Навіны СНДЛ
- Подробности
- Просмотров: 2339
Падведзены папярэднія вынікі XXХІ Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў
Конкурс праводзіццца ў мэтах актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.
1 катэгорыю атрымалі работы ўдзельнікаў лабараторыі
1 Арэшка Юлія Аляксандраўна, выпускніца магістратуры 2024 г. Работа “Вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры 19 стагоддзя на прыкладзе творчасці Я.Баршчэўскага і Э.Ажэшкі”.
Навуковы кіраўнік Фіцнер Таццяна Адамаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры.
2 Язерская Марыя Сяргееўна, выпускніца магістратуры 2024 г. Работа “Матыў трансцэндэнтальнага падарожжа ў беларускай прозе ХХ–ХХІ стагоддзяў”.
Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры
Віншуем!
18 красавіка 2024 года ў межах работы традыцыйнай студэнцкай навуковай канферэнцыі філалагічнага факультэта УА «Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны» адбылося пасяджэнне секцыі “Актуальныя праблемы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ – ХХ стагоддзя. Методыка выкладання беларускай літаратуры”. Кіраўнік секцыі – прафесар А. М.Мельнікава, сакратар секцыі – магістрант Афанасенка К. С. З навуковымі паведамленнямі выступілі Афанасенка К., Андрыянец Ю., Бусева К., Еўжанка І., Дыдышка М., Фелькіна Н., Кучарава К., Арэшка Ю. Даклады выступоўцаў выклікалі зацікаўленасць аўдыторыі, якая прыняла актыўны ўдзел у іх абмеркаванні.