Выставачны праект «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Я. Коласа»

10.11.2022 загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф.Штэйнер разам з магістрантамі прыняў удзел у прэзентацыі выставачнага праекта «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Я. Коласа», арганізаванай Гомельскай абласной бібліліятэкай імя У.І.Леніна да святкавання 140-годдзя юбілея класіка нацыянальнай літаратуры Якуба Коласа.

Магістранты пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця літаратара і рэдкімі архіўнымі фотаматэрыяламі, праслухалі адрыўкі з найбольш знакамітых твораў пісьменніка.

 

03

 

thumbs-05

Альманах "Пралеска"

Двенадцатого ноября в Гомельской Славянской библиотеке состоялась презентация третьего выпуска (первые два вышли в 2010 и 2017 годах) альманаха литературного объединения «Пралеска». Издание поддержано Гомельским отделением общественного объединения «Союз писателей Беларуси». 

Среди авторов альманаха оказались и представители разных поколений филологического факультета. Альманах объединил творчество юных поэтов – студентки первого курса Анастасии Волуевич (РФ-11) и третьего – Анастасии Копниновой (РИ-31); а также авторов со стажем Натальи Ивановой, выпускницы филологического факультета, поэта, переводчицы, ныне магистрантки филологического факультета, и Елены Асенчик, преподавателя кафедры русского, общего и славянского языкознания. 

Презентация прошла в тёплой творческой обстановке: авторы обменивались впечатлениями от альманаха, выступали со своими произведениями, делились творческими новостями. 

Позже в библиотеке им. А.И.Герцена состоится презентация альманаха в более широком формате.

Поздравляем наших юных авторов, студентов филфака, со значимой творческой публикацией!

IMG-f1b34871bcbdd5b5005540d918dfeb95-V

 

IMG-d45cf3c5c76def3fb6f1d53ea7b76c66-V

 

IMG-f88cb712a71bf51a57efc5d9e0280351-V

 

IMG-19ff9b1c10152bcea0d89cb14dbeeabc-V

Да юбілею нашых класікаў

9 лістапада 2022 г. студэнты эканамічнага факультэта спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт" пад кіраўніцтвам прафесара кафедры рускай і сусветнай літаратуры правялі ў Славянскай бібліятэцы мерапрыемства, прымеркаванае да 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы. Студэнты падрыхтавалі цікавую прэзентацыю, прысвечаную жыццёваму і творчаму шляху пісьменнікаў, прагляд якой суправаджаўся дэкламацыяй вершаў.

Падрабязней

IMG-594cf87a108aa2a97fa741213c21e579-V

 

IMG-3aa658f6e010de1c88963bee02230d45-V

 

IMG-4679b076e875b422575bbeb2c065c346-V

 

IMG-fd68df0badb9f413a1b8a99030150c4f-V

ВНУ вачыма абітурыентаў

4 лістапада 2022 года ў час восеньскіх канікул на філалагічным факультэце было арганізавана мерапрыемства для школьнікаў “ВНУ вачыма абітурыентаў”. Вучні 8-11 класаў ДУА “Гімназія № 46 г.Гомеля імя Блеза Паскаля” і ДУА “Сярэдняя школа № 33 г.Гомеля” мелі магчымасць некалькі гадзін пабыць у ролі студэнтаў.

З вітальным словам выступілі дэкан факультэта А.М.Палуян і намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У.Шведава. Студэнтка 3 курса Якаўленка Карына пазнаёміла вучняў са спецыяльнасцямі, структурай, гісторыяй факультэта, вучэбным і пазавучэбным жыццём студэнтаў, пагуляла з імі ў шарады “Адгадай слова”.

Прафесар кафедры беларускай мовы, д.ф.н. прафесар В.А.Ляшчынская далучыла вучняў да чароўнага, цікавага і патаемнага свету фразеалагізмаў, прачытаўшы лекцыю на тему «Вывучаем фразеалагізмы – пазнаём свой народ і сябе, засвойваем культурную інфармацыю».

Пасля лекцыі студэнты групы БЗА-21 прапанавалі вучням гульню-квэст, прысвечануя 140-годдзю з дня нараджэння Я. Коласа. Школьнікі з інтарэсам выконвалі заданні, прысвечаныя біяграфіі Я.Коласа: запаўнялі крыжаванку, дапаўнялі словы, якіх не хапала ў самым першым вершы паэта, узнаўлялі цікавыя факты з асабістага жыцця і пісьменніцкай дзейнасці Я. Коласа, шукалі і злучалі радкі вершаў. Усё гэта адбывалася на такіх станцыях, як «Леснікова сядзіба», «У Палескай глушы», «Каля вытокаў», «Куфэрык цікаўнасцяў», «Рэдактар», «Візітная картка», звязаных з жыццём класіка беларускай літаратуры.

Дарагія школьнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!

IMG-745b02db2a44eef34686cc976f1fd526-V

IMG-0179a2f1e18d2cdf83211777295d2857-V

 

IMG-46e60a7e77777c9a473b4478f74e6455-V

 

IMG-15a1caf23bc6054ac85585e9ad716183-V

 

IMG-f98e1a0bccb3b76ba343df2a85b6b7fa-V

 

IMG-f8de03fef71cdb438eff886353a02ee7-V

 

IMG-23935a607d7dfa449f37a3be33e5056b-V

 

IMG-b4adfbdb6f597746521e201059956bbe-V

Вучні педкласаў цікавяцца жыццём факультэта

3-4 лістапада 2022 года ў рамках прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце прадоўжыліся сустрэчы з вучнямі 10-11-х педагагічных класаў школ г. Рэчыцы, г. Хойнікі, г. Ельска.

З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, адказны за прафарыентацыйную работу З.У. Шведава, якія пазнаёмілі вучняў з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па кафедрах і кабінетах факультэта, дзе яны выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.

Праведзеная гульня ў шарады “Адгадай слова” выклікала інтарэс. За правільны адказ вучні атрымлівалі невялікі прыз.

Дарагія выпускнікі, наш факультэт  чакае вас!

IMG-848c74d1e23ed41d759589277f3a0997-V

 

IMG-ba489010b2c4699db59212dba070053e-V

 

IMG-8b7c26abeee86bb74973d0961384c7e9-V

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates