Знаёмства з Гомелем!

У межах Міжнароднага адукацыйнага праекта "Летняя школа беларускай мовы і культуры " для ўдзельнікаў праведзены экскурсіі на прадпрыемства "Спартак " і Гомельскі палацава-паркавы ансамбль .
Нашы госці пазнаёміліся з гісторыяй фабрыкі "Спартак", на ўласныя вочы ўбачылі тэхналогію вытворчасці цукерак, шакаладу, вафель і мюслі, паспрабавалі на смак, атрымалі салодкія падарункі.
У час экскурсіі па палацава-паркавым ансамблі даведаліся пра гісторыю архітэктурнага помніка 18 стагоддзя, жыццё і дзейнасць прадстаўнікоў роду Румянцавых і Паскевічаў.

2011 Знаёмства з Гомелем!. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates