Вынікі фальклорнай экспедыцыі студэнтаў філфака

1 кастрычніка 2024 г. на філалагічным факультэце адбылася канферэнцыя, прысвечаная вынікам вучэбнай фальклорнай практыкі, якой кіравалі выкладчыкі кафедры рускай і сусветнай літаратуры прафесар В. С. Новак і дацэнт А. А. Кастрыца. У аўдыторыі сабраліся студэнты першага курса (груп БФ-11 і РФ-11), якіх таксама ўлетку 2025 г. чакаюць цікавыя сустрэчы з носьбітамі традыцыйнай духоўнай культуры.

 Свае змястоўныя справаздачы, якія суправаджаліся прэзентацыямі, прадставілі студэнты групы РФ-21, якія зацікавілі гледачоў не толькі звесткамі пра запісаныя ў вёсках Чачэрскага раёна абрады і звычаі, прыкметы і павер'і, але і тымі цёплымі ўспамінамі, што засталіся ў кожнага з ўдзельнікаў палявой экспедыцыі падчас сустрэчы з жыхарамі. Менавіта гэтым сціплым і працавітым, шчодрым і гасцінным людзям былі адрасаваны студэнтамі словы ўдзячнасці за імкненне захаваць і перадаць у спадчыну скарбы народнай мудрасці.

Студэнты і выкладчыкі не толькі плённа папрацавалі падчас экспедыцыі, але і пазнаёміліся з унікальнымі архітэктурнымі помнікамі, музеямі. Як адзначылі самі студэнты: "Уезжали с ощущением, что прикоснулись к чему-то важному, историческому, настоящему".

 Сабраныя ў экспедыцыі і архіўныя фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы складуць аснову кнігі, прысвечанай народнай духоўнай культуры Чачэрскага раёна.

 

Навiны СНДЛ

16 красавіка 2026 адбылося пасяджэнне секцыі "Стылістыка мовы мастацкага твора. Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы ". 

Старшыня секцыі - к.ф.н. дацэнт кафедры беларускай мовы Хазанава К.Л. Сакратар секцыі - Драздова В.

На пасяджэнні выступілі з дакладамі студэнты філалагічнага факультэта дзеннай і завочнай формаў навучання.

Падрыхтаваныя студэнтамі даклады ўтрымліваюць вынікі навуковых даследаванняў студэнтаў.

Подробнее: Навiны СНДЛ

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates