Канікулы з філфакам

25 сакавіка 2026 года ў час вясновых канікул на філалагічным факультэце было арганізавана мерапрыемства для школьнікаў “Канікулы з філфакам”. Вучні 11 класаў з розных  навучальных устаноў нашай краіны (ДУА “Гімназія г. Буда-Кашалёва”, ДУА “Сярэдняя школа № 32 г.Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 38 г.Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 41 г.Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 15 г.Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 6 г.Бабруйска”, ДУА “Сярэдняя школа № 59 г.Мінска”) прыехалі пазнаёміцца са спецыяльнасцямі, выкладчыкамі і студэнтамі факультэта. 

З вітальным словам выступіла намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце З.У. Шведава. Студэнтка 4 курса Максіменка Аляксандра пазнаёміла вучняў са спецыяльнасцямі, структурай, гісторыяй факультэта, вучэбным і пазавучэбным жыццём студэнтаў.

Выкладчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Алена Фёдараўна Асенчык далучыла вучняў да чароўнага, цікавага і патаемнага свету паэзіі, прачытаўшы літаратурна-пазнавальную лекцыю на тему «Классики пишут сегодня». А выкладчык гэтай жа кафедры Вольга Віктараўна Славіна правяла з вучнямі, якія жадаюць паступіць на спецыяльнасць “Журналістыка” трэнінг на тэму «Экзамен в творчество».

Напрыканцы мерапрыемства з вучнямі і іх бацькамі пагулялі ў шарады “Адгадай слова”.

Дарагія школьнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!

 

2011 Канікулы з філфакам. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates