарна-абрадавых песнях Гомельшчыны (люты2020);
3 Сінтаксічныя сродкі звязнасці і вобразнасці ў каляндарна-абрадавых песнях Гомельшчыны (сакавік 2020);
4 Лінгвапаэтычны аналіз сямейна-абрадавага дыскурсу (красавік 2020);
5 Фунцыянальна-семантычнае поле эмацыянальна-ацэначнай канатацыі ў вясельна-песенным дыскурсе Гомельшчыны (май 2020);
6 Моўныя сродкі структурна-семантычнай арганізацыі вясельна-песеннага дыскурсу Гомельшчыны (чэрвень 2020);
7 Слоўныя сродкі вобразнасці ў пазаабрадавым дыскурсе. Паўторная намінацыя як сродак арганізацыі пазаабрадавага паэтычнага тэксту (верасень 2020);
8 Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў парэмійным дыскурсе. Іншасказанне як форма выражэння зместу ў беларускіх прыказках і прымаўках (кастрычнік 2020);
9 Асацыяцыйна-вобразная роля параўнанняў у беларускім парэміялагічным дыскурсе (лістапад 2020);
10 Прыродны свет у беларускіх народных загадках: моўныя спосабы іншасказання (снежань 2020).
З сакавіка пасяджэнні адбываліся дыстанцыйна.
У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны традыцыйна вясной адбываецца студэнцкая навуковая канферэнцыя “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”
З 09.04.20 по 30.04.20 праводзіцца ХLIX студэнцкая навуковая канферэнцыя “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”.
У гэтым годзе пасяджэнні адбываюцца ў дыстанцыйным рэжыме.
Кафедра беларускай мовы і студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя арганізавалі пасяджэнне секцыі канферэнцыі “Стылістыка мовы мастацкага твора” . Усе ўдзельнікі навуковага пасяджэння прымаюць актыўны ўдзел у СНДЛ і на канферэнцыі паказалі ў дакладах вынікі сваіх навуковых даследаванняў. Студэнты захоплена распавядалі пра ўласныя назіранні над лінгвістычным матэрыялам.
Лепшыя даклады будуць рэкамендаваны да друку.
24 лютага 2020 г. студэнты філалагічнага факультэта 2 і 3 курсаў - удзельнікі СНДЛ правялі круглы стол "Сустрэча вясны ў старажытным славянскім календары. Масленіца ў беларускім фальклоры". Студэнты ўспомнілі старажытныя традыцыі адзначэння Масленіцы і песні, прысвечаныя святу, і абмеркавалі старажытныя славянскія традыцыі сустрэчы вясны, святы Масленіца, Камаедзіца, Саракі.
Кожны чалавек сталага ўзросту ў глыбіні душы захоўвае пачуццё шчырай любові да свайго роднага краю, да месца, дзе нарадзіўся і вырас, дзе хадзіў у школу, сябраваў з аднакласнікамі, сустрэў першае каханне. Паняцце радзімы ўключае ў сябе не толькі месца, дзе нарадзіўся чалавек, але і нацыянальную культуру, мову, літаратуру. Асаблівае месца ў гэтым радзе займае мова.
У свой час Ул. Караткевіч адзначыў: "Мова – душа народа, і толькі на ёй можа народ найбольш поўна выказаць сябе”. Невыпадкова мову, якую мы пачулі ад сваіх бацькоў, пяшчотна і ласкава называюць родная мова, матчына мова. Пра багацце і прыгажосць беларускай мовы нашымі паэтамі і пісьменнікамі сказана нямала шчырых і ўзнёслых слоў, якія сведчаць пра бязмежную любоў да сваёй радзімы, яе народа і культуры.
4 лютага 2020 года ў групе студэнтаў удзельнікаў СНДЛ было праведзена пасяджэнне на тэму “Вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая”. Студэнты узнёсла і натхнёна чыталі лепшыя вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове, радзіме, любві да свайга краю і народа. Мікола Бузько прачытаў уласны верш “Падзяка малой радзіме”.
Як трапна адзначыў вядомы нямецкі філосаф і мовавед В. фон Гумбальт, “мова – душа народа і душа народа – яго мова”. Мова – гэта той неацэнны скарб духоўнай культуры этнаса, які вызначае яго народны характар, нацыянальную свядомасць, адметны менталітэт. Душа беларускага народа вылілася ў яго мове, па-народнаму гучнай, пявучай, шматфарбнай і каларытнай. Мова народа – родная для кожнага беларуса, яна стасуецца з такімі блізкімі для кожнага чалавека паняццямі, як радзіма, род, родзічы. Зберагаць яе – абавязак кожнага сумленнага беларуса.
“Непаўторна пявучай ад свайго раскошнага поўнагалосся, невычэрпна багатай лексічна і паслухмяна гнуткай у словазлучэннях, па-зямному, па-хатняму простай і, як свежы бохан, цёплай і духмянай, па-язычніцку першароднай і вобразнай” –так паэтычна, вобразна і ўзнёсла назваў беларускую мову Ніл Сымонавіч Гілевіч.
28 студзеня 2020 года ў групе студэнтаў удзельнікаў СНДЛ было праведзена пасяджэнне на тэму “Мова народа - поле квяцістае, мова народа – крыніца чыстая”. Студэнты прыгожа і натхнёна на належным дэкламацыйным узроўні чыталі лепшыя вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя багаццю і непаўторнасці роднай мовы.
На пасяджэнні СНДЛ 3 снежня 2019 года бы прапанавана тэма "Вясельны фальклор і беларусаў і яго моўная спецыфіка. Народна-паэтычны дыскурс беларускай вясельнай абраднасці. Лексіка сямейнай абраднасці і яе сістэма". Студэнты-ўдзельнікі навуковай лабараторыі падзяліліся вынікамі сваіх навуковых даследаванняў. На пасяджэнні выступалі Юлія Арэшка, Марыя Язерская, Ангеліна Кузьміч, Вікторыя Караткевіч.
Таксама былі падвезены вынікі дзейнасці СНДЛ за 2019 год.
У 2019-2020 вучэбным годзе СНДЛ працягвае свае этналінгвістычныя даследаванні, прысвечаныя выяўленню моўных адметнасцяў беларускага фальклору і сістэмнай і рознабаковай характарыстыцы народна-паэтычнага дыскурсу. На пасяджэннях лабараторыі студэнты пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка СНДЛ д.ф.н прафесара кафедры беларускай мовы Станкевіч Аляксандры Аляксандраўны абмяркоўваюць розныя тэмы, прысвечаныя развіццю беларускага фальклору і моўным асаблівасцям народна-паэтычных тэкстаў, дзеляцца вынікамі праведзеных імі навуковых работ.
Вынікі даследаванняў студэнтаў-удзельнікаў СНДЛ былі апублікаваны ў зборніках навуковых артыкулаў і матэрыялаў навуковых канферэнцый:
Елисеева Е. Е., выпускник 2019 г. Мастацкія азначэнні ў беларускіх народных сямейна-абрадавых песнях // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Вып. 12. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2019. – С. 76-81 (навуковы кіраўнік - к.ф.н. дацэнт Хазанава К.Л.)
Елисеева Е. Е. выпускник 2019 г. Устарэлая лексіка ў беларускіх абрадавых песнях // Творчество молодых 2019: сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов: в трех частях. Часть 3. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2019. ‑ С. 125-128 (навуковы кіраўнік - к.ф.н. дацэнт Хазанава К.Л.)
Кашевич В. В., 4 курс Сінтаксічныя адметнасці даваенных паэм Аркадзя Куляшова // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Вып. 12. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2019. – С. 81-84 (навуковы кіраўнік - к.ф.н. дацэнт Хазанава К.Л.)
Кашевич В. В., 4 курс Анамастыкон даваенных паэм Аркадзя Куляшова // Дни студенческой науки: материалы XLVIII студенческой научно-практической конференции (Гомель, 14–15 мая 2019 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2019. – С. 33 (навуковы кіраўнік - к.ф.н. дацэнт Хазанава К.Л.)
Кашевич В. В., 4 курс Вобразна-выяўленчыя сродкі ў мове даваенных паэм Аркадзя Куляшова // Творчество молодых 2019: сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов: в трех частях. Часть 3. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2019. ‑ С. 138-141 (навуковы кіраўнік - к.ф.н. дацэнт Хазанава К.Л.)
На заключным у 2018-2019 вучэбным годзе пасяджэнні студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (21 мая 2019 г.) былі абмеркаваны вынікі навуковых даследаванняў студэнтаў, якія вывучалі моўныя рысы фальклорных твораў і лексіку матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў (лексіку сямейных і каляндарных беларускіх народных абрадаў). Большасць наведвальнікаў лабараторыі паспяхова абараніла курсавыя работы. Студэнты-выпускнікі падрыхтавалі да абароны дыпломныя работы. Многія ўдзельнікі лабараторыі па выніках сваіх даследаванняў падрыхтавалі тэзісы і артыкулы, вылучаныя да публікацыі ў зборніках студэнцкіх навуковых тэзісаў і артыкулаў "Дні студэнцкай навукі", "Творчасць маладых", "Актуальныя праблемы філалогіі".
Навуковы кіраўнік СНДЛ д.ф.н. прафесар кафедры беларускай мовы Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч пажадала студэнтам навуковага плёну, выдатных адзнак на сесіі і вызначыла накірункі навуковай работы маладых філолагаў падчас летніх канікул.
19 красавіка 2019 у рамках ХLVІIІ студэнцкай навуковай канферэнцыі «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства» ў аўдыторыі 2-27 корпуса № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны адбылося пасяджэнне секцыі № 3 “Стылістыка мовы мастацкага твора”. Удзел у пасяджэнні прынялі студэнты філалагічнага факультэта дзённай і завочнай формаў навучання, у кола навуковых цікавасцей якіх уваходзіць беларуская мова як сродак увасаблення мастацкай задумы аўтара. На навуковым пасяджэнні прысутнічалі таксама выкладчыкі кафедры беларускай мовы.
Кіраўнік секцыі д.ф.н. прафесар Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч прывітала ўсіх прысутных і распачала навуковую канферэнцыю. Сакратаром секцыйнага пасяджэння выступіла студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Васіліна Глузд.
Выступоўцы ў сваіх паведамленнях падзялілася вынікамі навуковых даследаванняў, большасць з якіх працягваецца ўжо не адзін год. Узровень падрыхтаваных паведамленняў сведчыў, што пачынаючыя мовазнаўцы зацікаўлены стылістычным аналізам мастацкіх і фальклорных твораў і адносяцца да навуковай дзейнасці адказна і мэтанакіранава. Адзначаным навуковым намаганням студэнтаў спрыяюць заняткі ў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі і натхнёнае навуковае кіраўніцтва выкладчыкаў кафедры беларускай мовы.
Большасць дакладаў, прачытаных на секцыі "Стылістыка мовы мастацкага твора", была рэкамендавана да друку.
ІІ семестр вучэбнага года распачаўся з чарговага пасяджэння СНДЛ кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны. На пасяджэнні студэнты пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка СНДЛ д.ф.н прафесара кафедры беларускай мовы Станкевіч Аляксандры Аляксандраўны абмеркавалі розныя тэмы, прысвечаныя развіццю беларускага фальклору і моўным асаблівасцям народна-паэтычных тэкстаў. Асобная ўвага была ўдзелена тэме "Вясельны фальклор і беларусаў і яго моўная спецыфіка. Лексіка вясельнай абраднасці ў беларускай мове". Студэнты выявілі асноўныя стылістычныя рысы вясельных песень беларусаў, а таксама жанравыя разнавіднасці беларускіх народна-песенных вясельных тэкстаў. Таксама ўдзельнікі студэнцкай лабараторыі гаварылі аб радзільна-хрэсьбінным фальклоры беларускага народа. Па тэме "Вобразна-выяўленчы лад беларускіх народных радзільна-хрэсьбінных песень. Радзільна-хрэсьбінная лексіка ў беларускай мове" студэнты прапанавалі свае паведамленні, у якіх былі выяўлены вобразна-выяўленчыя сродкі радзінна-хрэсьбінных песень беларусаў, а таксама лексіка радзільна-хрэсьбінная лексіка беларускай абраднасці.
Студенты групы БФ-21 філалагічнага факультэта ГДУ ім. Ф. Скарыны 28 лістапада 2018 года прынялі ўдзел у XV Шырмаўскіх чытаннях, што праводзіліся на філалагічным факультэце БДУ (г. Мінск).
Падчас навуковага форуму адбылася прэзентацыя кніжнай выставы работ выдатнага этнамузыказнаўцы, фалькларыста, харавога дырыжора, кампазітара У.І. Раговіча, прысвечаная 80-годдзю з дня яго нараджэння. На прэзентацыі выступілі загадчык бібліятэкі філалагічнага факультэта і эканамічнага факультэта БДУ Ж.С. Карповіч і дактарант Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Н.Г. Мазурына.
На ўрачыстым адкрыцці Чытанняў прысутнічаў прафесар кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ В.П. Рагойша, а таксама загадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў В.В. Калацэй, дацэнт кафедры беларускай музыкі, метадыст І-й катэгорыі кабінета традыцыйных музычных культур Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Л.Ф. Баранкевіч.
Удзельнікі Навуковых чытанняў абменьваліся вынікамі сваіх навуковых даследаванняў на пасяджэннях 4 секцый.
На пасяджэнні 3 секцыі свае даклады прачыталі студэнты 2 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Ю.А. Арэшка і Я.М. Пархоменка “Народная дэманалогія Гомельшчыны: ведзьма, дамавік”. А ў 4 секцыі ўдзельнічалі студэнты 2 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны М.С. Шчаўкун з дакладам “Радзінна-хрэсьбінная абраднасць Добруша”, М.С. Язерская і А.А. Кузьміч з дакладам “Народная міфалогія Брагіншчыны ў сучасных запісах”.
ІІІ пасяджэнне СНДЛ “Мова сямейна-абрадавай лірыкі. Сямейна-абрадавая лексіка і яе сістэма” (22 лістапада 2018) было прысвечана беларускаму сямейна-абрадаваму фальклору і сямейна-абрадавай лексіцы беларускага народа. Удзельнікі СНДЛ выдзелілі з сабранага імі падчас дыялекталагічных экспедыцый сямейна-абрадавую лексіку і выявілі яе тэматычную разнастайнасць. Як беларускі сямейна-абрадавы фальклор, так і сямейна-абрадавая лексіка беларускай мовы мае яскравы падзел на тры групы і выяўляе залежнасць ад важнейшых падзей у сямейным і асабістым жыцці кожнага чалавека: нараджэнне, вяселле, пахаванне. У адпаведнасці з гэтым фалькларысты выдзяляюць вясельны фальклор, радзільна-хрэсьбінную абраднасць і пахавальна-памінальныя абрады.
ІІ пасяджэнне СНДЛ адбылося 25 кастрычніка 2018 года. Паведамленне навуковага кіраўніка А.А. Станкевіча “Аксіялагічна значная лексіка беларускай мовы і яе нацыянальная адметнасць”.
Удзельнікі СНДЛ даведаліся, што лінгвістычная аксіялогія выконвае сваю функцыю на фундаментальным узроўні культуры. З гэтага вынікае, што лінгвістычная аксіялогія ў сучасным свеце з’яўляецца даволі эканомнай і эфектыўнай формай грамадскага пазнання і вызначэння духоўнага-маральнага стану грамадства. Акрамя гэтага, аксіялогія займаецца яшчэ і тым, што вывучае сувязі мовы сацыяльнымі і культурнымі фактарамі. У аксіялагічна значнай лексіцы выдзяляюцца разнастайныя лексіка-тэматычныя групы, адпаведныя жанрава-тэматычнай спецыялізацыі беларускага фальклору: каляндарна-абрадавая, сямейна-абрадавая лексіка, лексіка пазаабрадавага фальклору.
Свае ўражанні ад дыялекталагічнай практыкі, а таксама фактычны матэрыял, сабраны студэнтамі падчас дыялекталагічных экспедыцый удзельнікі СНДЛ прапанавалі адзін аднаму і навуковаму кіраўніку на І пасяджэнні ў 2018-2019 вучэбным годзе (20 верасня 2018 г.). Навуковы кіраўнік СНДЛ А.А. Станкевіч падрыхтавала для студэнтаў даклад “Мова і культура: Этналінгвістычны і лінгвакультуралагічны аспекты”.
Студэнты ўважліва слухалі паведамленне прафесара і пасля выказвалі свае меркаванні аб сувязі мовы і культуры, пра праблемы, якія вывучаюць этналінвгістыка і лінгвакультуралогія.
Падчас пасяджэння СНДЛ студэнты абмяркоўвалі тэмы сваіх будучых навуковых даследаванняў і курсавых работ.
З самага заснавання, ужо некалькі гадоў запар, студэнцкай навукова-даследчай лабараторыяй (СНДЛ) плённа кіруе прафесар кафедры беларускай мовы д.ф.н. прафесар "Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў" Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч.
У працы СНДЛ прымаюць актыўны ўдзел студэнты, якія праяўляюць схільнасць да навуковай працы і затым могуць быць рэкамендаваныя да паступлення ў магістратуру і аспірантуру. Пастаянныя членамі СНДЛ з'яўляюцца 14 студэнтаў 3, 4 курсаў філалагічнага факультэта спец. «Беларуская філалогія», акрамя таго, на пасяджэнні СНДЛ запрашаюцца студэнты 1-2 курсаў, якія прымаюць актыўны ўдзел у зборы фактычнага матэрыялу і яшчэ вызначаюцца з тэмай будучых даследаванняў. Збор фактычнага матэрыялу з'яўляецца адной з самых важных і адказных складовых навуковага даследавання. З мэтай самастойнага пошуку адпаведнай лексікі беларускіх гаворак удзельнікі СНДЛ у бягучым годзе ўдзельнічалі ў экспедыцыях падчас дыялекталагічнай практыкі, а таксама пры выездзе ў родныя населеныя пункты.
Выставка "Кольца времени"
- Подробности
- Просмотров: 627
8 ноября 2018 года студенты группы Ф-13 физического факультета вместе с доцентом кафедры белорусского языка С.А. Вергеенко приняли участие в открытии выставки «Кольца времени», посвященной творчеству гомельского скульптора Д.А. Попова и приуроченной к 80-летию со дня его рождения.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Кафедра белорусской литературы
- Кол-во материалов:
- 157
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 434
-
Кафедра белорусской культуры и фольклористики
- Кол-во материалов:
- 335
-
Кафедра русской и мировой литературы
- Кол-во материалов:
- 314
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 3
-
Кафедра русского, общего и славянского языкознания
- Кол-во материалов:
- 546