Экскурсія ў Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У.І. Леніна
14 чэрвеня ўдзельнікі Летняй школы беларускай мовы і літаратуры разам са старшым выкладчыкам Драбышэўскай Людмілай наведалі Музей рэдкай кнігі, Літаратурны музей пісьменнікаў Гомельшчыны і Мемарыяльны зал народнага пісьменніка БССР Андрэя Макаёнка.
У Музеі рэдкай кнігі ім паказалі прыватную калекцыю кніг князёў Паскевічаў, а таксама ўдзельнікі экскурсіі пазнаёміліся з экспазіцыяй рэдкіх і мінімалістычных выданняў і самой маленькай кнігай, надрукаванай друкарскім спосабам.
Выказваем падзяку супрацоўнікам бібліятэкі за такую пазнавальную і цікаву экскурсію.














