О кафедре



Загадчык кафедры - доктар філалагічных навук прафесар Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна. Зараз выкладчыцкі склад кафедры - гэта 18 чалавек, сярод якіх - 2 доктары філалагічных навук, прафесары і 14 кандыдатаў філалагічных навук.
Выкладчыкі кафедры здзяйсняюць навучальную дзейнасць на філалагічным факультэце для студэнтаў спецыяльнасцей "Беларуская фіалалогія" і "Руская філалогія", на гістарычным і юрыдычным факультэтах, а таксама на факультэце замежных моў.Штогод калектыў кафедры прымае актыўны ўдзел у цэнтралізаваным тэсціраванні.

Кафедра беларускай мовы працуе ў адпаведнасці з сістэмай менеджмента якасці, паводле якой кожны супрацоўнік нясе персанальную адказнасць у межах сваё кампетэнцыі за якасць сваёй работы.Выкладчыкамі кафедры былі распрацаваны і ўключаны ў вучэбны працэс курсы лекцый па асноўных дысцыплінах кафедры, заснаваныя на перадавым педагагічным вопыце з прымяненнем інавацыйных тэхналогій. Штогод распрацоўваюцца дыдактычны матэрыял да практычных заняткаў, заданні для самастойнай і кантрольнай работ студэнтаў, складаюцца білеты да экзаменаў, заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта. Распрацаваны вучэбныя базавыя і рабочыя праграмы па дысцыплінах кафедры.

Акрамя традыцыйных філалагічных дысцыплін, супрацоўнікі кафедры беларускай мовы кожны вучэбны год распрацоўваюць і ўкараняюць у вучэбны працэс новыя дыцыпліны спецыялізацыі. Так, у 2011-2012 выкладчыкамі кафедры праводзяцца заняткі па спецыялізацыі "Камп'ютарная лінгвістыка", спецкурсах "Псіхалінгвістыка" і "Сацыялінгвістыка". Працягваецца выкладанне спецкурсаў па дысцыплінах спецыялізацыі "Літаратурная работа ў газетах і журналах".
Дарэчы, многія выпускнікі фіалагічнага факультэта, якія маюць спецыяльнасць "Беларуская філалогія" са спецыялізацыяй "Літаратурная работа ў газетах і журналах", працуюць у сродках мас-медыя Гомеля і Гомельскага рэгіёна.

Супрацоўнікі кафедры беларускай мовы займаюцца таксама выкананнем шматлікіх навукова-даследчых праектаў. Сфера навуковых інтарэсаў выкладчыкаў кафедры разнастайная. На кафедры адбываецца даследчая праца па распрацоўцы навуковых тэм: "Лексіка народнага побыту і гаспадаркі ў гаворках Гомельшчыны", "Народная прыродазнаўчая тэрміналогія", "Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў ва ўсходнеславянскім кантэксце" (навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук прафесар Станкевіч А.ляксандра Аляксандраўна), "Фразеалагічная канцэптуалізацыя і катэгарызацыя свету беларусамі" (навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук прафесар Ляшчынская Вольга Аляксееўна).

На кафедры працуе навукова-метадычны семінар, у рабоце якога прымаюць актыўны ўдзел усе выкладчыкі кафдеры, рыхтуюць разнастайныя навуковыя даклады, удзельнічаюць ў абмеркаванні дакладаў, прачытаных членамі кафедры.

Кафедра беларускай мовы УА "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны" размяшчаецца ў корпусе № 1 універсітэта па адрасе: вуліца Сваецкая, 108, аўд. 2-22, тэлефон кафедры - 8 (0232) 602265.


Подробнее: О кафедре

2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates