На «Правда Радио» прошел прямой эфир, посвященный Всемирному дню борьбы с ненормативной лексикой
В передаче принял участие профессор кафедры русского, общего и славянского языкознания В.И. Коваль. Одним из ведущих передачи был выпускник филологического факультета 2006 года, сотрудник студии «Правда Радио» Петр Шкаленок.
В течение часа обсуждались вопросы, которые не могут оставить равнодушными представителей разных поколений: бранная (нецензурная) лексика, ее происхождение и использование; жаргонизмы в молодежной среде; арго как язык преступного мира; статус диалектной лексики и употребление диалектизмов в текстах; расширение сферы использования просторечной и вульгарной лексики. Слушателей радиостанции «Правда Радио» интересовали вопросы, связанные с популярным в молодежной среде интернет-общением и ролью семьи, школы и вузов в повышении речевой культуры школьников и студентов.
“10 фактаў пра ГДУ імя Ф. Скарын
29 студзеня на базе Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага было праведзена прафарыентацыйнае мерапрыемства з навучэнцамі другіх курсаў. У навучэнцаў была магчымасць пазнаёміцца з рознымі спецыяльнасцямі, якія ёсць на філалагічным факультэце, а таксама спецыфікай навучання ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны. Акрамя гэтага, навучэнцы паўдзельнічалі ў міні-віктарыне “10 фактаў пра ГДУ імя Ф. Скарыны”, некаторыя нават атрымалі салодкія прызы.
Прэзентацыя кнігі "У ціхіх Лельчыцах сэрца лечыцца"
29 студзеня ў дзяржаўнай установе "Лельчыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" адбылася прэзентацыя кнігі "У ціхіх Лельчыцах сэрца лечыцца" (Гомель, 2024 г.). У гэтым мерапрыемстве прыняла ўдзел прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар Валянціна Новак як адзін з укладальнікаў выдання, прысвечанага народнай духоўнай культуры Лельчыцкага Палесся.
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел дырэктар установы "Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці" Наталля Сафрановіч і дырэктар установы "Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У. І. Леніна" Таццяна Забіяка. Валянціна Новак расказала, як стваралася кніга, які яе змест і пазнаёміла прысутных з яскравымі адметнымі асаблівасцямі бытавання фальклорных традыцый лельчыцкага краю.
Напрыканцы выступлення было адзначана, што прадстаўленыя ў кнізе аўтэнтычныя фальклорныя матэрыялы, сабраныя студэнтамі і выкладчыкамі ГДУ імя Ф. Скарыны ў палявых экспедыцыях на тэрыторыі Лельчыцкага раёна, з'яўляюцца надзвычай багатай і каштоўнай крыніцай народнай мудрасці.
https://www.lelchbibl.by/ru/chitaemye/prezentatsiya-knigi-u-tsikhikh-lelchytsakh-sertsa-lechytstsa-narodnaya-dukho-naya-kultura-lelchytskaga-rajona
Конкурс знаўцаў роднай мовы і літаратуры!
Алімпіядны рух – адзін з яркіх складнікаў нацыянальнай сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі. Асноўныя мэты алімпіяды – павышэнне цікавасці да вучэбных прадметаў, развіццё творчых здольнасцей, паглыбленне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, садзейнічанне самарэалізацыі асобы.
Традыцыйна ў студзені праходзіць трэці этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. З 13 па 16 студзеня на базе Гомельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа праводзіўся трэці тур Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і беларускай літаратуры. Удзельнікі – 94 навучэнцы дзявятых, дзясятых і адзінаццатых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гомеля і Гомельскай вобласці.
Першы тур – напісанне водгуку на прапанаваны вершаваны ці празаічны твор. Алімпіяднікі павінны былі прадэманставаць чытацкі вопыт, уменне выяўляць асноўную тэматыку і праблематыку, ідэю твора, разуменне аўтарскай пазіцыі; абгрунтаваць уласнае прачытанне твора, вызначыць ролю сюжэта, кампазіцыі, выяўленчых сродкаў выразнасці. На выніковы бал уплывалі моўнае і кампазіцыйнае афармленне водгуку, творчы характар работы.
Другі этап – комплексная работа па беларускай мове і літаратуры. Прапанаваныя ў комплекснай рабоце заданні ахопліваюць розныя раздзелы сучаснага мовазнаўства, а таксама выяўляюць веды па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры. Матэрыял базіруецца на школьнай праграме, пры гэтым правяраецца мысленчая самастойнасць і кругагляд.
Алімпіяда – гэта выпрабаванне не толькі для ўдзельнікаў, але і для членаў журы – выкладчыкаў кафедры беларускай мовы і кафедры беларускай літаратуры УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”. Каб ацаніць работы, неабходны глыбокія веды і ўважлівасць. А яшчэ журы павінна было вызначыць лепшых з лепшых. У выніку ўзнагароды атрымалі 46 удзельнікаў: 7 дыпломаў І ступені; 11 – ІІ ступені; 28 – ІІІ ступені.
Пераможцаў трэцяга этапу чакаюць новыя спаборніцтвы – заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды, які пройдзе ў сакавіку.
Хочацца верыць, што ўдзельнікі алімпіяды і надалей захаваюць цікавасць і любоў да беларускай мовы і літаратуры, папоўняць шэрагі студэнтаў філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнга ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
Алена Палуян, дэкан філалагічнага факультэта, член журы