Мэты і задачы СНДЛ
- Подробности
- Просмотров: 1959
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя пры кафедры беларускай літаратуры «Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах» (загад № 1342 ад 20.11.2020, палажэнне № 53/10.33 ад 20.11.2020), навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар, заг. кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнер.
Асноўнымі задачамі СНДЛ з’яўляюцца:
2.1. Павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў у рамках СМЯ, удасканаленне арганізацыйнай струтуры СНДЛ.
2.2. Забеспячэнне выхаваўчага працэсу, што дазваляе актыўна ўздзейнічаць на фарміраванне духоўнага аблічча, маральных, эстэтычных каштоўнасцей студэнтаў пры вывучэнні твораў нацыянальнай літаратуры, а таксама найбольш значных мастацкіх дасягненняў пісьменнікаў-землякоў;
2.3. Павышэнне ўзроўню адукацыі, спрыянне паглыбленаму засваенню студэнтамі лекцыйнага матэрыялу і практычных ведаў у галіне беларускай літаратуры і літаратурнага краязнаўства;
2.4. Фарміраванне ў студэнтаў прафесійных навыкаў даследавання мастацкіх тэкстаў, іх тэарэтычнага асэнсавання, а таксама засваення асноўных прынцыпаў методыкі аналізу мастацкага твора;
2.5. Распрацоўка асноўных кірункаў вучэбна-метадычнага забеспячэння выкладання літаратурнага краязнаўства;
2.6. Даследаванне рэгіянальнай спецыфікі, жанравай самабытнасці мастацкіх твораў пісьменнікаў рэгіёна;
2.7. Папулярызацыя творчых дасягненняў нашых славутых землякоў, арганізацыя прэзентацый новых выданняў, юбілейных экспазіцый, правядзенне літаратурна-мастацкіх імпрэз, прысвечаных творчасці пьсменнікаў рэгіёна;
2.8. Актывізацыя навуковых даследаванняў у галіне літаратурнага краязнаўства сіламі штатных супрацоўнікаў, а таксама выкладчыкаў, дактарантаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў.
Функцыі СНДЛ
Для вырашэння пастаўленых задач СНДЛ літаратурнага краязнаўства выконвае наступныя функцыі:
3.1. Распрацоўка і давядзенне да выканаўцаў канкрэтных заданняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю СНДЛ, тэрмінаў іх выканання.
3.2. Прымае ўдзел у арганізацыі і правядзенні спецыялізацыі студэнтаў па краязнаўчай рабоце, напісанні курсавых, дыпломных і дысертацыйных даследаванняў.
3.3. Арганізуе збор, даследаванне і захаванне творчых набыткаў пісьменнікаў рэгіёна ў выглядзе зборнікаў і на электронных носьбітах, рыхтуе анталогіі і зборнікі па творчасці славутых землякоў.
3.4. Збірае матэрыялы для літаратурна-краязнаўчага экспазіцыі, якая функцыянуе пры кафедры беларускай літаратуры.
3.5. Садзейнічае далучэнню да удзелу ў навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці студэнтаў, магістрантаў, распрацоўцы і рэалізацыі сістэмы мерапрыемстваў, якія спрыяюць развіццю і ўдасканаленню навукова-адукацыйнай сферы, а таксама выяўленню і падтрымцы таленавітых студэнтаў, магістрантаў.
3.6. Забяспечвае захаванне вучэбнай літаратуры, тэхнічных сродкаў навучання і расходных матэрыялаў да іх, адказвае за іх эканомнае выкарыстанне.
3.6. Выконвае патрабаванні дзеючага заканадаўства, у тым ліку анцікарупцыйнага, правілы ўнутранага працоўнага распарадку, правілы і нормы аховы працы і пажарнай бяспекі і дадзенае Палажэнне.
3.7. Эканомна расходвае энергетычныя і матэрыяльныя рэсурсы.
3.8. Выконвае патрабаванні сістэмы менеджмента якасці (СМЯ) і сістэмы кіравання аховы працы (СКАП) універсітэта.