Вынікі фальклорнай экспедыцыі студэнтаў філфака

1 кастрычніка 2024 г. на філалагічным факультэце адбылася канферэнцыя, прысвечаная вынікам вучэбнай фальклорнай практыкі, якой кіравалі выкладчыкі кафедры рускай і сусветнай літаратуры прафесар В. С. Новак і дацэнт А. А. Кастрыца. У аўдыторыі сабраліся студэнты першага курса (груп БФ-11 і РФ-11), якіх таксама ўлетку 2025 г. чакаюць цікавыя сустрэчы з носьбітамі традыцыйнай духоўнай культуры.

 Свае змястоўныя справаздачы, якія суправаджаліся прэзентацыямі, прадставілі студэнты групы РФ-21, якія зацікавілі гледачоў не толькі звесткамі пра запісаныя ў вёсках Чачэрскага раёна абрады і звычаі, прыкметы і павер'і, але і тымі цёплымі ўспамінамі, што засталіся ў кожнага з ўдзельнікаў палявой экспедыцыі падчас сустрэчы з жыхарамі. Менавіта гэтым сціплым і працавітым, шчодрым і гасцінным людзям былі адрасаваны студэнтамі словы ўдзячнасці за імкненне захаваць і перадаць у спадчыну скарбы народнай мудрасці.

Студэнты і выкладчыкі не толькі плённа папрацавалі падчас экспедыцыі, але і пазнаёміліся з унікальнымі архітэктурнымі помнікамі, музеямі. Як адзначылі самі студэнты: "Уезжали с ощущением, что прикоснулись к чему-то важному, историческому, настоящему".

 Сабраныя ў экспедыцыі і архіўныя фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы складуць аснову кнігі, прысвечанай народнай духоўнай культуры Чачэрскага раёна.

 

Навiны СНДЛ

 Падведзены папярэднія вынікі XXХІ Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў

Конкурс праводзіццца ў мэтах актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.

 1 катэгорыю атрымала работа ўдзельніцы лабараторыі

 

 Дзядкова Алеся Сяргееўна, выпускніца магістратуры 2024 г. Работа “Паэтычны дыскурс Ніла Гілевіча: моўныя сродкі стварэння выяўленчай выразнасці і слоўнай вобразнасці”.

Навуковы кіраўнік Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна,  доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы

 

Віншуем!

29 красавіка адбылося пасяджэнне секцыі "Стылістыка мовы мастацкага твора. Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы" LІІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі: Актуальныя прабелмы мовазнаўства і літаратуразнаўства". Студэнты 2 і 3 курсаў прапанавалі даклады, якія месцілі вынікі навуковых даследаванняў, прысвечаных разнастайным актуальным пытанням сучаснай педагогікі і методыкі выкладання філалагічных дысцыплін. Кіраўнік секцыі – дацэнт кафедры беларускай мовы, к.ф.н. Федарава А.М. Сакратар секцыі – Вежнавец А.Л., студэнтка групы БЗА-21. Лепшыя даклады былі рэкамендаваныя ла апублікавання.

 

Подробнее: Навiны СНДЛ

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates