Сустрэча з вучнямі выпускных класаў

 

З рэкламай факультэта выступілі намеснік дэкана факультэта Н.П. Цімашэнка і адказны за прафарыентацыйную работу З.У. Шведава, пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па кафедрах і кабінетах факультэта, дзе яны выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.

Прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры д.ф.н. прафесар В. С. Новак пазнаёміла вучняў з вывучэннем гісторыі культуры Гомельшчыны і ўкладу ўраджэнцаў Гомельшчыны ў развіццё айчыннай і сусветнай навукі, рэгіянальна-лакальным даследаваннем фальклору Гомельшчыны, Гомельска-Бранска-Чарнігаўскага памежжа, праблемамі ўзаемадзеяння рознаэтнічных фальклорных традыцый, расказала аб удзеле членаў кафедры і студэнтаў у мерапрыемствах, прысвечаных вывучэнню народнай спадчыны.

Прафесар кафедры беларускай літаратуры А.М. Мельнікава правяла цікавую і змястоўную экскурсію ў Літаратурным музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі!

IMG-65883d18f880e4e352d06eeaecb9eef0-V

 

IMG-fb56a089ec8549b6af85f1c59ab2bb32-V

 

IMG-45e56a17bca140519ae05f7c99bf5053-V

 

IMG-cdf0373fd2b9eaef5458a5207ac0af37-V

 

IMG-85a981f17e8b1491992dba2a71bc8944-V

 

IMG-8d045466e71568f9b825feab765c97f8-V

 

2011 Сустрэча з вучнямі выпускных класаў. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates