Запаведнік старажытных ікон і ручнога ткацтва!

Удзельнікі Летняй школы беларускай мовы і культуры наведалі Веткаўскі музей стараабрадніцтва і традыцыйнай беларускай культуры.
У час экскурсіі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Веткі, традыцыямі мясцовага іканапісу і ручнога ткацтва , убачылі цудоўна дэкараваныя рукапісы і нават спрабавалі прачытаць рукапісныя тэксты на ідыш.

<

Знаёмства з Гомелем!

У межах Міжнароднага адукацыйнага праекта "Летняя школа беларускай мовы і культуры " для ўдзельнікаў праведзены экскурсіі на прадпрыемства "Спартак " і Гомельскі палацава-паркавы ансамбль .
Нашы госці пазнаёміліся з гісторыяй фабрыкі "Спартак", на ўласныя вочы ўбачылі тэхналогію вытворчасці цукерак, шакаладу, вафель і мюслі, паспрабавалі на смак, атрымалі салодкія падарункі.
У час экскурсіі па палацава-паркавым ансамблі даведаліся пра гісторыю архітэктурнага помніка 18 стагоддзя, жыццё і дзейнасць прадстаўнікоў роду Румянцавых і Паскевічаў.

Летняя школа беларускай мовы і культуры

8 чэрвеня ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны пачала работу Летняя школа беларускай мовы і культуры.

Яе ўдзельнікі – студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава.

На першых занятках дацэнт Алена Федарава пазнаёміла слухачоў з асаблівасці фанетыкі беларускай мовы ў параўнанні з рускай мовай. У другой палове дня госці наведалі з экскурсіяй Музей гісторыі горада Гомеля.

Наперадзе яшчэ тыдзень цікавых зяняткаў, моўнай практыкі і экскурсій!

У ФОКУСЕ – САЦЫЯЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ

Студэнты групы ЖУР-11 пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай літаратуры Брадзіхінай Алы Васільеўны прынялі ўдзел у конкурсе-праекце “Сацыяльная інфаграфіка”, у якім у сучаснай і нагляднай форме прадставілі сваё бачанне найбольш балючых і важных праблем, што хвалююць сучаснае грамадства. Перамаглі працы, якія валодаюць несумненнай актуальнасцю, інфарматыўнасцю і карыснасцю. Працы трох пераможцаў мы прадстаўляем ніжэй.

 

Накануне Международного дня защиты детей кондитерская фабрика «Спартак» совместно с КТОС «Кленковский» устроили детям настоящий праздник!

Старший преподаватель кафедры белорусской культуры ГГУ имени Ф. Скорины, секретарь Молодёжного совета при Гомельском горсовете Людмила Дробышевская вместе со студентами филологического факультета станцевали флешмоб.

Молодые люди, переодетые в ростовые куклы, раздавали угощения участникам мероприятия.

Благодарим всех организаторов, волонтёров и участников - вместе мы сделали этот день особенным

Подкатегории

2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates