БФ-11 Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У. І. Леніна

11 снежня студэнты-філолагі групы БФ-11 наведалі разам з прафесарам В. С. Новак Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У. І. Леніна. Са студэнтамі працавалі два экскурсаводы. Спачатку прапанавалі наведаць літаратурны музей, дзе можна было азнаёміцца з экспанатамі, звязанымі з жыццём і творчасцю народных пісьменнікаў Беларусі Івана Навуменкі, Івана Шамякіна, Івана Мележа і Андрэя Макаёнка. Студэнты з цікавасцю ўспрымалі расповеды пра біяграфіі знакамітых ураджэнцаў Гомельшчыны, многія жыццёвыя факты і літаратурныя знаходкі аўтараў. Спадабаўся наведвальнікам і аддзел рэдкай кнігі, дзе можна было ўбачыць шматлікія рэдкія кніжныя выданні. Праведзеныя бібліятэкарамі сустрэчы са студэнтамі ўзбагацілі веды першакурснікаў, далучылі іх да высокага свету літаратурнага мастацтва, натхнілі на прачытанне твораў пісьменнікаў. Хочацца верыць, што студэнты-філолагі падчас гэтай сустрэчы адчулі, якую вялікую каштоўнасць маюць кнігі і як важна менавіта філолагам атрымаць навыкі аналітычнага прачытання тэксту твораў.

2011 БФ-11 Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У. І. Леніна. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates