Тэматыка работы СНДЛ
- Подробности
- Просмотров: 2093
1. Навучанне студэнтаў асновам навукова-даследчай і іншай творчай работы, выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў яе правядзення.
2. Арганізацыя выкарыстання атрыманых вынікаў творчай дзейнасці студэнтаў у вучэбным працэсе і ў будучай практычнай рабоце.
3. Кансультаванне студэнтаў па пытаннях збору інфармацыйнага матэрыялу, метадаў яго апрацоўкі, дэшыфравання культурнага зместу, дапамога ў арганізацыі самастойнай работы.
4. Вывучэнне тэарэтычных пытанняў фразеалогіі, парэміялогіі, кагнітывістыкі, лінгвакультуралогіі з пазіцый аднаго з прыярытэтных накірункаў даследавання мовы, яе адзінак – кагнітыўнай лінгвістыкі, кагнітыўна-інтэрпрэтацыйнай і антрапалагічнай парадыгм і новага, лінгвакультуралагічнага, даследавання ў мовазнаўстве, сфарміраванага ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стст.
5. Лінгвакультуралагічнае даследаванне механізмаў уключэння і перадачы ў семантыцы ўстойлівых выразаў культурнай інфармацыі.
6. Вывучэнне нацыянальнай самасвядомасці скрозь прызму ўстойлівых выразаў як адзінак мовы і адзінак «мовы» культуры беларускага народа.
7. Вывучэнне пластоў культуры беларусаў і кодаў культуры і іх тэматычнай прадстаўленасці на матэрыяле фразеалагізмаў як знакаў, што ўтвораны на перакрыжаванні мовы і культуры з мэтай апісання і ацэньвання таго, што адбываецца ў свеце.
8. Падрыхтоўка матэрыялаў, артыкулаў студэнтамі па пытаннях рэпрэзентацыі ўстойлівымі адзінкамі мовы асобных фрагментаў культуры беларускага народа, яго светаўспрымання і светаразумення, адлюстраванага ва ўстойлівых адзінках, для ўдзелу ў навуковых канферэнцыях, публікацыі.
9. Узбагачэнне слоўніка ўстойлівых выразаў студэнтаў, павышэнне культуры маўлення, стылістычнай дыферэнцыяцыі і функцыянавання ўстойлівых адзінак у маўленні.
10. Выпрацоўка ўменняў і навыкаў выкарыстання студэнтамі лінгвакультуралагічнай інтэрпрэтацыі ўстойлівых адзінак, выяўленне характарыстык і культурных сэнсаў устойлівых адзінак у каштоўнаснай карціне свету беларусаў.
ПЛАН
работы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ) «Мова і культура беларусаў» пры кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны
на 2023-2024 навучальны год
1 Збор фактычнага матэрыялу па праграме «Мова і культура беларусаў» з фразеалагічных слоўнікаў - Студэнты І-IV курсаў спец. “Беларуская філалогія”, “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)” - на працягу вучэбнага года
2 Інтэрпрэтацыя фразеалагічных адзінак у святле лінгвакультуралогіі - Студэнты 3-4 курса Масанавец Л., Якаўленка К. - на працягу вучэбнага года
3 Выкананне курсавых работ па тэматыцы СНДЛ - Студэнты ІІІ-ІV курсаў спец. “Беларуская філалогія”, “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”- на працягу года
4 Напісанне дыпломных работ па тэматыцы СНДЛ - Студэнты IV курса спец. “Беларуская філалогія” - на працягу года
5 Правядзенне пасяджэнняў СНДЛ па тэматыцы лабараторыі (гл. тэматыку пасяджэнняў) - на працягу года