Сустрэча з удзельнікамі ІІІ этапа ХХХVI рэспубліканскай алімпіяды па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

15.01.2020 года ў межах прафарыентацыйнай работы была арганізавана дацэнтамі кафедры беларускай мовы Л.В. Паплаўнай і З.У. Шведавай сустрэча-агітацыя з вучнямі 9-х – 11-х класаў, удзельнікамі ІІІ этапа ХХХVI рэспубліканскай алімпіяды па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Цікавую і змястоўную прэзентацыю ўніверсітэта і факультэта падрыхтавала і прадэманстравала ініцыятыўная група студэнтаў філалагічнага факультэта ў складзе Аляксандры Дрывайла, Яўгена Пархоменка і Антона Кавалёва.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй універсітэта і факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на філалагічным факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны, як праходзіць вучэбны працэс і адпачынак студэнтаў, магчымасцю вывучаць лацінскую, польскую, чэшскую і кітайскую мовы, расказалі пра перспектывы навучання на спецыяльнасцях “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія” і інш.

Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэс навучання ў цэлым, размеркаванне і інш.

 

 

2011 Сустрэча з удзельнікамі ІІІ этапа ХХХVI рэспубліканскай алімпіяды па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates