Паседжанне рэдакцыйнай калегіі
18 снежня дэкан філалагічнага факультэта Алена Палуян брала ўдзел у паседжанні рэдакцыйнай калегіі Рэспубліканскага інтэлектуальнага часопіса для падлеткаў "Бярозка".
Мерапрыемства праходзіла ў Доме прэсы.
Галоўны рэдактар часопіса Яніна Каралева распавяла пра вынікі работы за 2025 год, рэалізацыю запланаваных праектаў, павелічэнне тыражу.
Былі абмеркаваны і зацверджаны кандыдатуры "моладзевага" крыла рэдкалегіі, усклад якога ўвайшла студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта, сталы аўтар часопіса і ўдзельніца Школ маладога літаратара Ангеліна Нарук.
Сябры рэдкалегіі выказалі свае меркаванні адносна перспектыўнага плана рэдакцыі на 2026 год.
Хочацца пажадаць часопісу далейшага развіцця, рэалізацыі планаў, плённага супрацоўніцтва. Расці высока, "Бярозка".















