Аб удзеле студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў у Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Святло Скарынавых ідэй"
- Подробности
- Просмотров: 1115
22 лістапада 2019 года на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны прайшла МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ "Святло Скарынавых iдэй", прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В. Анічэнкі.
Навуковы форум быў арганізаваны кафедрай беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.
У канферэнцыі прынялі ўдзел не толькі вядомыя мовазнаўцы, літаратуразнаўцы, фалькларысты і мастацтвазнаўцы з розных славянскіх краін, але і маладыя навукоўцы - студэнты, магістранты, аспіранты філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, якія толькі пачынаюць свой шлях у навуку.
Пленарнае пасяджэнне адкрыла дэкан філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” к. філал. н., дацэнт Палуян Алена Мікалаеўна, якая прывітала ўдзельнікаў навуковай сустрэчы і пажадала плённай навуковай працы.
Канферэнцыя "Святло Скарынавых ідэй" стала традыцыйнай на філалагічным факультэце. У гэтым годзе канферэнцыя была прысвечана 95-годдзю доктара філалагічных навук прафесара Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі, вядомага даследчыка гісторыі ўсходнеславянскіх моў, славіста міжнароднага ўзроўню, аднаго з пачынальнікаў беларускай скарыніяны і аднаго з ініцыятараў прысваення нашай вну ганаровага імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны.
Алена Львоўна Батурына, аспірант ГДУ імя Ф. Скарыны гаварыла пра рэцэпцыю нямецкай літаратуры і станаўленне рамантычнай плыні ў польскамоўнай літаратуры Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя.
А. Д. Дакукін, магістрант ГДУ імя Ф. Скарыны, выступіў з дакладам "Спецыфіка адлюстравання надвор’я ў пункцірах А. Разанава".
В. А. Каменюкова, магістрант ГДУ імя Ф. Скарыны, расказала пра матыў пярэваратніцтва ў сучаснай беларускай прозе.
А. У. Дрывайла, студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны падрыхтавала паведмаленне пра вяселле ў вёсках Чамярысы і Хракавічы Брагінкага раёна.
Жадаем маладым даследчыкам навуковых поспехаў, плёну і навуковых дасягненняў!
Актуальныя праблемы філалогіі 2021
- Подробности
- Просмотров: 2695
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў
пры ГДУ імя Ф. Скарыны
Філалагічны факультэт
запрашаюць
студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, у сферу навуковых інтарэсаў якіх уваходзяць актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыкі, перакладазнаўства,
апублікаваць вынікі сваіх даследаванняў у зборніку навуковых артыкулаў
“Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 14”.
Традыцыйна ў зборнік “Актуальныя праблемы філалогіі” ўключаюцца навуковыя публікацыі, якія адлюстроўваюць вопыт рознабаковага асэнсавання праблем мовазнаўства, літаратуразнаўства і фалькларыстыкі
Праблемнае поле артыкулаў:
- Стылістыка. Лексікалогія. Словаўтварэнне.
- Дыялекталогія. Гісторыя мовы. Этымалогія.
- Мастацкая літаратура.
- Тэорыя і практыка перакладу.
- Этнаграфія. Гісторыя Усходняга Палесся.
- Этналінгвістыка. Традыцыйнае народнае мастацтва. Кнігадрукаванне.
- Народныя звычаі і абрады. Фальклор. Народная кніжна-літаратурная культура Усходняга Палесся.
Прымаюцца артыкулы на беларускай і рускай мовах.
Актуальныя праблемы філалогіі: выпуск 12
- Подробности
- Просмотров: 1850
У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны быў апублікаваны зборнік навуковых артыкулаў студэнтаў і магістрантаў "Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 12"
У зборніку прадстаўлены працы маладога пакалення даследчыкаў літаратуры, мовы і фальклору, якія яскрава характарызуюць належны ўзровень і перспектывы развіцця беларускай філалагічнай навукі ў ХХІ стагоддзі. Зборнік складаецца з трох частак, кожная з якіх рэпрэзентуе навуковыя пошукі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў ГДУ імя Ф.Скарыны, а таксама БДПУ імя М. Танка ў адпаведнай галіне гуманітарных даследаванняў.
Международный студенческий онлайн-симпозиум в Евразийском национальном университете имени Л.Н.Гумилева
- Подробности
- Просмотров: 1228
31 октября 2019 г. в Евразийском национальном университете имени Л.Н.Гумилева (совместно с Ясским университетом им. Александру Иоанн Куза, г. Яссы, Румыния) проходили VIII Студенческие чтения.
Состав участников удивил разнообразием. На онлайн-симпозиуме с научно-исследовательскими докладами выступили магистранты и студенты из 6 стран: Казахстана (Евразийский национальный университет имени Л.Н. Гумилева), Румынии (Ясский университет им. А.И. Куза), Беларуси (Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины, Брестский государственный технический университет и Гродненский государственный университет им. Я. Купалы), Молдавии (Кишиневский государственный педагогический университет), России (Московский педагогический государственный университет) и Азербайджана (Азербайджанский университет языков).
Студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у МІжнародным вэбінары
- Подробности
- Просмотров: 1159
25 октября 2019 года в рамках Международного научного Форума «Идиолект русской языковой личности как отражение лингвокультурной ситуации в славянском пограничье» состоялось заседание интернет-лаборатории с использованием видеосвязи с Брянским государственным университетом имени академика И.Г. Петровского» в г. Новозыбкове. Под руководством д.ф.н., профессора кафедры русской и мировой литературы Новак В.С. студенты нашего университета подготовили выступление, посвященное особенностям проведения масленичного обряда на территории восточнославянского пограничья. Техническое обеспечение деятельности интернет-лаборатории осуществлялось доцентом кафедры русского, общего и славянского языкознания Стрижаком А.Л.
Подробнее: Студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у МІжнародным вэбінары
Еще статьи...
- Студенческий научный марафон
- Международный научный форум «Идиолект русской языковой личности как отражение лингвокультурной ситуации в славянском пограничье»
- Международный научно-методический семинар “ЯЗЫКОВАЯ ЛИЧНОСТЬ И СОЦИУМ”
- Международная научная конференция «Китайский язык и культура Китая в восточнославянском контексте»
Подкатегории
-
СНИЛ
- Кол-во материалов:
- 19