6 ліпеня студэнты і іх выкладчык Гальцова Дар'я Мікалаеўна наведалі палац Румянцавых-Паскевічаў з мэтай знаёмства з гісторыяй і культурай горада.
У другой палове дня нашы госці і cтаршы выкладчык Драбышэўская Людміла Ігараўна наведалі купальскую імпрэзу "Ой, рана на Івана". Студэнты паслухалі лекцыю пра Купалле, даведаліся пра гісторыю і традыцыі гэтага свята, прынялі ўдзел у майстар-класе па пляценні купальскіх вяночкаў. Пасля, загадаўшы запаветнае жаданне, дзяўчаты адправілі вянкі плыць па рачных хвалях.