Сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса “Роднае слова”
У госці да “скарынаўцаў” завітала галоўны рэдактар штомесячнага навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” Наталля Мікалаеўна Шапран.
Філалагічны факультэт мае сталыя сувязі з рэдакцыяй часопіса. Пастаянна публікуюцца на яго старонках загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнер, прафесары В.А. Ляшчынская і А.М. Мельнікава, дацэнты Т.А. Фіцнер, А.В. Брадзіхіна, А.Ф. Бярозка, Т.М. Пятроўская, З.У. Шведава, Н.П. Цімашэнка, шматлікія аспіранты нашага факультэта.
Падчас сустрэчы з выкладчыкамі Наталля Міхайлаўна расказала пра гісторыю часопіса, яго багатыя традыцыі, сучасную канцэпцыю падачы матэрыялаў. Быў абмеркаваны план нумара, прысвечанага юбілею філалагічнага факультэта (у 2025 годзе мы адзначым не толькі 95-годдзе ўніверсітэта, але і 90-годдзе філфака).
Такія сустрэчы наздвычай важныя, бо дазваляюць паглыбіць творчае супрацоўніцтва.
Алена Палуян, дэкан філалагічнага факультэта