Беларуская мова і інтэрнэт

 

У інтэрнэце запушчаны чарговы праект па прыцягненню увагі да выміраючай беларускай мовы.

         Iнтэрактыўнае агенцтва Aguru  9 чэрвеня запусціла ў інтэрнэце відэаролік і прома-сайт, якія паказваюць цяперашні стан беларускай мовы у нашай краіне. Задача праекту – прыцягнуць увагу да выміраючай беларускай мовы.

 


     Думка аб стварэнні гэтага праекту ў творчай групы агенцтва ўзнікла пасля таго, як яны даведаліся, што Юнэска афіцыйна прызнае беларускую мову нестабільнай. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту РБ, на ёй размаўляе толькі 23% насельніцтва, і ў звычайным жыцці мы практычна не чуем родную мову. Беларуская мова паступова памірае, а мы гэтага не заўважаем.

        Ідэя праекту – паказаць цяперашні стан беларускай мовы ў выглядзе зомбі – так як яна ні жывая ні мёртвая. І паказаць людзям першы крок, з якога можна пачаць, а менавіта – чытаць па-беларуску.

        Рэалізацыя

        "Гледзячы на усю сацыяльную рэкламу, якая накіравана на адраджэнне мовы, мы вырашылі зрабіць нешта альтэрнатыўнае, каб яно зачапіла людзей і яны задумаліся. Зомбі абралі таму, што гэта істота, якая не памерла, але ўжо і не жывое. Гэта тое, што цяпер, у прынцыпе, адбываецца з беларускай мовай – ён як бы ёсць, але яго як бы няма", – гаворыць дырэктар агенцтва Aguru Максім Дзінман.

        Для поўнага ўцягвання аўдыторыі былі выкарыстаныя ўсе магчымыя органы пачуццяў: слых, зрок, гаворка. У выніку быў зроблен вірусны відэа ролік, у якім раскрываецца праблема знікнення беларускай мовы, і прома-сайт Admova.by, які прапануе людзям сказаць усяго адно слова і выратаваць зомбі.

Відэа "Куды знікла прыгажосць?"

Творчая група з 17 чалавек працавала над праектам 2 тыдні.

      Для прасоўвання роліка выкарыстоўваліся сацыяльныя сеткі, ініцыятыву адразу ж падхапілі буйныя інфармацыйныя рэсурсы краіны. За першы дзень пасля запуску праекту было атрымана больш за 3 000 рэпостаў відэа роліка, публікацыі ў найбуйнейшых інфармацыйных рэсурсах Байнэту. Ахоп аўдыторыі па папярэднім дадзеным склаў больш за 500 000 чалавек. Публікацыі станавіліся паўнавартаснымі пляцоўкамі для дыскусій.



2011 Беларуская мова і інтэрнэт. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates